Драч ’птушка дзяркач’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк.). Іншыя яе назвы: дзярка́ч, дзярга́ч (параўн. рус. дерга́ч, дерка́ч, укр. дерка́ч). Назва, магчыма, асноўваецца на гукаперайманні. Параўн. Фасмер, 1, 501.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калу́ша ’чаромха’ (Сцяшк. Сл.). Мясцовая трансфармацыя больш шырока вядомага калакалуша. Хаця, магчыма, неабходна меркаваць пра непасрэднае ўтварэнне суфіксам ‑ух‑а ад кал ’гразь, балота’? Гл. усю праблематыку пад калакалуша.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кра́ўпіца ’чальгак вербалісты, Lythrurn salicaria L.’ (Кіс.). Верагодны балтызм, аб чым у першую чаргу сведчыць дыфтонг у корані. Магчыма, да літ. kraupus ’няроўны, шурпаты’ і інш. (гл. Фрэнкель, 290).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляга́к ’вялікі камень’ (ст.-дар., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Да ляжа́ць (гл.). Няясная матывацыя зычнай ‑г‑ (а не ‑ж‑, як у ляжак). Магчыма, у выніку намінацыі ⁺лягавы камень > лягак (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маджэ́га, маджэ́ка ’суп, запраўлены льняной макухай’ (петрык., добр., Мат. Гом.), ’вінегрэт’ (петрык., жытк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з балтыйскімі дзеясловамі: літ. máigyti ’мяць, ціснуць, сціскаць’, лат. maidzīt ’мяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мулёўка ’дупло’ (петрык., Шатал.). Няясна. Магчыма, роднасным да яе будзе польск. muleszka ’ракавінка слімака, выкінутая на бераг мора’, якое Варш. сл. (2, 1067) адносіць да muł ’мул, твань, іл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Незада́лы ’няўдачы’ (Нік., Оч.). Магчыма, да задацца (да даць) ’удацца’, параўн. незадина ’няўдача’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 331), мн. л. назоўніка «для абазначэння псіхічнага стану» мае архаічны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няўра́тны (неўратны) ’несумленны, бессаромны’ (ТС). Няясна, магчыма, да рата ’умоўная сума, плата; чарговая павіннасць’ (гл.); можа быць супастаўлена з розворатны ’бязладны’ (ТС), што, відаць, ад ц.-слав. розвратити ’разбэсціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасядры́ць ’пастарэць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Утворана ад прэфікса па (< прасл. po‑) і ⁺сядрыць; апошняе з’яўляецца, магчыма, балтызмам, параўн. літ. sidabras ’серабро’, sidabruoti ’серабрыць’ пры ад’ідэацыі рус. поседеть пасівець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прасме́ргнуць, просмэ́ргнутэ ’прасмярдзець (напр., аб мясе)’ (брэсц., Нар. словатв.). Кантамінаванае слова: прасмярдзець + сморгаць, шморгаць. Параўн. яшчэ сморгі ’соплі’. Магчыма, мы маем тут і кантамінаванае значэнне ’прасмярдзець і пакрыцца сліззю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)