абарачэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. абарачэ́нне
Р. абарачэ́ння
Д. абарачэ́нню
В. абарачэ́нне
Т. абарачэ́ннем
М. абарачэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абарачэ́нне, -я, н.

Тое, што і абарот (у 1 і 4 знач.).

А.

Зямлі вакол Сонца.

Грашовае а.

Пусціць у а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарачэ́нне ср.

1. оборо́т м.;

а. Зямлі́ вако́л Со́нца — оборо́т Земли́ вокру́г Со́лнца;

2. эк. обраще́ние;

зняць з ~ння — снять с обраще́ния;

грашо́вае а. — де́нежное обраще́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абарачэ́нне, ‑я, н.

1. Тое, што і абарот (у 1 знач.). Абарачэнне Зямлі вакол Сонца.

2. Тое, што і абарот (у 3 знач.). Пусціць у абарачэнне. Грашовае абарачэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абарачэнне (эканам.) 1/14

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Абарачэнне (у оптыцы) 1/13

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБАРАЧЭ́ННЕ, інверсія ў музыцы,

спосаб мадыфікацыі акордаў, інтэрвалаў, гукавышыннай лініі (мелодыі, матыву, серыі) перамяшчэннем гукаў у адваротным напрамку з захаваннем першапачатковай часавай паслядоўнасці. Сродак вар’іравання, у выніку якога ўзнікаюць новыя элементы, ствараецца роднасная, аднак фактычна новая мелодыя. Гук, які пры абарачэнне застаецца на месцы, наз. воссю абарачэння. Выкарыстоўвалася ў канонах, жыгах, рычэркарах і фугах, пазней ў неполіфанічных творах.

Т.​Г.​Мдывані.

т. 1, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБАРАЧЭ́ННЕ ў эканоміцы,

форма таварнага абмену прадуктаў працы і інш. аб’ектаў уласнасці праз куплю-продаж. З’яўляецца бясконцым працэсам мноства самастойных актаў куплі і продажу, які звязвае вытв-сць з размеркаваннем і спажываннем. Ад абмену тавараў (Т—Т) адрозніваецца тым, што ажыццяўляецца пры пасрэдніцтве грошай (Т—Г—Т). Развіццё абарачэння звязана з таварнай вытв-сцю.

На пач. этапах абмяжоўвалася мясц. рынкам. З паглыбленнем грамадскага падзелу працы і пашырэннем таварна-грашовых адносін сфарміраваліся ўнутр. і сусв. рынкі, пачалося развіццё крэдытнага абарачэння, абарачэння каштоўных папер і інш. формаў.

т. 1, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абарачэ́нне н.

1. (кругавы паварот) mdrehung f -, -en; Drhung f, Wndung f -, -en;

абарачэ́нне вако́л Зямлі́ rdumkreisung f -, -en;

2. эк. Zirkulatin f -, -en; mlauf m -s, -läufe (грошай); mschlag m -(e)s, -schläge, msatz m -(e)s, -sätze (тавараў)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Абарачэнне таварнае 1/14; 3/183, 332

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)