смак, -у, м.

1. Адно са знешніх адчуванняў чалавека, органам якога з’яўляецца слізістая абалонка языка і ротавая поласць.

2. Адчуванне на языку, у роце або ўласцівасць ежы, якая з’яўляецца крыніцай гэтага адчування.

Кіслы на с. яблык.

3. перан. Сэнс, цікавасць, вастрыня чаго-н.

У гэтым эпізодзе ўвесь с. анекдота.

Ён адчуваў с. у працы.

4. Задавальненне, ахвота.

Дзіця са смакам з’ела пачастунак.

|| прым. сма́кавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́йка², -і, ДМ сто́йцы, мн. -і, сто́ек, ж.

1. Падпорка, брус, якія служаць апорай для чаго-н. у механізме, збудаванні.

2. Прылавак, дзе прадаецца віно, закуска.

Буфетная с.

3. Прыстасаванне ў выглядзе табурэткі з прарэзанай у верхняй дошцы круглай дзіркай, у якую ставяць дзіця, каб прывучыць яго стаяць на нагах.

4. Стаячы каўнерык у выглядзе палоскі, якая цесна аблягае шыю.

|| прым. сто́ечны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укало́ць, укалю́, уко́леш, уко́ле; укалі́; уко́латы; зак.

1. каго-што. Параніць, уваткнуўшы ў цела тонкі, востры канец чаго-н.

У. руку шпількай.

2. перан., каго (што). Пакрыўдзіць, абразіць, даняць.

Заўвага балюча ўкалола яго.

3. што ў што. Уваткнуць, пракалоўшы, прымусіць увайсці ўнутр чаго-н. (разм.).

У. пруток у клубок.

|| незак. уко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. укало́цца, укалю́ся, уко́лешся, уко́лецца (да 1 знач.); незак. уко́лвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. уко́л, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уце́рціся, утру́ся, утрэ́шся, утрэ́цца; утро́мся, утраце́ся, утру́цца; уцёрся, уце́рлася; утры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Увабрацца пры націранні.

Мазь добра ўцерлася.

2. Выцерці сабе твар.

У. ручніком.

3. перан. Праціснуўшыся, увайсці (разм.).

У. ў гушчу натоўпу.

4. перан. Пранікнуць куды-н. пры дапамозе хітрыкаў, нядобрых прыёмаў і пад. (разм.).

У. ў калектыў.

У. ў давер’е да каго-н.

|| незак. уціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. уціра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чын¹, -у і -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. -у. Службовы разрад у вайсковых і цывільных служачых.

Ч. маёра.

На заводзе ў яго быў вялікі ч., дырэктарскі.

2. -а. Пасада або асоба, якая займае пасаду (разм.).

Чыны дыпламатычнага рангу.

○ Класныя чыны — цывільныя званні, якія прысвойваюцца пракурорска-следчым работнікам пракуратуры.

Ніжні чын — салдат у царскай арміі ў адрозненне ад афіцэраў.

◊

Чын чынам (чынаром); чын па чыну (разм.) — найлепш; так, як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наба́т м. Stúrmläuten n -s, Máhngeläute n -s;

біць у наба́т перан. Alárm schlágen*, Sturm läuten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нага́р м. Rúßansatz m -(e)s, -sätze; Líchtschnuppe f -, -n (на свечцы); Ölkohle f - (у рухавіках)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

невядо́масць ж.

1. (адсутнасць звестак) Úngewissheit f -;

2. (непапулярнасць) Únbekanntheit f -;

жыць у невядо́масці zurückgezógen lében

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

іко́л м. анат. Éckzahn m -(e)s, -zähne; Stóßzahn m (у жывёл); Háuer m -s, - (бівень)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інтэрнава́ны, інтэрні́раваны

1. паліт., вайск. interníert;

2. у знач. наз. м. Interníerte (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)