КІ́ЛІН (Сяргей Якаўлевіч) (н. 18.5.1952, г. Гомель),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай оптыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і прадказаў на яе аснове шэраг новых эфектаў: групоўку і антыгрупоўку розначастотных фатонаў, «замарожванне» спантаннага распаду ў фатонных крышталях, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў і інш.
Тв.:
Квантовая оптика: Поля и их детектирование. Мн., 1990.
грузінскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Грузіі (1930). Друкаваўся з 1885. У аповесцях «Саламон Марбеладзе» (1894), «Мачыха Саманішвілі» (1897), «Нягоды сям’і Камушадзе» (1900) рэалістычна паказаў жыццё, побыт народа Зах. Грузіі, дэградацыю тагачаснага дваранства. П’есы К. «Шчасце Ірыны» (1897), «Нягоды Дарыспана» (1903), «Бяда» (1914) прасякнуты гумарам, адметныя каларытнымі нац. характарамі. Аўтар мемуараў «На маім жыццёвым шляху» (1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫ ((Cori) Карл Фердынанд) (5.12. 1896, Прага — 19.10.1984) і Коры Герці Тэрэза (15.8.1896, Прага — 26.10.1957),
амерыканскія біяхімікі. Муж і жонка. Чл.Нац.АН ЗША. Скончылі Пражскі ун-т (1920). З 1922 ва ун-тах ЗША. Навук. працы па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў. Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл К.), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір К.») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхім. механізмы дзеяння інсуліну. Нобелеўская прэмія 1947 (разам з Б.Усаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРМАН ((Krman) Даніэль) (28.8.1663, в. Амшэне, Славакія — 23.9.1740),
славацкі рэліг. і грамадскі дзеяч, падарожнік. Вучыўся ў Браціславе, Лейпцыгу, Вітэнбергу. Выкладаў у славацкіх навуч. установах. Уваходзіў у склад пратэстанцкага пасольства да шведскага караля Карла XII, якога суправаджаў у паходах 1708—09. Аўтар дзённіка на лац. мове, у якім апісаў гаспадарку, культуру, прыродныя і нац. асаблівасці Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны, Малдовы, даў звесткі пра Палтаўскую бітву 1709 і інш. У 1729—40 адбываў пажыццёвае зняволенне ў Браціславе. Пакінуў вял.літ. спадчыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ЎФУТ-ХО́ДЖКІН (Crowfoot Hodgkin),
Ходжкін Дораці (12.5.1910, Каір — 1994), англійскі хімік і біяхімік.
Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1947). Замежны чл.АНСССР (1976), Нац.АН ЗША і інш. Скончыла Оксфардскі ун-т (1932). З 1932 у Кембрыджскім, з 1934 у Оксфардскім ун-це. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біялагічна актыўных злучэнняў. Вызначыла структуру пеніцыліну, вітаміну B12, малекулярную масу глабулярных бялкоў, ступень агрэгатавання іх малекул, наяўнасць металавугляродзістай сувязі ў каферменце B12. Нобелеўская прэмія 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУКО́ЎСКІ (Мікалай Ігнатавіч) (н. 16.11.1923, в. Машкова Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1950). З 1963 у БДУ. З 1994 у Бел. ун-це культуры. Навук. працы па праблемах філасофіі, тэарэт. эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нац. самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа.
Тв.:
Логика красоты. Мн., 1965;
Основные эстетические категории: Опыт систематизации. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНДЗО́Ў (Уладзімір Паўлавіч) (н. 25.7.1951, в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на),
бел: археолаг. Д-ргіст.н. (1994). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1973). З 1978 супрацоўнік Ін-та гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе помнікі палеаліту і мезаліту на тэр.Бел. Падняпроўя і бас.Зах. Дзвіны. Вылучыў 2 этапы засялення тэр. Беларусі ў каменным веку. Выявіў у мезаліце Падняпроўя і Падзвіння помнікі грэнскай, яніславіцкай, днепра-дзяснінскай і Кунда археал. культур.
Тв.:
Палеолит и мезолит Белорусского Поднепровья. Мн., 1988.
літоўскі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Варшаўскі ун-т (1889). Заснаваў і рэдагаваў грамадска-літ.час. «Varpas» («Звон», 1889—1905). У кн. вершаў «Вольныя часіны» (1899) — матывы нац.-вызв. барацьбы, асэнсаванне лёсу народа. Пісаў сатыр. апавяданні, прасякнутыя вобразамі-алегорыямі, шаржам, гратэскам, сарказмам, публіцыстычныя артыкулы. Пераклаў на літ. мову асобныя творы Дж.Байрана, М.Канапніцкай, І.Крылова, А.Міцкевіча, Ф.Шылера. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Р.Барадулін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬЧЫ́ЦКІ (Уладзімір Адамавіч) (н. 6.3.1948, ст. Даурыя Борзінскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед.ін-т (1972). З 1989 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні рэтыкулярнай фармацыі ствала галаўнога мозга, механізмах фарміравання ноцыцэптыўных рэфлексаў.
Те.: Центральная регуляция органной гемодинамики. СПб., 1992 (разам з Б.І.Ткачэнкам, АА.Вішнеўскім); Функции вентральных отделов продолговатого мозга. Мн., 1993; Нейрофизиология защитных рефлексов. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВА́НДА (Lavandula),
род кветкавых раслін сям. губакветных. Больш за 25 відаў. Пашырана пераважна ў Міжземнамор’і. Культывуюць у Паўд. Еўропе, Сярэдняй Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана Л. каласовая (L. spica).
Л. каласовая — шматгадовы паўхмызняк выш. 20—100 см са шматлікімі разгалінаванымі прыўзнятымі сцёбламі. Лісце супраціўнае, прадаўгавата-лінейнае. Кветкі фіялетавыя ў коласападобных суквеццях, маюць у сабе 1,2—2,3% эфірнага алею. Плод — арэшак. Дэкар. і меданосная расліна. Асн. крыніца лавандавага алею.