Пасядры́ць ’пастарэць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Утворана ад прэфікса па (< прасл. po‑) і ⁺сядрыць; апошняе з’яўляецца, магчыма, балтызмам, параўн. літ. sidabras ’серабро’, sidabruoti ’серабрыць’ пры ад’ідэацыі рус. поседеть пасівець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахвала́ ’добры водзыў, адабрэнне’ (ТСБМ). Да па (< прасл. po‑) і хвала, хвалі́ць (гл.). Сюды ж пахвальба́ ’выхваляванне, самахвальства’ (ТСБМ), пахвале́йко ’хвалько’ (зэльв., Сл. ПЗБ), ашм. пахвалі́ўка ’тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацу́паць ’падрабіць зубамі’ (А. Усціновіч, вусн. паведамл.). Да па і + цупаць, апошняе — гукаперайманне, параўн. дзятл. цу́пацца ’гойдацца’ (Сцяшк. Сл.), чэш. eupati /dupatif Vupati ’чаканіць крок’, славен. cipati ’цяжка ступаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашчула́каць ’вылушчыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па і шчалукаць < шчалкаць ’лушчыць’ (валож., Сл. ПЗБ), рус. щелкать, якое, паводле Гараева (428), ад щель ’шчыліна’. Фасмер (4, 501) дапускае гукаперайманне (< щёлк!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́мачка ’мачанка’ (Сцяшк. Сл.), ’вада для змочвання пальцаў праллі’ (Варл.). Рус. пом ачка ’соус’, помаку́шка ’рэдкая страва з канопляў, у якую макал і хлеб’. Да па і макацъ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысукрава́цца ’прыладзіцца, прысуседзіцца (да каго-небудзь, чаго-небудзь дзела сваёй выгады, карысці), паддобрыцца’ (Янк. 1, Мат. Гом.). Утворана па аналогіі з прысука́цца (гл.) ад су́крыцца ’завівацца’, гл. сукры, сукрутка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбра́джвацца ’распранацца’ (лун., Жыв. сл.), розбрадзі́цца ’распрануцца’ (Сл. Брэс.). Зыходны дзеяслоў абрадзі́цца ’выстраіцца, апрануцца’, на аснове якога ўтварэнне з прыстаўкай раз- па тыпу абу́ццаразбу́цца (гл.). Гл. ра́дзіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спаты́чка ‘(нечаканая) сустрэча’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘сутычка, сварка’ (Нас., Сл. ПЗБ). Утворана ад спатыкаць (гл. спаткаць) па ўзору польск. potyczka ‘тс’ або непасрэдна ад польск. з прыст. с‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траю́радны ‘родны ў трэцім калене’ (ТСБМ, Пан., Брасл. сл.): лапаць боту траюрадны пляменнік (Юрч. Крыл.). Да трое і род (гл.) па ўзоры дваюрадны (Фасмер 4, 107; ЭСБМ 3, 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тройкі ‘сляды зайца’ (Мат. Гом.). Параўн. у мове паляўнічых рус. тройка ‘ўчастак зайцавага шляху, па якім звярок прайшоў туды і назад тры разы’ (Сл. охот.). Да тройка1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)