Во́тмут, вотмуць ’вір на рацэ; глыбокае месца ў рацэ ці возеры’ (Яшк., слаўг., цэнтр. і ўсх. Палессе). Польск. odmęt ’тс’, палаб. тапонім Votmąt. Аднакаранёвае і вомут (гл.) (Талстой, Георг., 214); з ot‑ і ‑męt.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́шкі (ў лапцях) (Інстр. 1, 80), ’жабры’ (карэліц., Шатал.). Да ву́ха, назвы такога тыпу характэрны для частак прадметаў, што нагадваюць вуха па форме, параўн. ву́ха, ву́шка ў іголцы і інш., ці маюць падобнае размяшчэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Араша́ць 1 ’абвадняць’. Дзеяслоў утвораны з прэфікса а‑ (о‑) і кораня раш‑ (*рос‑), запазычаны з рускай ці паралельна з рускім орошать. Для знач. параўн. польск. orosić ’пакрыць расой’. Гл. раса.

Араша́ць 2, рашаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаці́раваць. Рус. баллоти́ровать. Запазычанне з ням. ballotieren (< франц. balloter < італ. ballotare). Наўрад ці (насуперак Фасмеру, 1, 117) непасрэднай крыніцай можа быць і франц. слова (супраць гэтага сведчыць суфіксацыя). Параўн. Шанскі, 1, Б, 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандэлячкі ’некалькі снапоў ільну, пастаўленых у кучкі для прасушкі’ (трак., Сл. ПЗБ). Укр. ма́ндель ’15 ці 50 жменей канапель або снапоў збожжа’. З польск. mendelek ’кучкі льну з некалькіх снапоў збожжа’. Да мэндаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курку́ль ’селянін-кулак’, ’хцівы, скупы чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк.). Параўн. каракуль (гл.). Няясна. Ці не звязана гэта з караголь ’ястраб’? Іншая версія: запазычанне з бурсацкай мовы. Параўн. лац. curculio ’хлебны жучок’ з радам пераносных значэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алі́ ’ці, або’ (Нас.), рус. али, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а і лі (гл.). Частковая семантычная кантамінацыя з але (гл.), якое іншага паходжання. Параўн. Шанскі, 1, А, 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́ніц ’дарма’, ’многа’ (Шат.). Рус. (у Літве) за́ниц ’тс’ (< бел. ці польск.). З за ніц ’за нішто’; ніц < польск. nic ’нішто, нічога’. Націск на першым складзе можа ўказваць на польск. паходжанне слова ў цэлым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасалюбава́цца ’палюбавацца’ (паст., Сл. ПЗБ). Да любавацца < любіць (гл.). Устаўка ‑са‑, якая, відаць, з ‑ся‑, ужыта тут накшталт (ці пад уплывам) літ. поўнага варыянта зваротнага фарманта ‑si‑ ў прэфіксальных дзеясловах, напр., pasimyliti ’цешыцца каханнем’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ўза ’кароткі перапынак у гучанні’ (ТСБМ). Праз польск. (pauza) ці рус. (па́уза) мову з ням. Pause, якое з лац. pausa < ст.-грэч. παῦσις ’перапынак’ < παύω ’канчаю, прыпыняю’ (Верш. Сл., 4, 93; Фасмер, 3, 218).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)