абмаражэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абмаражэ́нне абмаражэ́нні
Р. абмаражэ́ння абмаражэ́нняў
Д. абмаражэ́нню абмаражэ́нням
В. абмаражэ́нне абмаражэ́нні
Т. абмаражэ́ннем абмаражэ́ннямі
М. абмаражэ́нні абмаражэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абмаражэ́нне ср. обмороже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмаражэ́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. абмарозіцца. Абмаражэнне першай ступені.

2. Пашкоджанне тканак арганізма, якое ўзнікае ад дзеяння нізкіх тэмператур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абмаражэнне 1/27—28; 2/354

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБМАРАЖЭ́ННЕ,

пашкоджанне тканак арганізма ўздзеяннем нізкіх тэмператур. Абмаражэнню садзейнічаюць высокая вільготнасць халоднага паветра, слабая супраціўляльнасць арганізма, цесныя абутак і адзенне.

Адрозніваюць 4 ступені абмаражэння: 1-я — сінюшная ацёчная скура, боль і сверб; 2-я — пашкоджанне паверхневага слоя скуры, вадзяныя пухіры; 3-я амярцвенне скуры і падскурнай клятчаткі, крывяністыя пухіры; 4-я — амярцвенне мяккіх тканак і касцей. Лячэнне: 1-я і 2-я ступені — саграванне (вадзяныя ванны з т-рай 18—20 °C, потым 35—40 °C з адначасовым масажам; фізіятэрапія — сухое цяпло, кварцавае апрамяненне); 3-я і 4-я ступені — хірургічнае. Прафілактыка: загартоўванне арганізма, зручнае адзенне і абутак, своечасовая дапамога пры першых прыкметах абмаражэння.

т. 1, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абмаро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; -маро́зь; -ро́жаны; зак., каго-што.

Пашкодзіць марозам, памарозіць, змарозіць.

А. вушы.

|| незак. абмаро́жваць, -аю, -аеш, -ае; наз. абмаро́жванне, -я, н.

|| наз. абмаражэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

chilblains [ˈtʃɪlbleɪnz] n. pl. абмаражэ́нне; абмаро́жаныя, змаро́жаныя ме́сцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ознобле́ние мед. абмаражэ́нне, -ння ср.; неоконч. абмаро́жванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)