Разм. Засланяць, затуляць сабой. [Бярозы] засцяць густым галлём, засланяюць неба над вуліцай і над Сузонавым дваром.Галавач.[Дождж] сеяўся як праз сіта і вільготнай імглой аасціў дрэвы, засціў нізкае восеньскае неба.Лынькоў.//перан. Засланяць, ставіць на задні план. Хай адгэтуль далёка Да жаданага шчасця, Вобраз твой яснавокі Мне пакуты не засцяць.Вітка.Як сустрэцца, дзяўчо, нам пашчасціла? Чым і як ты наўкола ўсё засціла?Дзяргай.
•••
Засціць вочы — перашкаджаць добра бачыць. Каршукоў задыхаўся. Буйныя гарачыя слёзы засцілі вочы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́шмала, ву́шмъла ’пра чалавека (звычайна пра хлопчыка) з насунутай на вочы шапкай’ (мядз., міёр., Малько, вусн. паведамл., З нар. сл.), ву́шмалы ’вушы’ («дам па вушмалах», КСП). Падабенства да літ.ãšmalas ’рукавіца з футра’, нягледзячы на семантычную аддаленасць, прымушае бачыць тут запазычанне, аднак сувязь з ву́ха, ву́шы не выклікае сумнення; экспрэсіўным характарам слова, відаць, тлумачыцца рэдкая суфіксацыя (інфікс ‑ма‑, як у таўсма́ты < тоўсты, параўн. вушлаты).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́лупіць ’абадраць, ачысціць ад скуры, лупін’ (БРС, Нас., Яруш., Касп.); ’вырваць, паглуміць’ (Сцяшк.); ’вытарашчыць вочы’ (Нас., Бяльк.); ’пабіць, адлупцаваць’ (БРС, Нас., Шат.); ’выставіць напаказ’ (Нас.), вы́лупіцца ’вылезці з яйца (аб птушанятах)’ (Нас.); ’накінуцца на некага з крыкам, ашчэрыцца’ (Нас., Шат.); ’прыбрацца, упрыгожыцца’ (Касп.). Гл. лупіць. Апошняе значэнне запазычана, магчыма, з рус. мовы; параўн. рус.пск., цвяр., валаг., каз. і г. д. вылупа́ться ’прыбірацца, выстройвацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няві́сны ’сляпы’ (Сл. ПЗБ), рус.невисной, невишной ’тс’, польск.дыял.niewisny, niewistny ’тс’. Паводле Мяркулавай (Этимология–1977, 90), ад прасл.дыял.*vistьnъtъ, вытворнага ад *vistь ’зрок’, сюды ж невіснець ’пацямнець (пра вочы)’ (Нас.) (да ’ vide t і, гл. відзець); звязана з *vistь, *veste ’сапраўдны’ (да *vedeti, гл. ведаць), параўн. нівісь (невѣсь, невѣсть) ’невядома’ (Нас.), укр.невістний ’невядомы’, в.-, н.-луж.njewesty ’тс’, ст.-слав.невѣстъ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́ля1 ’проламка’ (петрык., Шатал.). Відаць, ідэнтычнае з пе́ль ’палонка’ (гл. пелька), аформленае паводле распаўсюджанай формы назоўнікаў ж. р.
Пя́ля2 ’зенкі?’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн.: пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (тамсама), рус.пя́лить глаза́ ’тс’, гл. пяць ’напружваць’. Зыходная форма *пяль?
Трэ́пяць1 ‘багна, дрыгва’ (ваўк., Сцяшк.). Утворана ад дзеяслова *trepet‑ati > трапятаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем ‘тое, што трапечацца, калышацца, пастаянна рухаецца’.
Трэ́пяць2 ‘тое, што вельмі белае’: трэпяць, аш у вочы коля сваёю бялізнаю (навагр., ЖНС), значэнне, відаць, кантэкстуальна абумоўленае. Да трапята́ць ‘мільгацець’ (гл.), утворана ад асновы, прадстаўленай у прасл.*trepet‑ati, пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненным значэннем (як бел‑ь).
расійскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт. Расіі (1984). Сын С.У.Міхалкова, брат А.С.Міхалкова-Канчалоўскага. Вучыўся ў тэатр. вучылішчы імя Б.Шчукіна (1963—66). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1971). У кіно з 1961 (фільм «Хмары над Борскам»). Паставіў фільмы: «Спакойны дзень у канцы вайны» (1971), «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» (1974), «Раба кахання» (1976), «Няскончаная п’еса для механічнага піяніна» (паводле А.Чэхава, 1977; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне; паставіў таксама ў Рымскім т-ры «Арджанціна» з удзелам М.Мастраяні, 1987), «Пяць вечароў» (паводле аднайм. п’есы А.Валодзіна, 1979), «Некалькі дзён з жыцця І.І.Абломава» (паводле рамана «Абломаў» І.Ганчарова, 1980), «Радня» (1982), «Вочы чорныя» (1987, Італія—СССР), «Урга — тэрыторыя кахання» (1991, Францыя — СССР, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кёльне), «Стомленыя сонцам» (1994, Францыя—Расія, «Оскар» 1995), «Сібірскі цырульнік» (1999) і інш. Здымаўся ў сваіх фільмах і ў фільмах інш. рэжысёраў; «Я крочу па Маскве», «Жорсткі раманс», «Прыніжаныя і зняважаныя», «Сібірыяда», «Рэвізор» і інш. Творчасць М. адметная высокім прафесіяналізмам, разнастайнасцю жанрава-стылявых вырашэнняў, майстэрскім выкарыстаннем выразных сродкаў, вастрынёй пастаноўкі маральных праблем. Аўтар кінасцэнарыяў. Старшыня Саюза кінематаграфістаў Расіі (з 1998). Дзярж. прэмія Казахстана 1978. Дзярж. прэміі Расіі 1993, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бажба́, ‑ы, ж.
Клятва імем бога. Хоць бацька мой таксама кляўся-бажыўся, што качаргі і ў вочы не бачыў, але Райскі не даў яму веры і са школы яго вытурыў — за зладзейства і .. бажбу.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)