абе́глы
прыметнік, адносны
	
		
			 | 
			адз. | 
			мн. | 
		
		
			| м. | 
			ж. | 
			н. | 
			
			
			
			
			- | 
			
	
	
		
			| Н. | 
			абе́глы | 
					абе́глая | 
					абе́глае | 
					абе́глыя | 
					
		
			| Р. | 
			абе́глага | 
					абе́глай абе́глае | 
					абе́глага | 
					абе́глых | 
					
		
			| Д. | 
			абе́гламу | 
					абе́глай | 
					абе́гламу | 
					абе́глым | 
					
		
			| В. | 
			абе́глы (неадуш.) абе́глага (адуш.) | 
					абе́глую | 
					абе́глае | 
					абе́глыя (неадуш.) абе́глых (адуш.) | 
					
		
			| Т. | 
			абе́глым | 
					абе́глай абе́глаю | 
					абе́глым | 
					абе́глымі | 
					
		
			| М. | 
			абе́глым | 
					абе́глай | 
					абе́глым | 
					абе́глых | 
					
		
 
Крыніцы:
	
		piskunou2012,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
абе́глы,
У выразе: абеглы погляд гл. погляд.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
по́гляд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Накіраванасць зроку на каго‑, што‑н. Я тады быў у тым узросце, калі ўжо не млеюць ад дзявочых поглядаў і ўсмешак. Васілевіч. [Якуб] зноў пераводзіць погляд на паляну і спрабуе ўявіць на ёй далёкі, напаўзабыты вобраз. Зарэцкі.
2. які. Выраз вачэй, манера глядзець. Мужны і дародны [Батура], Як той дуб, плячысты, погляд — ясны, чысты. Пушча. І чуць калі што вынікала, То бацька кідаў так, бывала, На хлопцаў погляд выразліва, Што тыя ў лаву баязліва Траха са страху не ўпаўзалі, Бо гэты погляд добра зналі. Колас.
3. Пункт гледжання. Кожны чалавек мае сваю асобную мерку да шчасця і свой асобны погляд на самое шчасце... Бядуля. Кожны расказваў сваё, на яго погляд, самае цікавае і незвычайнае. Пальчэўскі. Погляд Дубоўкі на паэзію мае многа агульнага з поглядам на яе Максіма Багдановіча: як той, так і другі змагаліся за высокую культуру беларускага верша. Конан.
•••
Абвесці поглядам гл. абвесці.
Абеглы погляд — мімалётны, ледзь улоўны погляд.
На першы погляд — паводле першага ўражання.
На погляд — па знешняму выгляду.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)