аблу́дны, -ая, -ае.

1. Які апусціўся, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.

А. чалавек.

2. Ілжывы, няправільны, памылковы.

А. шлях.

|| наз. аблу́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблу́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аблу́дны аблу́дная аблу́днае аблу́дныя
Р. аблу́днага аблу́днай
аблу́днае
аблу́днага аблу́дных
Д. аблу́днаму аблу́днай аблу́днаму аблу́дным
В. аблу́дны (неадуш.)
аблу́днага (адуш.)
аблу́дную аблу́днае аблу́дныя (неадуш.)
аблу́дных (адуш.)
Т. аблу́дным аблу́днай
аблу́днаю
аблу́дным аблу́днымі
М. аблу́дным аблу́днай аблу́дным аблу́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аблу́дны разг.

1. заблу́дший;

2. ло́жный;

3. оши́бочный;

~ная (блу́дная) аве́чка — заблу́дшая овца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблу́дны, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Які далёка зайшоў у сваіх памылках, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.

2. Ілжывы, няправільны, памылковы. Аблудны шлях. □ Ён [Богут] выступае ў добрай ролі, Каб перавыхаваць народ Ды навучыць яго парадку, з дарог аблудных скіраваць... Колас.

•••

Аблудная авечка гл. авечка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблу́дны verrrt; rrtümlich; fhlerhaft, falsch;

аблу́дная аве́чка ein verlrenes Schaf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заблу́дший (беспутный) разг. аблу́дны;

заблу́дшая овца́ аблу́дная аве́чка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аблу́да1 ’зман, памылка’ (БРС, Яруш., КТС), аблудны (КТС), польск. obłuda (да łudzić ’падманваць’).

Аблу́да2 ’бадзяга’ (драгіч., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) да блудзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КРУЧКО́Ў (Мікалай Афанасьевіч) (6.1.1911, Масква — 13.4.1994),

расійскі кінаакцёр. Нар. арт. СССР (1965). Герой Сац. Працы (1980). З 1928 у маскоўскім ТРАМе. Вучань М.П.Хмялёва, І.Я.Судакова. Дэбютаваў у фільме «Ускраіна» (1933). Зняўся ў фільмах: «Камсамольск», «На граніцы» (абодва 1938), «Трактарысты» (1939; Дзярж. прэмія СССР 1941), «Ноч у верасні» (1939), «Хлопец з нашага горада» (1942), «У імя Радзімы» (1943), «Несмяротны гарнізон», «Сорак першы» (абодва 1956), «Суд» (1962), «Гнёзды» (1966, у пракаце «Аблудны»), «Гараджане» (1976), «Асабліва важнае заданне» (1981) і інш. Творчай манеры К. ўласцівы схільнасць да сакавітых быт. дэталяў, імкненне да раскрыцця духоўнага свету герояў, псіхалагізму.

Літ.:

Иванова Т.В., Неделин В.А. Николай Крючков. М., 1984.

т. 8, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zbłąkany

zbłąkan|y

які (што) заблукаў; аблудны;

~а owca — аблудная авечка;

~а kula — шальная (шалёная) куля

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stray

[streɪ]

1.

v.i.

1) блудзі́ць; блука́ць, туля́цца, бадзя́цца; адбіва́цца (ад ста́тку)

2) зьбіва́цца з пра́вільнага шля́ху

2.

adj.

які́ блука́е, туля́ецца, які́ заблудзі́ў, адбі́ўся ад грамады́, аблу́дны

stray dog — бяздо́мны саба́ка

3.

n.

бадзя́га, туля́га -і m. & f.; чалаве́к, які́ заблудзі́ў, жывёліна, што адбілася ад ста́тку

- strays

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)