АГУЛЬНАЯ ГІСТОРЫКА-ДЭМАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА.
Своеасаблівасць дэмаграфічнага развіцця Беларусі абумоўлена яе гіст. і сацыяльна-эканам. развіццём. У канцы 1-га тысячагоддзя н.э. тэр. краіны насялялі ўсх.-славянскія плямёны дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, часткова валынян, драўлян і севяран, на З — некаторыя лета-літоўскія плямёны. У 9—11 ст. гэтыя плямёны і іх княствы ўваходзілі ў склад стараж.-слав. дзяржавы — Кіеўскую Русь. Пасля яе распаду тэр. Беларусі на працягу 13—14 ст. увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). У 14 ст. на ёй пражывала каля 1 млн. чал. На працягу 14—16 ст. завяршылася фарміраванне бел. народнасці. У 1569 бел. землі ў складзе ВКЛ аб’яднаны з Польшчай у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую.
У выніку шматлікіх войнаў паміж Вялікім Маскоўскім княствам і ВКЛ у 15—17 ст., адбываліся значныя міграцыйныя працэсы: частка бел. насельніцтва перасялялася ў Маскву, на ўсх. і паўд.-ўсх. землі Рускай дзяржавы. Некаторая колькасць насельніцтва Рускай дзяржавы (маскоўская арыстакратыя, вальнадумцы, беглыя прыгонныя сяляне, стараабрадцы) і Польшчы перасяляліся ў бел. гарады, асобныя магнацкія ўладанні; у нязначнай колькасці ў бел. гарадах з’явіліся і нямецкія рамеснікі. У 14—16 ст. значныя маштабы набыло перасяленне на Беларусь яўрэйскага насельніцтва.
У 17—18 ст. колькасць насельніцтва Беларусі вагалася ў межах 1,5—3 млн. чал. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) бел. землі далучаны да Рас. імперыі. З развіццём капіталізму ўзмацніліся і сталі больш трывалымі эканам. і культ. сувязі паміж асобнымі часткамі Беларусі; у выніку ў 19 ст. склалася бел. нацыя. Паводле рэвізій Рас. імперыі ў 1811 колькасць насельніцтва Беларусі (у сучасных межах) складала 3,8 млн. чал., у 1863—4,2 млн. чал. Да сярэдзіны 19 ст. дэмаграфічная сітуацыя на гэтай тэр. характарызавалася і высокай нараджальнасцю, і высокай смяротнасцю. Паказчыкі нараджальнасці і смяротнасці ў бел. губернях вагаліся на ўзроўнях адпаведна 50‰ і 40‰. Нараджальнасць часта дасягала фізіялагічнага максімуму. Сяляне былі зацікаўлены ў вял. колькасці дзяцей, асабліва мужчынскага полу — чым больш у сям’і было работнікаў, тым лягчэй было пракарміцца. Высокай нараджальнасці спрыялі пашыранасць ранніх шлюбаў, адсутнасць пенсіённага забеспячэння, калі дзеці былі адзінай падтрымкай існавання бацькоў у старасці або ў выпадку хваробы.
Нізкі прырост насельніцтва ў той час быў абумоўлены цяжкімі ўмовамі жыцця, частымі эпідэміямі, хваробамі, голадам, войнамі, высокай дзіцячай смяротнасцю. Прыгоннае права стрымлівала міграцыйныя працэсы.
У сярэдзіне 19 ст. на тэр. Беларусі пражывала каля 5 млн. чалавек. Пасля адмены прыгоннага права (1861) больш хуткімі тэмпамі пачаў развівацца капіталізм. Дыферэнцыяцыя гаспадарак і расслаенне сялян, малазямелле большай часткі сялян (5—7 дзесяцін на двор) былі прычынай паўгалоднага іх існавання; сярод іх смяротнасць была на 40% вышэйшая, чым у гаспадароў, якія мелі больш за 25 дзесяцін зямлі. З таго часу пачаў зніжацца прырост насельніцтва, нараджальнасць складала 45‰. Пашырылася новая з’ява — свядомае зніжэнне шлюбнай нараджальнасці дзяцей у сям’і, асабліва ў гарадах. У 1897 у гарадах яна складала 241‰ супраць 311‰ у сельскай мясцовасці. Нараджальнасць сярод дваранства, духавенства і купецтва Мінска была ў 3 разы ніжэйшая, чым сярод простага люду (15,2 і 45,6‰ адпаведна). Паводле перапісу насельніцтва 1897 на Беларусі жыло 6,7 млн. чал., у гарадах пражывала 13,5%; у 1913 адпаведна — каля 6,9 млн. чал. і 14,4%.
У 1896—97 смяротнасць складала 25‰, сярэдняя працягласць жыцця — 37,5 года (37 гадоў у мужчын, 38 — у жанчын). Дзіцячая смяротнасць у 1897 складала 186‰. У канцы 19 — пач. 20 ст. на колькасць насельніцтва значна паўплывала міграцыя сялян у пошуках працы ў Сібір, на Д. Усход і інш. рэгіёны Расіі, а таксама эміграцыя ў ЗША, Канаду, Аргенціну, Аўстралію, краіны Зах. Еўропы. За 1861—1913 з краіны на Усход выехала 1387 тыс. чал. (без уліку дзяцей). Адмоўнае сальда міграцыі за 1897—1913 склала 0,5 млн. чал.
У 1-ю сусветную вайну (1914—18), грамадз. вайну і гады ваеннай інтэрвенцыі насельніцтва Беларусі панесла вялізныя страты, якія разам са стратамі ад павышанай смяротнасці склалі каля 1,4 млн. чал. Масавае перамяшчэнне мірнага насельніцтва з прыфрантавых раёнаў набыло катастрафічныя памеры. У выніку ў 1917 нараджальнасць была на вельмі нізкім узроўні (25‰), смяротнасць складала 33‰. У пач. 1914 у межах сучаснай Беларусі пражывала 7,5 млн. чал., у канцы 1917 засталося 6,9 млн. чал., у пач. 1921—6,7 млн. чал. Пасля Кастр. рэвалюцыі і ваенных інтэрвенцый (1918—20) у працэсе аднаўлення эканомікі, правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР знікла беспрацоўе ў гарадах і аграрная перанаселенасць. У выніку актыўных мер па барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі і эпідэміямі было ўстаноўлена бясплатнае мед. абслугоўванне, больш увагі надавалася апецы мацярынству і дзяцей, знізілася смяротнасць, асабліва дзіцячая. Ужо да 1923 паказчык смяротнасці знізіўся да 16,2‰, а да пач. 1930-х г. — да 12‰ і стабілізаваўся на гэтым узроўні. У канцы 1920-х г. павысілася нараджальнасць да 35—40‰.
У 1930-я г. ўзровень нараджальнасці ў БССР стаў паступова зніжацца. Гэтаму садзейнічалі высокія тэмпы развіцця эканомікі, бурны рост гарадоў, масавае далучэнне жанчын да грамадскай вытворчасці; паўплываў таксама фактар уступлення ў дзетародны ўзрост нешматлікай групы жанчын, якія нарадзіліся ў ваенныя 1914—20-я г.
У сувязі са зніжэннем нараджальнасці ўрад БССР прыняў шэраг мер: пашырана сетка радзільных дамоў, дзіцячых садоў і ясляў, прадугледжваліся мерапрыемствы, якія паляпшалі эканам. становішча шматдзетных сем’яў, забаронены аборты, што дало пэўны кароткачасовы эфект. Але ў 1939 нараджальнасць зноў пайшла на спад. У працэсе перабудовы нар. гаспадаркі адбывалася масавае перамяшчэнне насельніцтва ўнутры рэспублікі (перасяленне ў гарады, з хутароў у вёскі) і за яе межы (высылка раскулачаных). Калі раней перасяленне мела пераважна аграрны характар, то цяпер яно было выклікана развіццём індустрыялізацыі. Удзельная вага гарадскога насельніцтва вырасла з 14% у 1918 да 17% у 1926 і да 24,7% у 1939. За 1926—38 адмоўнае сальда знешняй міграцыі склала 616,6 тыс. чал., або 46% натуральнага прыросту за гэтыя гады.
Паводле ўмоў савецка-польскага мірнага дагавора ў 1921 Зах. Беларусь адышла да Польшчы. У выніку каля 40% тэр. Беларусі (80 тыс. км²) і больш за 35% насельніцтва на працягу 2 дзесяцігоддзяў (да 1939) знаходзілася ў складзе Польшчы. У выніку ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) плошча рэспублікі павялічылася да 233,7 тыс. км², а насельніцтва да 11 млн. чал. У 1939—40 частка тэр. краіны са значнай доляй насельніцтва літоўскай нацыянальнасці адышла да Літвы. На 4.8.1940 плошча тэр. Беларусі складала 225,7 тыс. км², насельніцтва на 1.1.1941—10 454,9 тыс. чал. (на 22.6.1941—10 528 тыс. чал.; на тэр. ў сучасных межах — 9,2 млн. чал.). У перыяд Вял. Айч. вайны (паводле звестак Камісіі па расследаванні нямецка-фаш. злачынстваў) на Беларусі гітлераўцы знішчылі больш за 2200 тыс. жыхароў (загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі), 380 тыс. чал. былі вывезены на катаржныя работы ў Германію. Сотні тысяч загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе, больш за 1 млн. чал. знаходзіліся ў эвакуацыі. У выніку на тэр. краіны ў 1945 налічвалася 6,2 млн. чал. (2/3 даваеннай колькасці). Паводле разлікаў ва ўмовах мірнага часу колькасць насельніцтва Беларусі да 1950 магла б скласці 10,3 млн. чал. Прамыя і ўскосныя дэмаграфічныя страты рэспублікі да 1950 склалі каля 2,5 млн. чал. Гэта страты ад ваенных дзеянняў, за кошт зніжэння нараджальнасці ў гады вайны і катастрафічнага росту смяротнасці (у 1941 яна складала 65‰, 1942—136‰, 1943—72‰, 1944—29‰). Гады вайны парушылі ўзроставую структуру насельніцтва, парадзілі дыспрапорцыі паводле полу, пагоршылі здароўе людзей і інш. Уплыў вайны на нараджальнасць праявіўся яшчэ да яе пачатку. Толькі за 1940 у выніку адтоку часткі мужчынскага насельніцтва нараджальнасць знізілася на 20%. У цэлым інтэнсіўнасць страт на Беларусі была ў 2 разы вышэйшая, чым у сярэднім па СССР, і больш высокая, чым у любой іншай дзяржаве—удзельніцы 2-й сусветнай вайны. У адпаведнасці з дагаворам паміж Польшчай і СССР ад 16.8.1945 да Польшчы адышлі разам з насельніцтвам 17 раёнаў Беластоцкай вобл. з г. Беласток і 3 раёны Брэсцкай вобл. У пасляваенны перыяд смяротнасць хутка зніжалася, а нараджальнасць павялічвалася, але яе павышэнне не стварыла «кампенсацыйную хвалю», таму што дэмабілізацыя мужчын з арміі адбывалася паступова.
У 1950 Беларусь дасягнула даваеннага ўзроўню прамысл. і с.-г. вытворчасці. Дэмаграфічныя працэсы ўвайшлі ў мірны ход развіцця (хаця вынікі вайны ўплываюць на дэмаграфічнае развіццё краіны і цяпер). Даваеннай колькасці насельніцтва рэспубліка дасягнула толькі ў 1972. Найб. інтэнсіўнае аднаўленне колькасці людзей назіралася ў 1950—60-я г. У 1987 насельніцтва краіны перавысіла 10 млн. чал., у 1994 г. яно склала 10 245,5 тыс. чал. Крызісныя з’явы ў палітыцы, эканоміцы і экалогіі (Чарнобыльская катастрофа 1986) у 1990-я г. вялі да спаду нараджальнасці і павелічэння смяротнасці. У выніку колькасць насельніцтва стала памяншацца (гл. табл. 1). У перыяд паміж перапісамі насельніцтва 1989 і 1999 колькасць яго паменшылася на 107 тыс. чал., або на 1%. З 1993 у краіне пачалася натуральная дэпапуляцыя (колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных (гл. табл. 2). Яе нарастанне абумоўлена кардынальнымі зменамі параметраў аднаўлення насельніцтва. Асаблівасцямі гэтага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца нізкі параўнальна з іншымі краінамі ўзровень нараджальнасці і надзвычай высокі для развітых краін узровень смяротнасці.
Табліца 1
Дынаміка колькасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь (на пачатак года)
| Год |
Усе насельніцтва, тыс. чал. |
У тым ліку |
У працэнтных суадносінах |
| гарадское |
сельскае |
гарадское |
сельскае |
| 1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
| 1897 |
6673,0 |
899,0 |
5774,0 |
13,5 |
86,5 |
| 1913 |
6899,1 |
990,1 |
5909,0 |
14,3 |
85,7 |
| 1926* |
4986,0 |
848,0 |
4138,0 |
17,0 |
83,0 |
| 1939 |
8912,2 |
1854,8 |
7057,4 |
20,8 |
79,2 |
| 1940 |
9046,1 |
1924,5 |
7121,6 |
21,3 |
78,7 |
| 1941 |
9092,0 |
1968,7 |
7123,3 |
21,7 |
78,3 |
| 1950 |
7709,0 |
1619,5 |
6089,5 |
21,0 |
79,0 |
| 1951 |
7781,1 |
1726,0 |
6055,1 |
22,2 |
77,8 |
| 1952 |
7748,7 |
1827,3 |
5921,4 |
23,6 |
76,4 |
| 1953 |
7693,4 |
1902,8 |
5790,6 |
24,7 |
75,3 |
| 1954 |
7685,6 |
1988,9 |
5696,7 |
25,9 |
74,1 |
| 1955 |
7757,2 |
2064,4 |
5692,8 |
26,6 |
73,4 |
| 1956 |
7850,2 |
2115,7 |
5734,5 |
27,0 |
73,0 |
| 1957 |
7910,0 |
2195,7 |
5714,3 |
27,8 |
72,2 |
| 1958 |
7961,6 |
2309,4 |
5652,2 |
29,0 |
71,0 |
| 1959 |
8055,7 |
2480,5 |
5575,2 |
30,8 |
69,2 |
| 1960 |
8147,4 |
2605,1 |
55423 |
32,0 |
68,0 |
| 1961 |
8233,3 |
2745,4 |
5487,9 |
33,3 |
66,7 |
| 1962 |
8335,2 |
2870,6 |
5464,6 |
34,4 |
65,6 |
| 1963 |
8435,4 |
2988,2 |
5447,2 |
35,4 |
64,6 |
| 1964 |
8479,8 |
3092,3 |
5387,5 |
36,5 |
63,5 |
| 1965 |
8557,9 |
3208,6 |
53493 |
37,5 |
62,5 |
| 1966 |
8655,7 |
3336,6 |
5319,1 |
38,5 |
61,5 |
| 1967 |
8761,8 |
3472,5 |
5289,3 |
39,6 |
60,4 |
| 1968 |
8838,7 |
3607,2 |
5231,5 |
40,8 |
59,2 |
| 1969 |
8915,0 |
3752,7 |
5162,3 |
42,1 |
57,9 |
| 1970 |
8992,2 |
3890,6 |
5101,6 |
43,3 |
56,7 |
| 1971 |
9048,7 |
4018,3 |
5030,4 |
44,4 |
55,6 |
| 1972 |
9118,1 |
4164,3 |
4953,8 |
45,7 |
54,3 |
| 1973 |
9182,4 |
4326,7 |
4855,7 |
47,1 |
52,9 |
| 1974 |
9251,4 |
4491,0 |
4760,4 |
48,5 |
51,5 |
| 1975 |
9317,2 |
4649,1 |
4668,1 |
49,9 |
50,1 |
| 1976 |
9360,5 |
4795,5 |
4565,0 |
51,2 |
48,8 |
| 1977 |
9406,2 |
4932,2 |
4474,0 |
52,4 |
47,6 |
| 1978 |
9463,5 |
5075,1 |
4388,4 |
53,6 |
46,4 |
| 1979 |
9532,5 |
5234,3 |
4298,2 |
54,9 |
45,1 |
| 1980 |
9591,8 |
5361,5 |
42303 |
55,9 |
44,1 |
| 1981 |
9662,9 |
5505,6 |
4157,3 |
57,0 |
43,0 |
| 1982 |
9736,1 |
5649,7 |
4086,4 |
58,0 |
42,0 |
| 1983 |
9800,6 |
5788,7 |
4011,9 |
59,1 |
40,9 |
| 1984 |
9869,4 |
5939,6 |
3929,8 |
60,2 |
39,8 |
| 1985 |
9929,0 |
6077,4 |
3851,6 |
61,2 |
38,8 |
| 1986 |
9986,4 |
6215,1 |
3771,3 |
62,2 |
37,8 |
| 1987 |
10042,8 |
6346,6 |
3696,2 |
63,2 |
36,8 |
| 1988 |
10089,7 |
6488,4 |
3601,3 |
64,3 |
35,7 |
| 1989 |
10151,8 |
6641,4 |
3510,4 |
65,4 |
34,6 |
| 1990 |
10188,9 |
6731,9 |
3457,0 |
66,1 |
33,9 |
| 1991 |
10189,8 |
6805,1 |
3384,7 |
66,8 |
33,2 |
| 1992 |
10198,3 |
6856,3 |
3342,0 |
67,2 |
32,8 |
| 1993 |
10234,6 |
6899,3 |
3335,3 |
67,4 |
32,6 |
| 1994 |
10243,5 |
6927,0 |
3316,5 |
67,6 |
32,4 |
| 1995 |
10210,4 |
6932,2 |
3278,2 |
67,9 |
32,1 |
| 1996 |
10177,3 |
6934,7 |
3242,6 |
68,1 |
31,9 |
| 1997 |
10141,9 |
6938,0 |
3203,9 |
68,4 |
31,6 |
| 1998 |
10093,0 |
6946,1 |
3146,9 |
68,8 |
31,2 |
| 1999 |
10045,2 |
6961,5 |
3083,7 |
69,3 |
30,7 |
| 2000 |
10019,5 |
6985,4 |
3034,1 |
69,7 |
303 |
| 2001 |
9990,4 |
7013,6 |
2976,8 |
70,2 |
29,8 |
| 2002 |
9950,9 |
7031,1 |
2919,8 |
70,7 |
29,3 |
| 2003 |
9898,6 |
7036,4 |
2862,2 |
71,1 |
28,9 |
* У межах да 17.9.1939.
** Даныя па колькасці насельніцтва за міжперапісны перыяд (1990—98) скарэкціраваны на падставе вынікаў перапісу 1999.
Табліца 2
Дынаміка паказчыкаў натуральнага руху насельніцтва Беларусі
| Гады |
Усяго чалавек |
| народжаных |
памерлых |
натуральны прырост |
| 1950 |
197164 |
61944 |
135220 |
| 1955 |
194345 |
57966 |
136379 |
| 1960 |
200218 |
54037 |
146181 |
| 1965 |
153865 |
58156 |
95709 |
| 1970 |
146676 |
68974 |
77702 |
| 1975 |
146517 |
79701 |
66816 |
| 1980 |
154432 |
95514 |
58918 |
| 1985 |
165034 |
105690 |
59344 |
| 1990 |
142167 |
109582 |
32585 |
| 1995 |
101144 |
133775 |
-32631 |
| 2000 |
93691 |
134867 |
-41176 |
| 2001 |
91720 |
140299 |
-48579 |
| 2002 |
88743 |
146655 |
-57912 |
т. 18, кн. 2, с. 90