абляпі́ха, -і, ДМ -ляпісе, ж.

Высокая калючая кустовая расліна з ядомымі кіславатымі ягадамі, а таксама самі ягады.

Варэнне з абляпіхі.

|| прым. абляпі́хавы, -ая, -ае.

А. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абляпі́ха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. абляпі́ха
Р. абляпі́хі
Д. абляпі́се
В. абляпі́ху
Т. абляпі́хай
абляпі́хаю
М. абляпі́се

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абляпі́ха ж., бот. облепи́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абляпіха 1/27

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

абляпі́ха, ‑і, ДМ ‑ляпісе, ж.

1. Калючая ягадная кустовая расліна сямейства лохавых. Паглядзелі яны вельмі добра на сібірскую абляпіху. Ягады на ёй не гроначкамі, не на віціначках, а як быццам налеплены, прыклеены.. да кары. Дубоўка.

2. зб. Духмяныя кіславатыя ягады гэтай расліны. Варэнне з абляпіхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБЛЯПІ́ХА (Hippophae),

род кустовых і дрэвавых раслін сям. лохавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў Еўразіі. На Беларусі ў канцы 19 ст. інтрадукавана абляпіха крушынападобная (H. rhamnoides), звычайная ў аматарскіх насаджэннях.

Калючыя кусты або разгалінаваныя дрэўцы, часта са скрыўленым ствалом, выш. 0,1—7, зрэдку да 15 м. Кветкі паяўляюцца разам з лісцем, дробныя, аднаполыя. Расліна двухдомная (мужчынская і жан.), таму для плоданашэння патрэбна мець у суседстве разнаполыя асобіны. Плод — несапраўдная касцянка шарападобна-авальнай формы, залаціста-жоўты або аранжавы ў жн.—верасні. Размнажэнне насеннем або вегетатыўнае. У пладах шмат вітамінаў, алей. Дэкар. расліны, як лек. сродак выкарыстоўваюць абляпіхавы алей.

Абляпіха крушынападобная: 1 — парасткі жаночай расліны (а — з суквеццямі, б — з пладамі); 2 — парасткі мужчынскай расліны (а — з суквеццямі, б — прырост бягучага года).

т. 1, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Абляпі́ха ’Hippophe L.’ (Кіс., БРС, КТС) ад абляпіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

облепи́ха бот. абляпі́ха, -хі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарамша́, ‑ы, ж.

Травяністая, цыбульная расліна сямейства лілейных; дзікі часнок. Чарамша і абляпіха, Не забыць нам Вашых чар. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rokitnik

м.бат абляпіха (Hippophae L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)