ВІ́ДЭМАНА—ФРА́НЦА ЗАКО́Н,

фізічная заканамернасць, што звязвае цеплаправоднасць і электраправоднасць металаў. Устаноўлены ў 1853 ням. фізікамі Т.Відэманам і Р.​Францам і ўдакладнены ў 1881 дацкім фізікам Л.​Лорэнцам. Паводле Відэмана—Франца закона для ўсіх металаў адносіны каэфіцыента цеплаправоднасці χ (дакладней, яе электроннай складальнай) да іх удзельнай электраправоднасці σ прама прапарцыянальныя абс. т-ры T: χ/σ = LT, дзе L — лік Лорэнца, аднолькавы для ўсіх металаў. Узаемная сувязь эл. праводнасці і цеплаправоднасці тлумачыцца тым, што гэтыя характарыстыкі металаў абумоўлены рухам свабодных электронаў. Відэмана—Франца закон выконваецца для большасці металаў у шырокім інтэрвале т-р, а таксама для паўправаднікоў (лік Лорэнца ў гэтым выпадку залежыць ад механізма рассеяння носьбітаў зараду).

т. 4, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

interest1 [ˈɪntrəst] n.

1. (in) ціка́васць, інтарэ́с;

be of interest быць ціка́вым;

take interest in smth. ціка́віцца чым-н.

2. finance працэ́нты;

interest rate працэ́нтная ста́ўка;

Six percent interest is paid on all accounts. Па ўсіх рахунках выплачваецца 6%.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lip [lɪp] n.

1. губа́;

theupper/lower lip ве́рхняя/ні́жняя губа́

2. край (пасудзіны, кратэра і да т.п.), но́сік (жбана)

keep a stiff upper lip захо́ўваць самавало́данне, вало́даць са бо́й;

be on everyone’s lips быць ва ўсі́х на ву́снах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кабала́2

(ст.-яўр. kabbäläh = паданне, традыцыя)

сярэдневяковае містычнае вучэнне ў іудаізме, заснаванае на пошуку асновы ўсіх рэчаў у лічбах і літарах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

квазіізатрапі́я

(ад квазі + ізатрапія)

ізатрапія, якая выяўляецца толькі ў галінах горных парод, што змяшчаюць дастатковую колькасць структурных элементаў, арыентаваных ва ўсіх напрамках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізаперыметры́чны

(ад іза- + перыметр)

аднолькавы па перыметру;

і-ыя задачы — клас задач варыяцыйнага вылічэння на знаходжанне ўсіх крывых, што маюць аднолькавы перыметр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

меразіго́та

(ад гр. meros = частка + зігота)

частковая зігота, якая ўтвараецца ў бактэрый пры ўсіх формах пераносу генетычнага матэрыялу (гл. трансдукцыя, трансфармацыя 2).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

панамерыкані́зм

(ад пан- + н.-лац. America = Амерыка)

палітычная дактрына, якая прапагандуе стварэнне ваенна-палітычнага блоку ўсіх краін Амерыкі на чале са ЗША.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фасфата́зы

(ад фасфаты)

гідралітычныя ферменты, якія каталізуюць адшчапленні фосфарнай кіслаты з арганічных злучэнняў; змяшчаюцца ва ўсіх клетках арганізма чалавека, жывёл і раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флагісто́н

(ад гр. phlogistos = гаручы)

бязважкая вадкасць асобага роду, якая, паводле ўяўленняў хімікаў 18 ст., нібыта змяшчаецца ва ўсіх здольных гарэць рэчывах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)