абмурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Абкласці цэглай, каменнем што-н., замацоўваючы цэментам, глінай і пад.

А. касцёл.

|| незак. абмуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абмуро́ўванне, -я, н. і абмуро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмурава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абмуру́ю абмуру́ем
2-я ас. абмуру́еш абмуру́еце
3-я ас. абмуру́е абмуру́юць
Прошлы час
м. абмурава́ў абмурава́лі
ж. абмурава́ла
н. абмурава́ла
Загадны лад
2-я ас. абмуру́й абмуру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абмурава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абмурава́ць сов. обмурова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Абкласці цэглай, каменнем што‑н., мацуючы іх цэментам, глінай і пад. Абмураваць кацёл. □ [Лукаш:] — А цагельню ж зноў такі раблю, каб абмураваць, а то не згледзіш, як яна спарахнее. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмурава́ць тэх. usmauern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обмурова́ть сов. абмурава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмураваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмурава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абмураваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмуро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (спец.).

1. гл. абмураваць.

2. Тое, чым што-н. абмуравана.

Цагляная а. катла.

|| прым. абмуро́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмуро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмуроўваць — абмураваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)