даза́тар м. спец. Dosátor m -s, -tóren, Dosíerer m -s -, Dosíergerät n -(e)s, -e;

даза́тар ко́рму Fútterverteiler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

планшэ́тка ж. разм. спец.

1. Planchette [plã:´ʃɛtə] f -, -n; Zéichenunterlage f -, -n, Zéichenbrett n -(e)s, -er;

2. разм. гл. планшэт

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паро́м м. спец. Fähre f -, -n; Fährschiff n -(e)s, -e (марскі);

чыгу́начны паро́м Éisenbahnfähre f;

кана́тны паро́м Séilfähre f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рафінава́нне н. спец. Raffinatión f -, Raffiníeren n -s (цукру); Raffiníerung f -, Féinen n -s, Réinigen n -s, Vergütung f - (метала)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэгенера́цыя

1. спец. Regeneratión f -, Regeneríerung f -, Wíedererzeugung f -;

рэгенера́цыя паве́тра Wíederauffrischung der Luft;

2. радыё Rückkopp(e)lung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сартава́ць

1. спец. sortíeren vt, áussortieren vt, áuslesen* vt; síchten vt (праглядаць);

2. горн. (аддзяляць руду ад дамешкаў) schéiden* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

брусо́к м.

1. спец. (для вастрэння) Schléifstein m -(e)s, -e; Sénsenstein m, Wétzstein m (касы);

2. гл. брус 1

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

до́менны спец. Hóchofen-;

до́менная печ Hóchofen m -s, -öfen;

до́менны працэ́с Hóchofenprozess m -es, -e;

до́менная пла́ўка Hóchofenschmelze f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

забо́р м. спец. Entnáhme f -;

забо́р вады́ Wásserentnahme f;

забо́р паве́тра Lúftfang m -(e)s;

ме́сца забо́ру Zápfstelle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БОКС (англ. вох літар. ўдар),

від спорту, адзінаборства ў кулачным баі паводле пэўных правілаў. Адрозніваюць аматарскі бокс і прафесійны. Спаборніцтвы праводзяцца на рынгу — квадратнай пляцоўцы 6 × 6 м, абмежаванай па перыметры 3 канатамі, нацягнутымі паміж вуглавымі стойкамі. Баксіруюць у спец. мяккіх пальчатках масай да 300 г (у прафес. боксе да 220 г, на алімпійскіх гульнях каля 230 г), спец. ахоўных шлемах (у аматарскім боксе). Правілы дазваляюць наносіць удары ў пярэднюю і бакавую часткі галавы і тулава вышэй пояса; забараняюць захопы, штуршкі, падножкі, удары адкрытай пальчаткай, галавой. Паядынак доўжыцца 3 раунды (у прафес. боксе да 12) па 3 мін кожны з перапынкам 1 мін паміж імі. Судзяць спаборніцтвы суддзя на рынгу і 5 бакавых. Перамога прысуджаецца па ачках (бакавымі суддзямі) ці датэрмінова (суддзёй на рынгу), калі баксёр пасля ўдару саперніка і адліку суддзёй на рынгу 10 сек не ў стане працягваць бой (накаўт), за яўнай перавагай, калі пераможца тройчы збівае саперніка моцным ударам з ног (накдаўн) ці за яўнай тэхн. перавагай. Баксёраў падзяляюць паводле ўзроставых, вагавых і разрадных катэгорый. З 1920 дзейнічае Міжнар. федэрацыя бокса (АІБА). Бокс у праграме Алімпійскіх гульняў з 1904, чэмпіянаты свету з 1974, Еўропы з 1924.

Бокс развіўся з кулачнага бою (вядомы ў Стараж. Егіпце, Вавілоніі, быў у праграме Алімпійскіх гульняў у Стараж. Грэцыі). Першыя правілы бокса ў пальчатках уведзены ў Англіі ў 1867. На Беларусі бокс развіваецца з 1920 (першая секцыя ў Барысаве). Сярод бел. баксёраў алімпійскі чэмпіён В.Яноўскі (1988), абс.чэмпіён СССР А.​Юкаў (1983), прызёры Кубка свету і Гульняў Добрай волі Ю.​Торбік (1982), А.​Акулаў (1984), А.​Банін (1990), чэмпіянату Еўропы М.​Савічаў (1993).

т. 3, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)