аблу́біца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аблу́біца аблу́біцы
Р. аблу́біцы аблу́біц
Д. аблу́біцы аблу́біцам
В. аблу́біцу аблу́біцы
Т. аблу́біцай
аблу́біцаю
аблу́біцамі
М. аблу́біцы аблу́біцах

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аблу́біца, ‑ы, ж.

Абл. Лубяны абруч у ручных жорнах; бакавая сценка кругом жорнаў у млыне, дзе сыплецца мука. Там [у млыне] акрамя каменя была многа незвычайнага: і велізарнае кола з зубамі, і кош з жытам, аблубіца і іншыя цудоўныя рэчы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аблу́біца, облубица ’простыя сані’ (Шпіл.) да луб (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)