КРО́ЎФУТ-ХО́ДЖКІН (Crowfoot Hodgkin),

Ходжкін Дораці (12.5.1910, Каір — 1994), англійскі хімік і біяхімік.

Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1947). Замежны чл. АН СССР (1976), Нац. АН ЗША і інш. Скончыла Оксфардскі ун-т (1932). З 1932 у Кембрыджскім, з 1934 у Оксфардскім ун-це. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біялагічна актыўных злучэнняў. Вызначыла структуру пеніцыліну, вітаміну B12, малекулярную масу глабулярных бялкоў, ступень агрэгатавання іх малекул, наяўнасць металавугляродзістай сувязі ў каферменце В12. Нобелеўская прэмія 1964.

Д.Кроўфут-Ходжкін.

т. 8, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)