АБАКА́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА жалезаруднае, на Пд Краснаярскага краю Рас. Федэрацыі. Распрацоўваецца з 1867. Кантактнае радовішча (скарны) магнетытавых руд. Разведаныя запасы 160 млн. т з 42,2% жалеза. Цэнтр здабычы — г. Абаза.

т. 1, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абака́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абака́нскі абака́нская абака́нскае абака́нскія
Р. абака́нскага абака́нскай
абака́нскае
абака́нскага абака́нскіх
Д. абака́нскаму абака́нскай абака́нскаму абака́нскім
В. абака́нскі (неадуш.)
абака́нскага (адуш.)
абака́нскую абака́нскае абака́нскія (неадуш.)
абака́нскіх (адуш.)
Т. абака́нскім абака́нскай
абака́нскаю
абака́нскім абака́нскімі
М. абака́нскім абака́нскай абака́нскім абака́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)