Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стэк, ‑а, м.
Хлыст, які выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе. [Гжэцкі] ездзіў на падгалістай гнядой кабыліцы, замест арапніка павесіўшы на руку стэк, абвіты палоскамі чырвонай лакірованай скуры.Скрыган.
[Англ. stick.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСКЛЕ́ПІЙ,
у грэчаскай міфалогіі бог лячэння, сын Апалона і німфы Караніды. Уменню лячыць навучыўся ў кентаўра Хірона. Калі Асклепій наважыўся ўваскрашаць памерлых, Зеўс забіў яго маланкай. Асклепія ўяўлялі ў вобразе барадатага мужчыны ў доўгім плашчы, які абапіраўся на абвіты змяёй кій. Асклепій быў асабліва папулярны ў г. Эпідаўр; найб. вядомыя свяцілішчы Асклепія на в-ве Кос, у г. Пергам, пры іх існавалі мед. школы. Яму прысвячалі рэльефы на свяцілішчах, яго выявы былі на гемах і манетах. У рым. міфалогіі Асклепію адпавядае Эскулап.
Асклепій. Рымская копія з грэчаскага арыгінала. 4 ст. да н.э.