род кветкавых раслін сям. гарбузовых. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі 1 від — Т. няпэўная (T.dubia). Культывуецца якдэкар. павойная расліна, часам дзічэе.
Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобна патоўшчанымі каранямі. Сцёблы даўж. да 4 м, лазяць пры дапамозе вусікаў. Лісце простае, суцэльнае, сэрцападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі аднаполыя (тычынкавыя ў гронках або адзіночныя, песцікавыя адзіночныя), жоўтыя, званочкавыя. Плод — цыліндрычная чырв. мясістая салодкая гарбузіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСВА́А́ЛЬ (Transvaal),
рэспубліка, якую стварылі ў 1856 буры (афрыканеры) на Пн ад р. Вааль (афіц. назва — Паўд.-Афр. Рэспубліка). Пасля таго, як у 1860-я г. на тэр. Т. былі знойдзены алмазы, а ў 1880-я — золата, Вялікабрытанія імкнулася падпарадкаваць Т. У выніку англа-бурскай вайны 1899—1902 анексіраваны Вялікабрытаніяй. Пасля стварэння ў 1910 Паўд.-Афр. Саюза (з 1961 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) — адна з яго правінцый; у 1994 падзелены на некалькі больш дробных адм. адзінак.
Жоўтыя крышталі, tпл 122,5 °C, шчыльн. 1763 кг/м³. Добра раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце і арган. растваральніках, мала — у вадзе. Брызантнае выбуховае рэчыва больш адчувальнае да ўдару і трэння, чым трынітраталуол. Моцная к-та, солі Т. з металамі — пікраты (утвараюцца пры кантакце з металамі і іх аксідамі) лёгка загараюцца і ўзрываюцца. У канцы 19 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалі як выбуховае рэчыва. Атрутны, ГДК 0.1 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНІ́ЧНАЯ ТКАНІ́НА,
асноўны або дапаможны матэрыял для вырабу дэталей машын, установак і інш. у розных галінах прам-сці; разнавіднасць тканіны тэкстыльнай. Вырабляюць Т.т. пераважна з валокнаў хімічных, звычайна палатняным перапляценнем, якое забяспечвае найб. моцную сувязь паміж асновай і ўтком. Бывае адна- і шматслойная. Выкарыстоўваюць Т.т. як фільтравальныя і ізаляцыйныя матэрыялы, для вырабу аўтамаб. шын (гл.Корд), транспарцёрных стужак і прывадных пасаў (гл.Бельтынг), спец. ахоўнага адзення (гл.Брызент), пажарных рукавоў, парашутаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДЖУНГПАНДА́НГ (Ujungpandang),
горад у Інданезіі, на в-ве Сулавесі. Адм. ц.прав.Паўд. Сулавесі. Вядомы з 17 ст.як галандскае паселішча Улардынген, да 1970 наз. Макасар. Каля 1 млн.ж. (2001). Гал.эканам. цэнтр і порт усх.ч. Інданезіі, чыг. ст., вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., харч., тэкст., гарбарная, металаапрацоўчая. Паблізу прамысл. зона (больш за 150 прадпрыемстваў апрацоўчай прам-сці). Маст. промыслы (вырабы з трыснягу і пальмавага лісця; сярэбраныя ўпрыгожанні). Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРЫВА́ЛЬНІЦТВА ЗЛАЧЫ́НСТВАЎ,
дзейнасць, якая звязана з учыненнем злачынства, але не з’яўляецца саўдзельніцтвам у ім; адна з форм дачынення да злачынства. Праяўляецца ў хаванні злачынца, прылад і сродкаў учынення злачынства, прадметаў, набытых злачынным шляхам. Гэтыя дзеянні ажыццяўляюцца асобай пасля таго, як адпаведнае злачынства адбылося, і таму не знаходзяцца ў прычыннай сувязі са злачынным вынікам. КК Рэспублікі Беларусь устанаўляе крымін. адказнасць за У.з. (цяжкіх і асабліва цяжкіх), якое не было загадзя абяцана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСО́ЛЛЕ-СІБІ́РСКАЕ,
горад у Іркуцкай вобл. Расіі, на левым беразе р. Ангара. Засн. ў 1669 якс. Усолле, з 1925 горад. З 1940 сучасная назва. 104 тыс.ж. (2000). Прыстань. Чыг. станцыя. Стараж. цэнтр солеварэння. Прам-сць. хім., у т. л. хім.-фармацэўтычная, дрэваапр., маш.-буд., лёгкая, харчовая; найб. ў Расіі солевакуумны з-д. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Філіял Іркуцкага політэхн. ін-та. Каля У.-С. — бальнеагразевы курорт (вядомы з 17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРЫ́С Мухамед Ахмед (н. 26.5.1951, г. Халеб, Сірыя),
першы сірыйскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987). Лётчык-касманаўт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі (1987). Палкоўнік. Скончыў лётнае ваен. вучылішча (1973). З 1985 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 22—30.7.1987 здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт у складзе экіпажаў касм. карабля (КК) «Саюз ТМ-3» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ-2»). У космасе правёў 7,96 сут.
першы бельгійскі касманаўт. Д-р навук у галіне прыкладной фізікі (1970). Скончыў ун-т у г. Гент (1963). З 1965 у Бельгійскім ін-це касм. аэранаўтыкі. У 1978—93 у Еўрап.касм. агенцтве. Адначасова з 1985 у групе касманаўтаў НАСА. 24.3—2.4.1992 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт у складзе экіпажа касм. карабля «Атлатыс». У космасе правёў 8,92 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАЛЯВО́Д,
канал адвольнай формы ў неаднародным асяроддзі, уздоўж якога могуць распаўсюджваюцца хвалі. Для акустычных хваль (гукавых) Х. — трубы, слаі паветра і вады; электрамагнітных — радыёхваляводы, святлаводы: сейсмічных хваль — верхнія слаі мантыі Зямлі.
Акустычным Х. можа служыць труба з гукаадбівальнымі сценкамі, радыёхваляводам — полая або часткова запоўненая дыэлектрыкам метал. труба ці стрыжань з дыэлектрыка. Найб. пашыраны радыёхваляводы і святлаводы, якія выкарыстоўваюцца як лініі перадачы эл.-магн. энергіі або эл. сігналаў ад аднаго аб’екта да другога.