згуртава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. згуртаваць (у 2 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. згуртавацца. Рыбакоў доўга расказваў пра марксізм, пра тое, як згуртоўваецца рабочы клас у Расіі і хто перашкаджае гэтаму згуртаванню. Асіпенка.

2. Злучэнне, аб’яднанне. Лясы жывілі і множылі партызанскія групы і цэлыя згуртаванні іх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маля́р, ‑а, м.

1. Рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні і пад. На ціхі сонечны бульвар У крэйдзе, вапне, алебастры Выходзіць з вёдрамі маляр. Грахоўскі. Удзень тут працавалі маляры, і ў клубе моцна пахла фарбамі. Шамякін.

2. перан. Пра дрэннага мастака, жывапісца. Бажкам не веру маляваным, Што мажуць фарбай маляры. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліфава́цца, ‑фуецца; незак.

1. Апрацоўвацца шліфаваннем. Звіняць санкі па шкляных рэйках ружова-сонечнага снегу, шліфуюцца. Бядуля. / у перан. ужыв. [Валодзя:] — Рабочы чалавек — гэта самы правільны чалавек, у яго ніколі душа не заіржавее... Яго душа заўсёды шліфуецца. Сабаленка.

2. Паддавацца шліфаванню, быць прыдатным для шліфавання. Шкло добра шліфуецца.

3. Зал. да шліфаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсо́бны Hilfs-, Nében-;

падсо́бны заро́бак Nébenverdienst m -(e)s, -e;

падсо́бная рабо́та Hílfsarbeit f -, -en;

падсо́бны рабо́чы Hílfsarbeiter m -s, -, Gehílfe m -n, -n;

падсо́бнае прадпрые́мства Hílfsbetrieb m -(e)s, -e;

падсо́бная гаспада́рка Nébenwirtschaft f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

клас м., в разн. знач. класс;

рабо́чы к. — рабо́чий класс;

ву́чань пе́ршага кла́са — учени́к пе́рвого кла́сса;

сядзе́ць у кла́се — сиде́ть в кла́ссе;

к. млекако́рмячых — класс млекопита́ющих;

паказа́ць к. гульні́ — показа́ть класс игры́;

каю́та пе́ршага кла́са — каю́та пе́рвого кла́сса

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́дзень, -дня м. неде́ля ж.;

на тым ты́дні — на той неде́ле;

○ рабо́чы т. — рабо́чая неде́ля;

◊ без го́да т. — бе́з году неде́ля;

сем пя́тніц на ты́дні — погов. семь пя́тниц на неде́ле;

з ты́дня на т. — с неде́ли на неде́лю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́ляр, ‑а, м.

1. Рабочы, які будуе што‑н. з каменя або цэглы. Муляр з цэглы дом кладзе, Сценка ў сценку роўныя. Астрэйка. Каб добра, якасна будаваць, трэба, каб у брыгадзе былі людзі некалькіх кваліфікацыій: цесляры, муляры, тынкоўшчыкі. Кулакоўскі.

2. Пячнік. [Вано] цэлыя дні стаяў каля муляра, які рабіў печ у хаце суседа. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́ляр 1, му́лір ’рабочы, які будуе з цэглы’, ’пячнік’ (ТСБМ, Яруш., Шн. 2, Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. муляръ, мураль, мураръ ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mularz, murarz ’тс’, якія (як і іншыя слав.: палаб. mau̯rnĕk, каш. mulåř, н.-луж. muŕaŕ, в.-луж. murjer, muler, славац. murár) узыходзяць да с.-в.-ням. mūrer (Булыка, Лекс. запазыч., 89; Трубачоў, Этимология–1973, 179). Гл. таксама мур, мурава́ць. Сюды ж му́ляр ’птушка, якая робіць гняздо з гразі’ (Совещ. ОЛА — Гомель, 234) — у выніку семантычнага пераносу.

Му́ляр 2 ’драўляны вугаль’ (хойн., Мат. Гом.). Да мі́лёр (гл.).

Муля́р ’жывапісец’ (глус., паўд.-усх., КЭС). Да маля́р, маляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ СПОРТ,

спаборніцтвы на гоначных, спарт. і серыйных аўтамабілях. Асн. віды: шашэйна-кальцавыя і лінейныя гонкі, гонкі на аўтадроме, стадыёне, кросы па перасечанай мясцовасці, ралі, заезды на ўстанаўленне рэкордаў, аўтамаб. мнагабор’е (звычайна ўключае эканам. кіраванне, скораснае манеўраванне і інш.). Асн. крытэрыі класіфікацыі аўтамабіляў для аўтамабільнага спорта — тып аўтамабіля і рабочы аб’ём рухавіка.

Першыя спаборніцтвы па аўтамабільным спорце праведзены ў 1894 у Францыі. З 1904 дзейнічае Міжнар. аўтамабільная Федэрацыя (ФІА). Чэмпіянаты свету з 1925, Еўропы з 1935. Найб. вядомыя і прэстыжныя спаборніцтвы па аўтамабільным спорце — чэмпіянат свету па шашэйна-кальцавых гонках для гоначных аўтамабіляў (т.зв. «Формула-1»). На Беларусі аўтамабільны спорт развіваецца з 1960. В.​Анкуда — чэмпіён СССР па шашэйна-кальцавых гонках (1973, 1976). У розныя гады ў зборную каманду СССР уваходзілі бел. аўтагоншчыкі А.​Альхімовіч, В.​Лукашэвіч, В.​Рускіх, А.​Шымакоўскі. У 1994 упершыню бел. аўтагоншчыкі С.​Пракаповіч і Шымакоўскі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах на Кубак Еўропы і ў чэмпіянаце Еўропы. У 1962 адкрыта Мінскае спартыўна-гоначнае кальцо, дзе праводзяцца рэсп. і міжнар. спаборніцтвы па аўтамабільным спорце.

т. 2, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭ́ЙДЭР (англ. grader ад grade нівеліраваць),

землярыйная дарожна-буд. машына. Рабочы орган грэйдара — адвал з нажом, якім зразаюць і разраўноўваюць грунт ці сыпкі буд. матэрыял (пры стварэнні землянога палатна, планіроўцы адкосаў насыпаў і выемак, рамонце гравійных і грунтавых дарог і інш.). Прадукцыйнасць да 45 м³/гадз. Разнавіднасць грэйдара — грэйдэр-элеватар.

Падзяляюцца на прычапныя і самаходныя (аўтагрэйдэры). Прычапныя грэйдары бываюць лёгкія (з нажом даўж. 2,5—3 м) і цяжкія (3,5—4,5 м). Аўтагрэйдэры больш прадукцыйныя і манеўраныя, дадаткова могуць аснашчацца кіркоўшчыкам, плужным снегаачышчальнікам, бульдозерным адвалам, навясным скрэперам і інш. Бываюць лёгкія (нож 2,5—3 м, магутнасць рухавіка да 55—67 кВт), сярэднія (3—3,6 м, 74—110 кВт) і цяжкія (3,6—3,8 м, больш як 150 кВт). Кіраванне рабочым органам грэйдара мех. або гідраўл. прыводам.

І.​І.​Леановіч.

Грэйдэры: а — прычапны (1 — механізм пад’ёму і апускання адвалу; 2, 3 — асноўная і цягавая рамы; 4 — адвал з нажом); б — аўтагрэйдэр (1 — кіркоўшчык; 2 — рулявы прывод; 3 — цягавая рама з паваротным кругам і адвалам; 4 — рухавік з механізмамі кіравання).

т. 5, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)