Кярш ’мянушка вала’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. keršas ’рабы’ (Там жа). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́ркаць ’гаварыць’ (Мат. Гом.). Магчыма, балтыйскага паходжання. Параміі, літ. kirkti ’крычаць (аб гусях)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпе́рыць ’крэпка пабіць паленам’ (Шат.), атперыць ’адлупцаваць, пабіць’ (Янк. Мат.) < літ. atper̃ti ’адбіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́пша ’неахайніца’ (Мат. Гом.). Магчыма, суадносіцца з літ. rupša ’рапуха’. Гл. яшчэ рапуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скабапу́тра ‘падкіслены суп’ (даўг., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. skābputra ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́ўбель ‘вясёлка’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. straublỹs ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 602).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́ўка ’павека’ (карэліц., Сл. паўн.-зах.). Збліжаюць з літ. vókas ’абалонка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуду́каць ’нягучна размаўляць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’размаўляць’ (Касп.), ’глуха і павольна гаварыць’ (Янк. III). Відавочна, гукапераймальнае. Параўн. і рус. дуду́ка ’той, хто ўвесь час балбоча’, дуду́кать ’дудзець, выдаваць гук, як гук дудкі’, дуду́чыть ’гаварыць увесь час, балбатаць абы-што’ (СРНГ, 8, 251). Параўн. і літ. dudénti ’нягучна размаўляць’ (аб гэтым гл. Фрэнкель, 1, 84). Звяртае ўвагу, што бел. і літ. мовы ўтвараюць тут пэўную ізаглосную тэрыторыю (дакладней, літ. мова і паўн.-зах. гаворкі бел. мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БУНЧУ́К (цюрк.),

1) доўгае дрэўка з шаром ці вастрыём на верхнім канцы, з пасмамі конскіх валасоў і кутасамі. Сімвал улады ў тур. пашэй, у 16—18 ст. таксама польск., літ., укр. гетманаў і атаманаў рус. казацкага войска.

2) Ударны музычны інструмент, упрыгожаны дэкаратыўнымі конскімі хвастамі, у некаторых вайсковых аркестрах.

т. 3, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАСТО́ЕВА,

вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнУ ад Іванава, 156 км ад Брэста, 19 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 748 ж., 295 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Літ.-краязнаўчы музей Ф.М.Дастаеўскага.

т. 6, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)