абса́джаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абса́джаны абса́джаная абса́джанае абса́джаныя
Р. абса́джанага абса́джанай
абса́джанае
абса́джанага абса́джаных
Д. абса́джанаму абса́джанай абса́джанаму абса́джаным
В. абса́джаны (неадуш.)
абса́джанага (адуш.)
абса́джаную абса́джанае абса́джаныя (неадуш.)
абса́джаных (адуш.)
Т. абса́джаным абса́джанай
абса́джанаю
абса́джаным абса́джанымі
М. абса́джаным абса́джанай абса́джаным абса́джаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абса́джаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абса́джаны абса́джаная абса́джанае абса́джаныя
Р. абса́джанага абса́джанай
абса́джанае
абса́джанага абса́джаных
Д. абса́джанаму абса́джанай абса́джанаму абса́джаным
В. абса́джаны (неадуш.)
абса́джанага (адуш.)
абса́джаную абса́джанае абса́джаныя (неадуш.)
абса́джаных (адуш.)
Т. абса́джаным абса́джанай
абса́джанаю
абса́джаным абса́джанымі
М. абса́джаным абса́джанай абса́джаным абса́джаных

Кароткая форма: абса́джана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абса́джаны

1. обса́женный;

2. разг. пова́ленный, сва́ленный;

3. перен., разг. оса́женный;

1-3 см. абсадзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абса́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абсадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обса́женный абса́джаны, мног. паабса́джваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаўкаві́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і шаўкоўніца. А за хлявом аж да самай Марачанкі цягнуўся абсаджаны з усіх бакоў шаўкавіцамі школьны агарод. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алеа́ндр, ‑а, м.

Паўднёвая вечназялёная расліна сямейства кутравых з вузкім лісцем і вялікімі белымі або ружовымі пахучымі кветкамі. Вялікі ўчастак зямлі быў абсаджаны алеандрамі. Кусты спляліся і ўтварылі жывую вечназялёную агароджу. Шамякін.

[Фр. oleandre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДАБРЫГО́РСКІ ПАРК, сад «Саломінка»,

помнік садова-паркавага мастацтва. Закладзены ў 1906 у в. Дабрыгоры Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. на правым беразе р. Крывінка ваен. урачом П.​М.​Красавіцкім. Дрэвы садзіў вядомы садавод Я.​Мароз. Пл. 10 га. Парк эканам. тыпу, па кампазіцыі пладовы сад.

Па перыметры абсаджаны рознымі экзотамі, якія ўтвараюць ахоўныя пасадкі і невял. паркавыя курціны. У ім каля 30 відаў і формаў дэкар. раслін: кедр сібірскі, елкі белая, Энгельмана, серабрыстая, хвоі веймутава, жорсткая, чорная, Банкса, лістоўніцы яп. і еўрап., бук, арэх маньчжурскі, клён татарскі і інш.

Літ.:

Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989. С. 87—88.

т. 5, с. 560

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

штыке́ты, ‑аў; адз. штыкет, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.

Тое, што і штыкетнік. [Сад] абгароджаны штыкетамі і густа абсаджаны елкамі. Пальчэўскі. Перад вокнамі зрабіў палісаднічак, паставіў штыкеты, а каля веснічак пасадзіў бярозку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпасто́м

(ад гіпа- + гр. stoma = рот)

выраст хабатка ў кляшчоў, абсаджаны кручочкамі, які служыць для прымацавання кляшча да жывёлы і дапамагае ссаць кроў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)