рэжучы шматлязовы інструмент з зубамі, размешчанымі на корпусе паралельна ці нахілена да восі яго вярчэння. Прызначаны для апрацоўкі (фрэзеравання) плоскасцей, пазоў, шліцаў, крывалінейных паверхняў, цел вярчэння, разьбы, а таксама для рэзкі матэрыялаў.
Вырабляюць суцэльнымі з легіраваных і хуткарэзных сталей, з устаўнымі зубамі ў выглядзе пласцінак з цвёрдых сплаваў або кампазіцыйных матэрыялаў і інш. У металаапрацоўцы выкарыстоўваюць Ф. цыліндрычныя, тарцовыя, дыскавыя, канцавыя, адразныя, шпоначныя, вуглавыя, модульныя і інш.; у дрэваапрацоўцы — спец. Ф. ў выглядзе ланцуга з загартаванай інстр. сталі і гнездавыя (гл.Дрэварэзальны інструмент, Фрэзерны станок.).
Фрэзы: 1 — цыліндрычныя; 2 — канцавая з канічным хваставіком; 3 — тарцовая з устаўнымі нажамі; 4 — чарвячная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЗЕРНЫ СТАНО́К,
1) у металаапрацоўцы — металарэзны станок для апрацоўкі фрэзераваннем розных паверхняў (плоскасцей, фасонных канавак і інш.). Адрозніваюць Ф.с.: універсальныя — вертыкальна-Ф.с. (кансольныя і бескансольныя), гарызантальна-Ф.с., падоўжна-Ф.с.; спецыялізаваныя — карусельныя, капіравальна-Ф.с., разьба-, зубафрэзерныя (выкарыстоўваюцца пры апрацоўцы аднатыпных дэталей); спец. (робяць адну ці некалькі пэўных фрэзерных аперацый). На Беларусі Ф.с. вырабляюцца на Мінскім станкабудаўнічым заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, Віцебскім заводзе заточных станкоў, Гомельскім станкабуд. з-дзе імя Кірава.
2) У дрэваапрацоўцы — станок для фрэзеравання дэталей крывалінейнай формы, зарэзкі пальцаў, контурнай апрацоўкі шчытоў ці вузлоў вырабаў і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРУРГІ́ЧНЫЯ ІНСТРУМЕ́НТЫ,
інструменты і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца пры аперацыях хірургічных. Падзяляюцца на агульныя і дапаможныя.
Да агульных адносяць Х.і. для раз’ядноўвання тканак, фіксацыі і злучэння іх: скальпелі (у т. л. лазерныя, плазмавыя), нажніцы, электранажы, пілы (ліставыя, стужачныя, дыскавыя, драцяныя), іголкі (прамыя і выгнутыя, колючыя, рэжучыя, атраўматычныя); для спынення крывацёку — заціскачкі і апараты, лігатурныя іголкі і інш.; для зандзіравання ран, раскрыцця касцявых поласцей і інш. Дапаможныя інструменты: пінцэты, расшыральнікі, брушныя і пячоначныя люстэркі, лапаткі-падымальнікі і інш. Х.і. з аптычным прыстасаваннем служаць для дыягностыкі і аператыўнага лячэння, узяцця матэрыялу на аналіз і інш. Існуюць таксама спец. Х.і. — нейрахірург., мікрахірург., сасудзістыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАВЫ́РЫН Барыс Іванавіч (10.5.1902, г. Яраслаўль, Расія — 9.10.1965),
расійскі канструктар мінамётнага і рэактыўнага ўзбраення. Д-ртэхн.н. (1952). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1930). З 1932 ст. інжынер-канструктар, нач. канструктарскага бюро на шэрагу з-даў. З 1942 нач. і гал. канструктар спец. канструктарскага бюро. У 1937—38 пад яго кіраўніцтвам створаны 50-мм, 82-мм, 107-мм мінамёты. У 1949—50 распрацаваны 160-мм і 240-мм мінамёты, шэраг інш. узораў зброі для арміі і флоту. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРААЭРАЗОЛЬТЭРАПІ́Я,
выкарыстанне аэразолейлек. рэчываў, часцінкі якіх, у адрозненне ад звычайных аэразолей, маюць эл. (часцей адмоўны) зарад, з лек., прафілакт. і дыягнастычнай мэтамі; метад фізіятэрапіі. Забяспечвае макс. ўстойлівасць лек. рэчыва ў аэразольнай форме, больш глыбокае яго пранікненне ў біял. тканкі, стварэнне высокай канцэнтрацыі і больш працяглае яго дзеянне ў арганізме. Для атрымання электрааэразолей выкарыстоўваюць спец. генератары (напр., генератар электрааэразолей камерны ГЭК-1, групавы ГЭГ-2). Ужываюць у выглядзе інгаляцый для прафілактыкі пасляаперацыйных і застойных пнеўманій, лячэння вострых і хранічных захворванняў органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай сістэмы. Мясц. Э. выкарыстоўваюць пры трафічных язвах, ранах, пашкоджаннях скурных покрываў.