стру́жкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стружкі, які прызначаны, служыць для вырабу стружак. Стружкавы станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць ужывання алкаголю. Супрацьалкагольная кампанія. // Прызначаны для барацьбы з алкагалізмам. Супрацьалкагольныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьмі́нны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з мінамі, для засцярогі ад іх. Супрацьмінная артылерыя. Супрацьмінныя сеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьпаве́траны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з авіяцыяй праціўніка або для абароны ад яе. Супрацьпаветраная абарона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьтуберкулёзны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з туберкулёзам, для засцярогі ад туберкулёзу. Супрацьтуберкулёзны дыспансер. Супрацьтуберкулёзная прышчэпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тралёвачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тралёўкі. Тралёвачныя работы. // Прызначаны для тралёўкі. Тралёвачны трактар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохгало́сы, ‑ая, ‑ае.

Які спяваецца на тры галасы, прызначаны для трох галасоў. Трохгалосая песня. Трохгалосы хор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трубазва́рачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да зваркі труб; прызначаны для зваркі труб. Трубазварачны стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэатразна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэатразнаўства. Тэатразнаўчы часопіс. // Прызначаны для падрыхтоўкі тэатразнаўцаў. Тэатразнаўчы факультэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утылізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны або служыць для перапрацоўкі якіх‑н. адходаў. Утылізацыйны цэх. Утылізацыйная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)