МАСЦІ́КС,

смала масцікавага дрэва роду фісташка. Атрымліваецца падсочкай ствалоў. Мае смаляныя к-ты (каля 42%), інертныя вуглевадароды (каля 50%), эфірныя алеі (2—3%) і інш. Антысептык, аснова, што звязвае лекі ў пілюлях і пластырах. Раствор М. ў шкіпінары выкарыстоўваецца для аховы твораў жывапісу, развядзення маст. алейных фарбаў.

т. 10, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР Існаваў у 1689—1727 пры Мінскім езуіцкім калегіуме. Захаваліся звесткі пра пастаноўкі лац. драмы «Ахвяра кахання»

(1698),

панегірычнай драмы «Працвітанне царства, якое ахоўваецца бяспекай цароў» (1713, сюжэт з гісторыі Кітая), драмы «Свяшчэнны саюз Мінервы і Марса» (1727, гал. герой К.​Астрожскі).

А.​В.​Мальдзіс.

т. 10, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЯПА́ТЫЯ (ад мія... + грэч. pathos пакута, хвароба),

група спадчынных хвароб мышцаў, праявамі якіх з’яўляюцца атрафія, мышачная слабасць, зніжэнне мышачнага тонусу, сухажыльных рэфлексаў (да адсутнасці). У аснове развіцця — парушэнне абмену ў мышачных клетках, змены сінтэзу нуклеінавых к-т і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае, лячэбная фіз. культура, масаж, фізіятэрапія.

т. 10, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛА́ЗМЕННАЯ ПЕЧ,

від электрычнай печы, у якой у якасці крыніцы цяпла выкарыстоўваецца нізкатэмпературная (10​4К) плазма, што атрымліваецца з дапамогай плазматрона. У П.п. выплаўляюць сталь. пераплаўляюць каляровыя і інш. металы, сплавы, вырошчваюць метал. монакрышталі, перапрацоўваюць чыстыя рэчывы.

Плазменная печ з керамічным тыглем для плаўкі металу.

т. 12, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАЦІНАВА́ННЕ,

1) нанясенне тонкага слоя плаціны (таўшчынёй 1—5 мкм) на паверхню метал. вырабаў электралітычным спосабам. Павышае каразійную і зносаўстойлівасць, адбівальную здольнасць вырабаў, забяспечвае кантактную электраправоднасць.

2) Прамочванне гранул гліназёму плацінахлорыставадароднай к-той з наступным аднаўленнем плаціны; плацінавы гліназём выкарыстоўваецца як каталізатар, напр., пры перапрацоўцы нафтапрадуктаў.

т. 12, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМАХВА́ЛАЎ Іван Васілевіч (11.2.1835, Віцебская губ. — ? 1899),

вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны Д-р медыцыны (1872). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1859). З 1875 гал. ўрач Дынабургскага ваен. шпіталя. У 1882 заснаваў Дынабургскае т-ва ўрачоў. Навук. працы па даследаванні фосфарнай к-ты ў ежы і выдзяленнях.

т. 14, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮНО́НА,

адна з буйнейшых малых планет. Памеры 290×245 км. Адкрыта К.​Гардынгам (Германія, 1804); трэцяя па часе адкрыцця — малая планета № 3. Адлегласць ад Сонца мяняецца ад 1,99 да 3,55 а.а. Нахіл арбіты да экліптыкі 13,0 °, эксцэнтрысітэт 0,256. Бляск у сярэднюю апазіцыю 8,7 зорнай велічыні.

т. 18, кн. 1, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ла́піць ’латаць, рамантаваць адзенне’ (Гарэц., Бір., Сцяшк., Бяльк., Касп., Шат., Мат. Гом.; маг., КЭС; навагр., Нар. сл., ДАБМ, к. 323), паўн.-пін. ла́піты ’тс’ (Нар. лекс.), оўруч. лапіт ’тс’ (Бел.-укр. ізал.). Старажытны балтызм. Параўн. літ. lópyti, лат. lāpît ’тс’ (Фасмер, 2, 459; Мюленбах-Эндзелін, 2, 439; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж ла́плены ’пярэсты, рабы (конь)’ (Нік., Няч.), лаплены, лапліны(й) ’палатаны’ (Нас., Бяльк.; кіраў., Нар. сл.; барыс., Сл. паўн.-зах.), лапленне ’латанне’ (Юрч.), гом. ла́плінка, ла́плянка ’латка’ (ДАБМ, 925), лапленнік ’той, хто латае’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́мары ’ручкі папярочнай пілы ў выглядзе трубак; у іх убіваюцца калкі’ (Шат.), га́мар ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’ (Касп.). Сюды ж гама́рка ’вушка ў піле’ (Шатал.). Параўн. яшчэ ўкр. га́мірка ’нізкая драўляная ручка ў вялікай піле, якой распілоўваюць дрэва на дошкі’ (Грынч.). Мяркуем, што гэтыя словы таго ж паходжання, што і га́мар 1 (гл.), г. зн. запазычаны з ням. мовы. Назва молата была перанесена (у некаторых выпадках з афармленнем суфіксацыяй ‑к(а)) на ’ручку, дзяржальна’ (спачатку молата, а потым наогул розных прылад). Гл. яшчэ га́мар 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няўчы́ць, нявчыты ’мяўкаць’ (зах.-палес., ДАБМ, к. 301). Ад мясцовага мняўчыць (мнявчыты) < мяўчыць ’тс’, суадноснага з дзеясловам кратнага спосабу дзеяння мняўкаць, падобна да яўкаць ’тс’ < мʼяўкаць з мясцовай фанетыкай, гл. мяўкаць (Крывіцкі, Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах, літ. і фальклоры. Тэз. дакл. II Рэсп. канф. Гомель, 1980, 24). Параўн., аднак, і няўкаті ’тс’ (пін., Шатал.), укр. нявчити ’мяўкаць’, нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’ і пад. Гукаперайманні, для якіх характэрна значная гукавая варыянтнасць у розных мовах, параўн. укр. пяе ’мяў’, балг. джаф ’гаў’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)