*Траўша́, троўша́ ‘трапло’ (пін., Жыв. сл.). Няясна, магчыма, ад аргат. травіць ‘гаварыць лухту, жартаваць’ на аснове травіць (гл.), словаўтваральна нагадвае балтызмы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пуцень экспр. ‘несур’ёзны, непаслухмяны чалавек’ (Руб.), сюды ж, магчыма, трэп — мянушка чалавека па прозвішчы Трыпуцень (Аляхн.). Відаць, звязана з трэпнуць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́кля ‘бляшанка на газу’ (Бяльк.), ‘няўдалы чалавек’ (воран., Сл. рэг. лекс.). Няясна, магчыма, ад ты́каць 1 (гл.): ‘затычка, посуд з затычкай’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́хкацца экспр. ‘марудна рабіць што-небудзь’ (віл., Нар. сл.). Гукаперайманне, параўн. тохкаць ‘тахкаць, торгаць, стукаць’ (гл.), магчыма, з экспрэсіўнай зменай галоснага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́барацень ’расліна драсён змяіны, Polygonum Bistorta’ (Кіс., Крывіч, 4). Няясна. Магчыма, ад абарот, абарачваць, таму што гэта расліна мае двойчы выгнутае карэнішча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́тмык ’глыбокае месца ў рацэ, дзе раней быў млын’ (Яшк., слаўг.). Няясна. Магчыма, нейкае пераўтварэнне з вотмут, вотмыт, але канкрэтны шлях незразумелы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́бахі ’вантробы’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). У выніку дысіміляцыі з бэбахі (гл.). Магчыма, таксама і кантамінацыя лелех ’жывот’ (маст., Сцяшк. Сл.) і бэбахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ло́гаці, ’стукаць’ (Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. klegė́ti ’грукаць, стукаць, моцна гаварыць, шумець’. Менш верагодна германізм — са шлёгаць ’біць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ной — узмацняльная часціца: Ной гэты год у лесі ягад мнозазна! (стаўб., Сл. ЦРБ). Няясна, магчыма, ну і ’але ж’ > ну й > ной.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нясклёпа ’няўмелая асоба’ (Юрч., НВС), нясклёпістый ’непаваротлівы’ (полац., Нар. лекс.), нясклёпісты ’няскладны, нязграбны’ (Крыў., Дзіс.). Няясна, магчыма, ад кляпаць (гл.), клёпка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)