ПЯТРО́Ў (Георгій Іванавіч) (31.5.1912, г. Пінега Архангельскай вобл., Расія — 13.5.1987),
расійскі вучоны ў галіне аэрагідрадынамікі, стваральнік навук. школы па газадынаміцы. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі ун-т (1935). З 1934 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, з 1944 у НДІ цеплавых працэсаў, з 1965 у Ін-це касм. даследаванняў АНСССР (дырэктар, з 1973 заг. аддзела). Адначасова з 1952 у Маскоўскім ун-це (з 1955 заг. кафедры). Навук. працы па прыкладной газавай дынаміцы, касм. аэрадынаміцы, цеплафізіцы.
Даследаваў распаўсюджванне мех. хваль у вязкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фіз. ўмовы распаду ламінарнага цячэння. Распрацаваў метады цеплавой аховы спускальных касм. апаратаў. Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1978.
Тв.:
Космические исследования в СССР. М., 1970;
Аэромеханика больших скоростей и космические исследования. Избр. тр.М., 1992.
Літ.:
Воспоминания об академике Г.И.Петрове. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БІН (Іцхак) (1.3.1922, г. Іерусалім, Ізраіль — 4.11.1995),
ваенны, дзярж. і паліт. дзеяч Ізраіля. Генерал. Скончыў штабны каледж у Вялікабрытаніі (1953). З 1943 чл. Пальмаха — ударных атрадаў яўр. сіл самаабароны ў Палесціне. Ў час араба-ізраільскай вайны 1948—49 камандзір брыгады. У 1956—59 камандуючы Паўн.ваен. акругай, потым на штабных пасадах, у 1964—68 начальнік Ген. штаба ўзбр. сіл Ізраіля. З 1968 пасол Ізраіля ў ЗША. З 1974 дэпутат ізраільскага парламента (кнесета). У 1974—77 старшыня Паліт.к-та Рабочай партыі Ізраіля, адначасова прэм’ер-міністр Ізраіля. У 1984—90 міністр абароны Ізраіля. З лют. 1992 старшыня Партыі працы, з чэрв. 1992 прэм’ер-міністр Ізраіля. Удзельнічаў у перагаворах з палесцінцамі, прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны, падпісаў мірныя дамоўленасці з ёю ў Осла (1993) і Вашынгтоне (1994). Забіты яўр. фанатыкам, праціўнікам мірных перагавораў з арабамі. Нобелеўская прэмія міру 1994 (з Я.Арафатам і Ш.Перасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІ́ЦА, расянка (Drosera),
род кветкавых раслін сям. расіцавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных і ўмераных паясах, пераважна ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 4 віды Р.: адваротнаяйцападобная (D. obovata), англійская, ці даўгалістая (D. anglica), круглалістая (D. rotundifolia) і прамежкавая (D. intermedia), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляюцца на балотах, асабліва сфагнавых.
Шматгадовыя насякомаедныя травы выш. да 25 см з паўзучым або клубнепадобным карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, доўгачаранковае, распасцёртае па зямлі. На верхнім баку і па краі пакрытае адчувальнымі валаскамі з чырв. залозістай галоўкай, якая ўтрымлівае кроплю ліпкай вадкасці (здаецца, што на лісці раса, — адсюль назва). Калі насякомае трапляе на ліст, валаскі накрываюць яго і абвалакваюць сліззю. Адначасова ліст складваецца па цэнтры (стрымлівае насякомае) і выдзяляе стрававальныя ферменты. Пасля ператраўлівання насякомага ліст зноў раскрываецца. Кветкі дробныя, белыя, у негустых гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка. Лек. і фарбавальныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адзі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Толькі адзін. Адзіны сын. Адзіная ўцеха. □ Сцерагчы маю краіну, Як мой скарб святы, адзіны, Паклянуся я.Колас.А быць можа — хто знае! — Гэта ты і была, Ты, адзіная ў свеце, Лёс мой, зорка мая.Гілевіч.
2. Цэлы, непадзельны; з’яднаны. Адзіная сям’я народаў. □ Партыя, урад наш — мы ўсе адзіны.Колас.Галоўныя героі і мноства сюжэтна нязначных персанажаў ствараюць уяўленне адзінага і адначасова вельмі шматаблічнага вобраза народа, які з’яўляецца героем «Векапомных дзён».Дзюбайла.
3. Агульны для ўсіх, той самы, аднолькавы. Адзіныя патрабаванне Адзіная сістэма. Адзіны арфаграфічны рэжым. Адзіны погляд. Адзінае кіраўніцтва. □ Для сучаснага этапа нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў характэрным з’яўляецца той факт, што ў многіх краінах склаўся або складаецца адзіны нацыянальны фронт.«Звязда».Задача ў нас была адна, І лёс адзіны нас сасватаў.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адраджэ́нне, ‑я, н.
1. Абуджэнне да новага жыцця; аднаўленне пасля перыяду разбурэння, заняпаду і пад. Мікалай усёй сваёй істотай адчуваў вясенняе адраджэнне.Дамашэвіч.З другой паловы XIX стагоддзя амаль адначасова пачалося адраджэнне ўкраінскай і беларускай пісьменнасці ва ўмовах царскага самадзяржаўя і развіцця капіталістычных адносін.Юргелевіч.У кароткіх і простых словах расказаў Сцёпка сходу аб задачах эканамічнага адраджэння краіны.Колас.// Аднаўленне, адбудова чаго‑н. знішчанага, разбуранага. Пасляваеннае адраджэнне завода. □ А нам варта было б з зялёнага дрэва, як з лёгкай рукі, і пачынаць адраджэнне свайго калгаса.Кулакоўскі.
2.(з вялікай літары). Перыяд у культурным і ідэалагічным развіцці раду краін Еўропы, які наступіў пасля сярэдневяковага застою, з зараджэннем капіталістычных адносін, і адзначаны росквітам навук і мастацтваў; Рэнесанс. Простая беларуская сялянка нагадвала партрэты жанчын італьянскіх майстроў часоў Адраджэння.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адра́зу, прысл.
1. У той самы момант, неадкладна, зараз жа. Чытаць пачаў ён [Богут] і адразу Агнём успыхнуў яго твар.Колас.Маці, стомленая за дзень, адразу засынае.Бядуля.//Адначасова. Коннікі ўварваліся ў цэнтр мястэчка адразу з усіх пяці вуліц.Брыль.// Непасрэдна за чым‑н. (у прасторавых і часавых адносінах). Адразу за агароджай, што высілася побач з ліцейным цэхам, пачыналася поле.Шыцік.Завіхурыла адразу пасля каляд.М. Стральцоў.
2. За адзін раз, з першага разу. [Люсан:] — У сумцы змяшчалася вялікая акумулятарная батарэя, здольная аддаць адразу ўвесь.. зарад.Шамякін.[Апанас:] — Малады ты яшчэ, Зэнак. Як гэта ты адразу зробіш, каб усё было як мае быць...Чорны.
3. З самага пачатку, ад першага разу. Хлопец адразу не спадабаўся Мажэйку.Шахавец.Вялізны санаторый адразу здаўся Казанцаву сапраўдным лабірынтам.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супа́сці, ‑падзе; пр. супаў, ‑пала; зак.
1. Адбыцца адначасова з чым‑н. Айчынная вайна, якая супала з маім юнацтвам,.. стала для мяне пачаткам актыўнага жыцця.Навуменка.Наш прыезд у Вільнюс якраз супаў са святкаваннем пяцігоддзя Савецкай улады ў Літоўскай ССР.Сяргейчык.
2. Аказацца агульным, аднолькавым; выявіць падабенства, адпаведнасць. Супалі і прозвішча, і завулак, у якім .. жыў [Толя], і ўсе іншыя прыкметы.Якімовіч.Паліца ўсё ж успамінала Васіля, хоць і без яго ведала, што ў вялікім калектыве будуць і людзі ўсялякія, па якіх трэба ўздзейнічаць, з якімі яе інтарэсы могуць і не супасці.Савіцкі.
3. Злучыцца, зліцца; аб’яднацца. Не знаў я, не ведаў Тады, як стаялі. Што мары дзяўчыны З маімі супалі.Арочка.
4. Сумясціцца ўсімі пунктамі пры накладанні (пра геаметрычныя фігуры, лініі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ЛЕС ДЭ ГЕВА́РА ((Vélez de Guevara) Луіс) (ліп. 1579, г. Эсіха, Іспанія — 10.11.1644),
іспанскі пісьменнік. У драматургіі паслядоўнік Л.Ф. дэ Вэгі Карпіо. Аўтар каля 400 п’ес (дайшлі 80), у т. л. «Служэнне каралю даражэй вузаў крыві», «Уладарыць пасля смерці», паводле паэмы Л.Камоэнса «Лузіяда»; «Сялянка з Веры»; «Тамерлан» і інш., аўтар інтэрмедый. У яго драматургіі побач з рэнесансавымі тэндэнцыямі крышталізуюцца рысы барока, якія дамінуюць у шахрайскім (пікарэскным) рамане «Кульгавы д’ябал» (1641; арыг. перапрацоўка А.Р.Лесажа, 1707). У ім Велес дэ Гевара стварыў фантасмагарычную і адначасова рэалістычную, часам натуралістычную, поўную з’едлівай іроніі карціну сац. жыцця Іспаніі, маральнага падзення чалавека.
Тв.:
Рус.пер. — Хромой бес // Плутовской роман. М., 1989.
Літ.:
Пинский Л. Испанский «Хромой Бес» // Пинский Л. Магистральный сюжет. М., 1989;
Плавскин З.И. Плутовской роман // Плавскин З.И. Испанская литература XVII — середины XIX в. М., 1978;
Синило Г.В. Плутовской роман (Кеведо, Гевара) // Разумовская М.В., Синило Г.В., Солодовников С.В. Литература XVII—XVIII вв. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧАР (Аляксандр Сцяпанавіч) (25.3.1905, в. Машчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 4.4.1985),
бел. біяхімік, паэт.Акад.АН Беларусі (1966; чл.-кар. 1959), д-рбіял.н., праф. (1951). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1975). Скончыў БСГА (1929). З 1933 у НДІхарч. прам-сці БССР, з 1937 у Ін-це харч. прам-сці ў Краснадары, з 1959 у Ін-це эксперым. біялогіі АН Беларусі, адначасова з 1963 у БДУ, з 1970 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па біяхіміі раслін і тэхн. біяхіміі: вывучэнні хім. прыроды і функцый пластыдаў, хіміі і тэхналогіі перапрацоўкі садавіны і агародніны, тэхналогіі вінаробства. Распрацаваў тэхналогію атрымання вітаміну B2 на аснове мікрабіял. сінтэзу. Першыя вершы надрукаваў у 1926. Выдаў зб. вершаў «Кола дзён» і «Зварот да слова» (1977).
Тв.:
Основы физической биохимии. Мн., 1966;
Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн., 1979 (разам з М.М.Ганчарыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫ́ГІН (Іван Андрэевіч) (9.2.1907, в. Радушкава Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.4.1984),
бел. фізіёлаг. Акад.АН Беларусі (1959, чл.-кар. 1956). Д-рбіял.н. (1952), праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1931). З 1938 у н.-д. ін-тах Расіі, з 1953 дырэктар Ін-та фізіялогіі, адначасова ў 1969—79 акад.-сакратар Аддз.біял. навук АН Беларусі. Навук. працы па механізмах і заканамернасцях інтэрацэптыўных рэакцый арганізма, прынцыпах структурна-функцыян. арганізацыі, узаемасувязях дывергенцыі і канвергенцыі ў дзейнасці перыферычнай і цэнтр. нервовай сістэмы і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1972. Дзярж. прэмія СССР 1978.