sich (D) mit j-m ein ~ gében* дамо́віцца з кім-н. аб сустрэ́чы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
перахава́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Схаваць у іншым месцы. Перахаваць грошы ў больш надзейнае месца. □ [Рыгор:] — Твой пашпарт ляжыць у паштовай скрынцы... На вашых дзвярах... Калі бацька не перахаваў да гэтага часу...Арабей.
2. Хаваючы, зберагчы, не даць загінуць. [Іван Пракопавіч:] — Перахаваем вінтоўкі, а людзі знойдуцца.Навуменка.Некалькі разоў давалі .. [Мані] невялікія даручэнні: раскідаць лістоўкі, занесці ва ўмоўленае месца яду падпольшчыкам, перахаваць колькі дзён патрэбнага чалавека.Місько.
3. Схаваць, пахаваць усё, многае.
перахава́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Выкапаўшы з магілы, пахаваць нябожчыка ў другім месцы. Зося ведала, што могілкі перакананы. Яны пераносяцца ў іншае месца, і людзям дазволена перахаваць сваіх блізкіх...Прокша.
2. Пахаваць усіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
там.
1.прысл. У тым месцы, не тут.
Тут сонца свеціць, а там дождж ідзе.
2.прысл. Потым, затым, далей.
Там пабачым, што трэба рабіць.
3.часц. У спалучэнні з займеннікам «які» і прыслоўямі «дзе», «калі», «куды» ўжыв. для ўзмацнення адмаўлення чаго-н., указання на немагчымасць здзейсніць што-н. (разм.).
Дзе там тая дарога!
Балота адно.
Якія там грошы!
Дзе там!
4.часц.Ужыв. ў пабуджальных сказах для ўзмацнення пабуджальнасці (разм.).
Пастарайся там хутчэй закончыць работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным, устойлівым.
Бераг умацаваўся.
Перасаджанае дрэва ўмацавалася ў новым грунце.
2. Размясціцца, стварыўшы сабе абарончыя збудаванні.
Часць умацавалася на новым месцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным, здаровым, трывалым.
Нервы ўмацаваліся.
Здароўе ўмацавалася.
Яго становішча ўмацавалася.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць цвёрдым, устойлівым, усталявацца, устанавіцца.
Гаспадаркі ўмацаваліся.
|| незак.умацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.умацава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мемарыя́л ’гандлёвая кніга для запісаў’, ’скульптурнае збудаванне — помнік на месцы якой-небудзь падзеі’, ’спартыўнае спаборніцтва ў гонар падзеі, асобы’ (ТСБМ). З рус.мемориал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое праз новав.-ням.Memorial ці франц.mémoriał (Фасмер, 2, 597) або праз італ. (Ин. сл., 1988) з лац.memoriālis ’памятны’ < memōria ’памяць’.