абразі́ўна-хімі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абразі́ўна-хімі́чны абразі́ўна-хімі́чная абразі́ўна-хімі́чнае абразі́ўна-хімі́чныя
Р. абразі́ўна-хімі́чнага абразі́ўна-хімі́чнай
абразі́ўна-хімі́чнае
абразі́ўна-хімі́чнага абразі́ўна-хімі́чных
Д. абразі́ўна-хімі́чнаму абразі́ўна-хімі́чнай абразі́ўна-хімі́чнаму абразі́ўна-хімі́чным
В. абразі́ўна-хімі́чны (неадуш.)
абразі́ўна-хімі́чнага (адуш.)
абразі́ўна-хімі́чную абразі́ўна-хімі́чнае абразі́ўна-хімі́чныя (неадуш.)
абразі́ўна-хімі́чных (адуш.)
Т. абразі́ўна-хімі́чным абразі́ўна-хімі́чнай
абразі́ўна-хімі́чнаю
абразі́ўна-хімі́чным абразі́ўна-хімі́чнымі
М. абразі́ўна-хімі́чным абразі́ўна-хімі́чнай абразі́ўна-хімі́чным абразі́ўна-хімі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Абразіўна-адразны станок 1/129

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБРАЗІ́ЎНА-І́МПУЛЬСНАЯ АПРАЦО́ЎКА,

від ультрагукавой апрацоўкі, пры якім паверхня крохкіх матэрыялаў апрацоўваецца імпульсным уздзеяннем абразіўных часцінак. Пры абразіўна-імпульснай апрацоўцы ў зону апрацоўкі нагнятаецца суспензія абразіўных часцінак алмазу, вокісу алюмінію, карбіду крэмнію ці бору, рух якіх выклікаецца канцэнтратарам ультрагукавых ваганняў. Пры ўздзеянні на матэрыял часцінкі зразаюць яго, і апрацаваная паверхня капіруе форму рабочай часткі канцэнтратара. Крыніцай ваганняў з’яўляецца ультрагукавы генератар. абразіўна-імпульснай апрацоўкі выкарыстоўваецца пераважна для фарміравання адтулін, поласцяў, фасонных паверхняў, шліфавання.

Схема ультрагукавой абразіўна-імпульснай апрацоўкі: 1 — інструмент; 2 — абразіў; 3 — загатоўка.

т. 1, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Абразіўна-імпульсная апрацоўка 1/33 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБРАЗІ́ЎНАЯ АПРАЦО́ЎКА,

апрацоўка металаў, каштоўных камянёў, горных парод, шкла, дрэва, пластмас і інш. матэрыялаў зразаннем тонкага слоя абразіўным інструментам. Асн. прызначэнне — забеспячэнне павышанай дакладнасці і якасці паверхні, што апрацоўваецца. Можа выкарыстоўвацца таксама для чарнавой абдзіркі паверхняў, рэзкі, знімання вял. прыпускаў. Да абразіўнай апрацоўкі адносяцца паліраванне, шліфаванне, ханінгаванне, даводка, прыцірка, абразіўна-імпульсная апрацоўка, суперфінішаванне і г.д.

т. 1, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)