крывая лінія, усе пункты якой ляжаць у адной плоскасці. У дэкартавых каардынатах аналітычна задаецца ўраўненнем: F(x, y) = 0 (няяўны від), y = ƒ(x) (яўны) ці x = φ(t), y = Ψ(t) (параметрычны від) або ў палярных каардынатах r = ƒ(φ). Кручэнне (другая крывізна) П.к. роўная нулю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛУТО́Ну геалогіі,
самастойны вялікі інтрузіўны масіў магматычных парод у верхніх слаях зямной кары. Утвараецца пры застыванні магмы, якая пранікае з ніжніх частак зямной кары або з мантыі. Паводле памераў, формы і залягання ў зямной кары адрозніваюць баталіты, лакаліты, дайкі, лапаліты, пластавыя жылы і інш.Гл. таксама Інтрузія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВАЕ ПАЛЯВА́ННЕ,
адстрэл ці адлоў прамысл. жывёл з мэтай атрымання таварнай прадукцыі або забеспячэння паляўнічага прадуктамі харчавання, адзеннем, традыц. жыллём (чумы, юрты і інш.). На Беларусі П.п. як від прац. дзейнасці практыкавалася ў мінулым. У адпаведнасці з сучасным заканадаўствам існуе толькі любіцельскае і спарт.паляванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВА́ЛКІ, розвальні,
найбольш пашыраны від саней на Беларусі. Паверх пагрузачнай пляцоўкі (для яе павелічэння) уздоўж саней прымацаваны 2 жэрдкі з папярочкай на канцах — развалкі (адсюль назва). Выкарыстоўваюцца на гасп. работах і для выездаў (тады на Р. ставяць кузаў — трохбаковую рашотку, або драбінкі, плецены палукашак). Бытуюць і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НДРЫК,
дэкаратыўная арх. дэталь у выглядзе невял. прафіляванага (прамавугольнага або выгнутага) карніза над аконным ці дзвярным праёмам на фасадзе будынка (радзей у інтэр’ерах). Часам апіраецца на кансолі і завяршаецца франтонам. Вядомы са старажытнасці (манум. ордэрная архітэктура Стараж. Грэцыі і Рыма). Пашыраны ў архітэктуры рэнесансу і інш. стыляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРБІ́Т,
шасціатамны аліфатычны спірт, прадукт узнаўлення D-глюкозы. Ёсць у марскіх водарасцях, пладах рабіны, слівы, яблыні і інш.
Бясколерныя крышталі салодкага смаку. Пры акісленні ў залежнасці ад умоў утварае глюкозу, фруктозуабо сарбозу. D-С. — найб. важны прамежкавы прадукт пры вытв-сці аскарбінавай кіслаты. Ужываюць як заменнік цукру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАТЭРАПІ́Я (ад лац. serum сываратка + тэрапія),
метад лячэння шляхам увядзення імунных сываратак абоімунаглабулінаў. Распрацаваў Э.А.Берынг. Выкарыстоўваюць пры дыфтэрыі, слупняку, інш. хваробах, таксама пры імунадэфіцытных станах, з мэтай прыгнечання імунітэту ў транспланталогіі і інш. Пры С. бываюць ускладненні — алергічныя рэакцыі (амаль да анафілактычнага шоку, гл.Анафілаксія).