Карбу́нкул ’гнойнае запаленне глыбокіх слаёў скуры’ (ТСБМ), непасрэдна з лац. Carbunculus. Nomen deminutivum ад carbō carbonis ’вугаль’ (carbunculus ’рубін’) або праз польск. пасрэдніцтва (Слаўскі, 2, 70–71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арэ́птам ’раптоўна, нахабна, нястрымна’ (Янк. Мат.). Магчыма, у выніку кантамінацыі раптам з рус. рети́вый ці літ. répti ’хапаць’ або ў выніку нерэгулярных фанетычных змен. Пачатковае а‑ пратэтычнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Борт (карабля). Рус. борт, укр. борт. Запазычанне з ням. Bord (або гал. boord). Фасмер, 1, 198; Шанскі, 1, Б, 173. Падрабязна аб ням. слове гл. Клюге, 92.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набанды́жыць ’напіхаць, наладаваць’ (ТС), параўн. укр. набендюжитися ’надуцца’. Да экспрэсіўнага бандыжыць, што можа ўзыходзіць да ба́ндыш ’калун, сякера’ (гл.) або да літ. banda ’статак, гурт’ ці пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набра́дзены «набранный слишком много» (Нас.). Відаць, ад набраць, параўн. напіцены ’наліты’, азванчэнне ц, магчыма, звязана з экспрэсіўнасцю слова або пад уплывам іншых слоў (накрадзены, наедзены і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нагодкі ’наготкі (кветкі)’ (Янк. 1). Гл. наготкі; змена зычнага выклікана, відаць, ад’ідэацыяй да нагадзі́цца, параўн. нагода (гл.), або азванчэннем у інтэрвакальным становішчы, параўн. нагадок ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жні́ўнік ’ліпеньскі баравік’ (мазыр., Жыв. сл., 210). Назва дадзена паводле часу з’яўлення (падчас жніва), магчыма, шляхам кампрэсіі (жніўны — баравік) з суфіксам ‑ік або непасрэдна з суфіксам ‑нік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казлю́ка ’сажань’ (Мат. Гом.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы козл‑, гл. казёл 1, або пераробка аднаго з некалькіх тэрмінаў-дэрыватаў ад каза, казёл для сажня. Гл. каза, казёл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папяро́ўка ’сорт летняй яблыні, на якой растуць белыя або жоўтыя кісла-салодкія яблыкі; плод гэтай яблыні’ (ТСБМ), поперо́ўка (ТС), папяру́вка (Сл. ПЗБ) ’тс’. З польск. papierówka ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашта́мт ’галоўная пошта горада’ (ТСБМ). Праз рус. почтамт або праз польск. pocztamt з ням. Postamt ’тс’. Спалучэнне ‑чт‑ на бел. глебе змянілася ў ‑шт‑ (як у пошта).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)