ларынгаскапі́я

(ад ларынга + -скапія)

метад даследавання гартані пры дапамозе ларынгаскопа і іншых інструментаў (параўн. аўтаскапія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэгідра́тар

(ад дэ- + гр. hydor = вада)

апарат для выдалення вады з халадзільных і іншых прыстасаванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэмпфі́раваць

(ням. dämpfen = глушыць)

гасіць ваганні ў механічных, электрычных і іншых сістэмах шляхам рассейвання энергіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўрэабазі́дый

(н.-лац. aureobasidium)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на лёне і іншых раслінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мірмекахары́я

(ад гр. myrmeks, -ekos = мурашка + -харыя)

распаўсюджанне насення і іншых зачаткаў (дыяспор) раслін мурашкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ніаба́ты

(ад ніобій)

солі ніобіевых кіслот; выкарыстоўваюцца для атрымання ніобію, танталу і іншых рэдкіх элементаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

супрэфекту́ра

(фр. souspréfecture)

адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне ў Дагамеі, Беразе Слановай Косці і некаторых іншых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэгена́рыя

(н.-лац. tegenaria)

павук сям. лейкавых, які жыве ў жылых памяшканнях і іншых пабудовах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фані́зм

(ад гр. phone = гук)

узнікненне слыхавых уяўленняў пры аптычных, смакавых і іншых неакустычных раздражненнях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фа́ска

(ад фр. facette = грань)

скошаная частка рабра, канта на драўляных, металічных і іншых вырабах.