абва́льванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. абва́льванне
Р. абва́львання
Д. абва́льванню
В. абва́льванне
Т. абва́льваннем
М. абва́льванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абва́льванне ср. обва́ливание, обру́шивание; обру́шение

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абва́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвальваць — абваліць, абвальвацца — абваліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што. Абуры́ць, абрушыць што-н.

А. старыя сцены.

А. падмыты вадою бераг.

2. каго-што. Паваліць каго-, што-н.

А. дрэва.

3. каго. Адолець у барацьбе.

Спрытна схапіў яго, абваліў на падлогу.

|| незак. абва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абва́льванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Тое, што і абвальванне. У тунэлі скончылася абвалка пароды.

2. Спец. Аддзяленне мяса ад касцей. Абвалка мясной тушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСА́ДКА,

1) у металаапрацоўцы працэс апрацоўкі ціскам, у выніку якога змяншаецца вышыня і павялічваюцца папярочныя памеры загатовак ці дэталяў. Праводзіцца на прэсах і молатах.

2) У металургіі — скачкападобнае зрушэнне ўніз (абвальванне) шыхтавых матэрыялаў, пераважна ў металург. печах, пры няроўным цячэнні плавільнага працэсу.

3) У будаўніцтве — вертыкальнае зрушэнне масы грунту (асновы збудавання), выкліканае павялічанай нагрузкай. Залежыць ад канструкцыйных асаблівасцяў збудавання і ўмоў яго эксплуатацыі, адбываецца нераўнамерна і павінна быць меншая за гранічна дапушчальную.

4) Асадка судна — адлегласць ад ватэрлініі да ніжняга пункта корпуса судна ў сярэдняй яго частцы; лінейная велічыня, якая характарызуе апусканне судна ніжэй за ўзровень вады пры рознай яго загрузцы.

Схема асадкі ў металаапрацоўцы.

т. 2, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

обва́ливаниеI

1. абва́льванне, -ння ср.;

2. абклада́нне, -ння ср., абсыпа́нне, -ння ср.; см. обва́ливатьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обруше́ние

1. абва́льванне, -ння ср., абру́шванне, -ння ср., абу́рванне, -ння ср.; см. обру́шивать 1;

2. горн. абрушэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГОРНАВЫРАТАВА́ЛЬНАЯ СПРА́ВА,

галіна горнай справы, якая займаецца даследаваннямі, распрацоўкай тэхнікі і тэхналогіі, арганізацыяй работ па выратаванні людзей, ліквідацыі аварый у шахтах, рудніках і інш. горных прадпрыемствах. Найб. небяспечныя аварыі — падземныя выбухі, пажары, раптоўныя выкіды вугалю і руднічнага газу (гл. Горны ўдар), самаадвольнае абвальванне парод, прарывы ў горныя вырабаткі падземных вод і плывуноў. Горнавыратавальнай справай займаюцца спец. горнавыратавальныя часці (ГВЧ), яна кантралюецца органамі горнага надзору. Дзеянні ГВЧ па выратаванні людзей і ліквідацыі аварый падпарадкаваны агульнаму плану ліквідацыі аварыі, распрацаваным на прадпрыемстве пры ўдзеле ГВЧ.

ГВЧ ваенізаваны, іх першасная аператыўная адзінка — узвод (3—9 аддзяленняў звычайна па 7 чал.), які абслугоўвае групу блізка размешчаных шахтаў, руднікоў. ГВЧ аснашчаны спец. абсталяваннем (руднічнымі рэспіратарамі, вогнетушыцелямі, пенагенератарамі, парагазагенератарнымі ўстаноўкамі, сродкамі сувязі і інш.). Участкі, дзе ўзнік пажар, ізалююць перамычкамі; пры небяспецы выбуху вугальнага пылу выкарыстоўваюць пылавыбуховую ахову (з інертнага пылу, які ўзрываецца і перашкаджае пашырэнню выбуху). Горныя выпрацоўкі расчышчаюць ад парод і падземных плывуноў звычайнымі горнымі машынамі і механізмамі, спец. горнапраходчымі ўстаноўкамі і інш.

Літ.:

Соболев Г.Г. Горноспасательное дело. М., 1972.

П.​Я.​Антонаў.

т. 5, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зава́ливание

1. зава́льванне, -ння ср.;

2. закі́дванне, -ння ср., адкіда́нне, -ння ср., адкі́дванне, -ння ср.;

3. абва́льванне, -ння ср., абу́рванне, -ння ср., абру́шванне, -ння ср.; см. зава́ливать 1-3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)