з’яві́цца, з’яўлюся, з’явішся, з’явіцца; зак.

1. Прыйсці, прыбыць куды‑н. Рыгор у назначаны тэрмін з’явіўся ў парк. Гартны. Вартаўнік Мітрафан з’явіўся на крык толькі тады, як збегся цэлы натоўп людзей. Ермаловіч. // Прыбыць куды‑н. па якой‑н. афіцыйнай неабходнасці, загаду і пад. З’явіцца ў суд. □ [Баяновіч:] З’явіўся згодна вашаму загаду. Глебка.

2. Узнікнуць, паказацца перад чыімі‑н. вачамі. На небе з’явіліся першыя зоркі. □ Вось сярод туману нешта заварушылася, і праз хвіліну з’явілася другая лодка. Маўр. // Узнікнуць, зарадзіцца. І такая раптам спакуса з’явілася ў Міхася націснуць на курок, што аж галава закружылася. Якімовіч. Адразу з’явіўся ў Міколкі план, як спрытней узяць ворага. Лынькоў. // Вырасці. Вывеўся .. [апалонік] з ікрынкі, глядзіш, праз колькі дзён у яго лапкі з’явяцца, а пасля і жабай зробіцца. Даніленка. // Аказацца надрукаваным, апублікаваным. Верш «Ворагам Беларушчыны» з’явіўся ў дванаццатым нумары «Нашай нівы» за 1908 год. Казека. // Пачаць дзейнічаць, праяўляць сябе. За гады савецкай улады многа выдатных людзей з’явілася ў беларускім Палессі. Чорны.

3. Стаць, зрабіцца чым‑н. Першая руская рэвалюцыя з’явілася паваротным пунктам у гісторыі народаў Расіі. Ярош.

•••

З’явіцца на свет — нарадзіцца. У шчаслівы час [сын] з’явіўся на свет. Скрыпка.

З’явіцца на чыім гарызонце — тое, што і паказацца на чыім гарызонце (гл. паказацца).

Як з (з-пад) зямлі з’явіцца — тое, што і як з (з-пад) зямлі вырасці (гл. вырасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Кароткі бой, узброенае сутыкненне. Пасля гарачых баявых сутычак з варожымі бандамі .. адбылося незабыўнае спатканне партызан з франтавікамі. Брыль. У сутычцы з казакамі .. [Багушэвіч] быў паранены ў нагу. С. Александровіч. // Пра палітычныя канфлікты, класавыя баі. Беларуская нацыяналістычная буржуазія ў самы разгар рэвалюцыі, у момант вострых класавых сутычак выкарыстоўвала беспартыйнасць у якасці сваёй ідэалагічнай зброі. Івашын. Барацьба выступае ў рамане не як сутычка двух строга размежаваных варожых лагераў, а як складаны, супярэчлівы працэс грамадскага развіцця. Хромчанка. // Бойка, сутыкненне. Сутычка была немінучая, тым болей, што насарогі заўсёды ахвотнікі пабіцца. Маўр. Усе хлапчукі ў навакольных вёсках былі ўпэўнены, што пры сутычках з чужымі .. [Павел] бярэ ў рукі дручок і разбівае ўсім галовы. Кулакоўскі.

2. Спрэчка, сварка, лаянка. [Таня] аналізавала свае адносіны да гэтага чалавека і прыпамінала, як яны складаліся і як прывялі да ўчарашняй сутычкі. Машара. [Мікульскі і Шаблюк] пасля ранішняй сутычкі адчувалі сябе ніякавата. Марціновіч.

3. перан. Сутыкненне чаго‑н. супярэчнага, несумяшчальнага, а таксама сама супярэчнасць. Сутычка інтарэсаў. Сутычка розных тэндэнцый. □ Куды падзелася яно — немаўля, з’яўленне якога на свет адзначана гэткім выбухам страсцей, сутычкай жорсткасці і гуманізму, высакароднасці і нізкасці? Мехаў.

4. Тое, што і сутыкненне (у 1 знач.). Мы мімаволі ўцялі галовы ў плечы, кожную секунду чакаючы або сутычкі, або якога акрабатычнага піруэта. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́сць ’чалеснікі’ (Сцяшк. МГ); параўн. рус. усть ’вусце’. Відаць, ад ву́сце ’ўваход у печ’, успрынятага як форма мн. л. або зборн.; параўн. чале́снік, чале́снікі і чэ́люсць, чэ́люсце ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́хаць ’рабіць шумлівы стук’ (КЭС, лаг.). Гукапераймальнае, як полац. лататух‑лататух ’гук, які ўтвараецца пры руху з падскокамі’. Параўн. лататы, а таксама рус. лотоха, лотыхать (Фасмер, 2, 523).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ха 1 ’рухавая, вельмі балбатлівая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, як соня (гопаць). Да лахаць 2 (гл.).

Ла́ха 2 ’крысо’ (Яўс.). Няясна. Магчыма, да лахі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лацу́бікі ’прысмакі’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Утворана па форме, як і ласунікі (гл. ласы), ад мяркуемага + ласуба (< ласы). Аб суфіксах ‑оба/‑уба/‑эба гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лусок ’скура гадзюкі, ліновішча’ (воран., Сл. ПЗБ). Польск. lusk ’лупіна’. Да луска (гл.). Мена роду назоўніка як у прасл. koръ — kopa, kromъ — kroma і інш. (Слаўскі, 5, 347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лянця́й, лінця́іна ’гультай’ (Нас., міёр., Нар. словатв.). Рус.-бел. ізалекса, утвораная ад лень 1 (гл.) пры дапамозе суфікса ‑тай (Сабалеўскі, РФВ, 64, 140; 66, 398), як гультай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лімінда́ ’балбатлівы чалавек, які гаворыць недарэчна, не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм, утвораны ад літ. lementi лепятаць, мармытаць’ і суф. ‑да (як ў віц. лапанда ’балбатун’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́дка ’пагалоска, размова’ (Касп.), ’размова, гутарка’ (Нас.). Запазычанне з польск. gadka ’размова’, ’гутарка, пагалоска, чутка’ (ад gadać), як і многія словы гэтай групы (параўн: гадаць, гаданіна, гаданне, гадула).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)