абвінава́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто абвінавачвае каго-н. у чым-н.

А. бюракратаў.

2. Асоба, якая падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе.

Дзяржаўны а.

Грамадскі а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвінава́ўца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абвінава́ўца абвінава́ўцы
Р. абвінава́ўцы абвінава́ўцаў
Д. абвінава́ўцу абвінава́ўцам
В. абвінава́ўцу абвінава́ўцаў
Т. абвінава́ўцам абвінава́ўцамі
М. абвінава́ўцу абвінава́ўцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абвінава́ўца м.

1. юр. обвини́тель;

дзяржа́ўны а. — госуда́рственный обвини́тель;

2. изобличи́тель, обличи́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвінава́ўца, ‑ы, Т ‑ам, м.

Асоба, якая падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе. Дзяржаўны, грамадскі абвінаваўца. □ Нарэшце ў Галі нібы прарэзаўся гнеўны голас, і яна пачала гаварыць не як сведка, а як абвінаваўца. Сабаленка. // Той, хто выкрывае перад грамадскасцю злачынную сутнасць дзейнасці якой‑н. асобы, сацыяльнай групы або ўкладу жыцця. Абвінаваўца самаўладства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́ўца м. ж. Ánkläger m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Грамадскі абвінаваўца 3/596

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАМА́ДСКІ АБВІНАВА́ЎЦА,

асоба, якая па даручэнні грамадскай арганізацыі або працоўнага калектыву прымае ўдзел у судовым разглядзе справы і выконвае функцыі грамадскага абвінавачання. Грамадскі абвінаваўца самастойны ўдзельнік судовага працэсу і не звязаны з пазіцыяй па справе дзярж. абвінаваўцы — пракурора. Ён мае права адмовіцца ад абвінавачання, калі даныя судовага следства даюць для гэтага падставу. Працэсуальнае становішча грамадскага абвінаваўцы ў Рэспубліцы Беларусь рэгламентавана крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 5, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯРЖА́ЎНЫ АБВІНАВА́ЎЦА,

службовая асоба, якая падтрымлівае перад судом абвінавачанне па крымінальнай справе. У Рэспубліцы Беларусь, некаторых інш. краінах функцыі Дз.а. выконвае пракурор. Удзел Дз.а. ў суд. разборы спраў — адна з формаў пракурорскага нагляду за выкананнем законнасці. Парадак удзелу Дз.а. ў суд. разборы рэгламентуецца працэсуальным заканадаўствам.

т. 6, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

обвини́тель юр. абвінава́ўца, -цы м.;

госуда́рственный обвини́тель дзяржа́ўны абвінава́ўца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обвини́тельница абвінава́ўца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)