філія́цыя, ‑і, ж.
1. Развіццё чаго‑н. у паслядоўнай сувязі, у прамой залежнасці ад папярэдняга. Філіяцыя ідэй. Філіяцыя значэння слова.
2. Спец. Набыццё грамадзянства ў выніку нараджэння.
[Фр. filiation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Накрыць (пакрываць) метал слоем хрому (у 1 знач.).
2. Апрацаваць (апрацоўваць) скуру солямі хрому (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хруста́лік, ‑а, м.
1. Разм. Кавалачак хрусталю (у выглядзе падвескі, пацеркі і пад.).
2. Спец. Частка вока (за зрачком і радужнай абалонкай) у выглядзе празрыстай дваякавыпуклай лінзы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкларэ́з, ‑а, м.
1. Рабочы, які займаецца рэзкай шкла.
2. Спец. Інструмент для рэзання шкла. — Гэта не ножык, гэта шкларэз. З алмазам на канцы, — гаворыць майстар. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шліхто́ўка 1, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шліхтаваць 1.
шліхто́ўка 2, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шліхтаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́цік, ‑а, м.
Спец.
1. Насякомае з атрада хобатных, драўнінны або лясны клоп.
2. Рухомая частка кулямётнага і пад. прыцэла, што служыць для ўстаноўкі прыцэла на дыстанцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экскрэме́нты, ‑аў; адз. няма.
Спец. Ператраўленая ежа (кал, мача). Нярэдка адзін з адноркаў іграе ролю «прыбіральні». У ім барсук складвае свае экскрэменты і засыпае іх пяском. «Беларусь».
[Лац. excrementum — выдзяленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́рскі, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да юры, уласцівы ёй. Юрскі вапняк. Юрская флора.
•••
Юрскі перыяд (юрская сістэма) — другі (сярэдні) перыяд мезазойскай эры ў гісторыі Зямлі.
[Ад геагр. назвы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БА́ЕР ((Bayer) Готліб) (Тэафіль) Зігфрыд (6.1.1694, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 10.2.1738),
нямецкі гісторык і філолаг. Скончыў Кёнігсбергскі ун-т. З 1725 працаваў на кафедры старажытнасцяў і ўсх. моў Пецярбургскай АН. Працы па арыенталістыцы, філалогіі (у т. л. слоўнік кіт. мовы), гіст. геаграфіі і гісторыі Стараж. Русі (напісаны на аснове візант., сканд. крыніц і пачатковага рус. летапісу ў лац. перакладзе), у т. л. «Пра варагаў», «Пра першы паход русаў на Канстанцінопаль», «Паходжанне русаў», «Геаграфія Русі і суседніх абласцей у 948 г. з Канстанціна Багранароднага», «Геаграфія Русі і суседніх абласцей у 948 г. з паўночных пісьменнікаў» і інш., якія друкаваліся ў спец. выданні Акадэміі навук на лац. мове «Каментарыі». Пачынальнік нарманскай тэорыі.
т. 2, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАДЭЛІ́ЗМ, аўтамадэльны спорт,
уключае канструяванне і стварэнне мадэляў аўтамабіляў для спаборніцтваў; тэхнічны від спорту. Адрозніваюць 2 тыпы мадэляў: кордавыя і радыёкіроўныя. Кордавыя маюць рухавікі ўнутр. згарання аб’ёмам да 1,5; 2,5; 5 і 10 см³; спаборніцтвы праводзяць на кардадроме — круглай пляцоўцы з бетоннай дарожкай. Радыёкіроўныя паводле тыпу рухавікоў падзяляюцца на мадэлі з рухавікамі ўнутр. згарання і электрычнымі; спаборніцтвы праводзяць на спец. трасах для групавых гонак. На Беларусі спаборніцтвы па аўтамабілізме праводзяць з 1959. Федэрацыя аўтамадэльнага спорту Рэспублікі Беларусь створана ў 1992 (з 1993 член Еўрапейскай федэрацыі). Чэмпіёны б. СССР па аўтамадэлізме (майстры спорту міжнар. класа) — В.Кротчанкаў (1975, 1987), В.Дрозд (1991), чэмпіён і рэкардсмен Рэспублікі Беларусь Кротчанкаў (1992).
т. 2, с. 113
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)