Пакрыўдзіць каго‑н. якім‑н. зняважлівым словам або дзеяннем. У голасе прагучала іронія, і Станіслаў праз сілу стрымаў сябе, каб не абразіць новага свайго знаёмага.Мікуліч.// Выклікаць непрыемнае ўражанне. Прафесар нічога не кінуў у шапку скрыпачу. Ён не зрабіў гэтага, бо выгляд скрыпача абразіў яго.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ландша́фт, ‑у, М ‑фце, м.
1. Агульны выгляд мясцовасці; пейзаж. Раўнінны ландшафт. □ Месяц быў поўны, чырвоны, на яго паверхні чарнелі абрысы далёкага таямнічага ландшафту.Лупсякоў.Рыгору хацелася выкарыстаць апошнія дні .. [для агляду] сілцоўскіх летніх ландшафтаў.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́куючы,
1.Дзеепрысл.незак.ад дзякаваць.
2.прыназ.зД. З прычыны, з-за, з дапамогай. Дзякуючы святу .. ён да звычайнай порцыі сну дабавіў яшчэ гадзін пяць-шэсць.Крапіва.Дзякуючы камсамольцам удалося дастаць супрацьтанкавую гарматку.Брыль.Сухаваты твар [Андрэя Міхайлавіча] меў энергічны выгляд дзякуючы дзвюм рэзкім маршчынам, што ляглі ад носа да кутоў падціснутых вуснаў.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сты́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Вытрыманы ў адным якім‑н. стылі (у 1, 3 знач.). Стыльны гарнітур. Стыльнае адзенне. □ Пушысты дыван на паркетнай падлозе, стыльная, пад чырвонае дрэва, мэбля, мяккія ложкі са свежай бялізнай і ўзорыстымі атласнымі пакрываламі, чысціня, утульнасць — што больш трэба!Хадкевіч.
2.Разм. Такі, як у стылягі, уласцівы яму; занадта модны. Стыльны выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калейдаско́п
(ад гр. kalos = прыгожы + eidos = выгляд + -скогі)
1) аптычная прылада-цацка, у якой можна наглядаць змену розных каляровых узораў;
2) перан. хуткая змена падзей, уражанняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мармі́т
(фр. marmite)
награвальны апарат для падтрымлівання ў гарачым стане прыгатаванай ежы; звычайна мае выгляд рухомай шафы, дзе знаходзяцца каструлі ў ванне з пастаянна гарачай вадой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
архідэ́я
(ад гр. orchis = ядро + eidos = выгляд)
травяністая расліна сям. архідных з духмянымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)