абра́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. абра́нне
Р. абра́ння
Д. абра́нню
В. абра́нне
Т. абра́ннем
М. абра́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абра́нне ср., см. выбра́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́нне н. Wahl f -; -en, Erwählung f -, -en (высок.);

даць зго́ду на абра́нне die Wahl annhmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абра́ць, абяру́, абярэ́ш, абярэ́; абяро́м, абераце́, абяру́ць; абяры́; абра́ны; зак., каго-што.

Тое, што і выбраць.

А. дэпутата.

|| незак. абіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

elekcja

ж. гіст. абранне; выбары

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

балаці́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Падвяргацца балаціраванню, праходзіць абранне шляхам балаціравання. [Кавалеўскі:] — Выбаршчыкі просяць, каб ты [Міхал] даў згоду балаціравацца ў Вярхоўны Савет. Карпаў.

2. Зал. да балаціраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́бар ’выдзяленне якога-небудзь прадмета ці інш. з рада падобных; магчымасць такой аперацыі’, укр. вибір, рус. выбор, польск. wybór, чэш. výběr, славац. výber, каш. vœbǒr. Утворана ад вы́браць (гл. браць) бязафіксным шляхам. Вы́барыабранне, галасаванне’ хутчэй за ўсё з рус. выборы ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАМО́ЙСКІ ((Zamoyski) Ян) (19.3.1542, Скокаўка, каля г. Замасць, Польшча — 3.6.1605),

дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гуманіст. Канцлер вялікі каронны (з 1578), адначасова гетман вялікі каронны (з 1581). Вучыўся ва ун-тах Парыжа, Рыма, Падуі (у апошнім у 1563 рэктар). Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую каралеўскі сакратар (з 1565). Праціўнік Габсбургаў, падтрымаў абранне каралевай Ганны Ягелонкі. Спрыяў узвядзенню на трон Стафана Баторыя, быў яго бліжэйшым паліт. дарадцам; пры кіраванні ўнутр. і знешняй палітыкай імкнуўся да ўзмацнення каралеўскай улады. Пасля смерці Баторыя падтрымаў Жыгімонта Ш Вазу; быў праціўнікам яго прагабсбургскай палітыкі і ў 1605 узначаліў апазіцыю. Заснаваў г. Замасць (1580), Замойскую ардынацыю (1589), Замойскую акадэмію (1595).

Літ.:

Grzybowski S. Jan Zamoyski. Warszawa, 1994.

Н.К.Мазоўка.

т. 6, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЫБУ́ТАВІЧЫ,

княжацкі род у ВКЛ герба «Пагоня»; адгалінаванне Альгердавічаў. Паходзяць ад Карыбута — сына вял. кн. ВКЛ Альгерда і Юльяны Цвярской. Ад шлюбу з удавой друцкага князя Дзмітрыя Васілевіча ён меў сыноў Івана, Жыгімонта і Фёдара.

Жыгімонт (Сігізмунд, каля 1385 — пач. 1435) на чале ўласнай харугвы ўдзельнічаў у Грунвальдскай бітве 1410 як васал караля Польшчы Ягайлы, пазней служыў вял. князю Вітаўту. У 1422 прэтэндаваў на карону Чэхіі. У 1430 падтрымаў абранне вял. князем ВКЛ Свідрыгайлу, ваяваў на баку апошняга ў час яго барацьбы з Жыгімонтам Кейстутавічам. Загінуў у бітве пад Вількамірам. Фёдар (каля 1390 — пасля 1440) упамінаецца з 1422. У бітве пад Вількамірам змагаўся на баку Свідрыгайлы, трапіў у палон. Генеалагічная традыцыя канца 16—17 ст. лічыла яго родапачынальнікам князёў Збаражскіх і Вішнявецкіх, у сувязі з чым іх родавы герб меў назву «Карыбут». Меў трох дачок.

т. 8, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)