Біягра́фія. Рус.биогра́фия, укр.біогра́фія. Паводле Фасмера, 1, 166, запазычанне з лац.biographia праз польск.biografia. Супраць гэтага Шанскі, 1, Б, 121, які хоча бачыць тут (разам з Гальдзі, гл. у Шанскага, там жа) запазычанне з франц.biographie. Першакрыніцай з’яўляецца грэч.βίος ’жыццё’ і γράφω ’пішу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяшчэ́ль ’вяшчун’ (Крывіч). Ад вяшчаць з суф. ‑ель. Прымаючы пад увагу архаічны характар суфікса (параўн. Слаўскі, SP, 2, 108) і запазычанасць утваральнай асновы, магчыма бачыць тут штучнае ўтварэнне «пад старажытнасць». Не выключаны таксама ўплыў суфіксацыі ‑цель; параўн. рус.дыял.богатель, гл. аб апошнім Слаўскі, SP, 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамэ́рня ’сварка’ (Жд. 2). Запазычанне з польск.hamernia ’гамарня; плавільны завод і да т. п.’ Значэнне тут другаснае (параўн. гама́рня2, гл.). Форма гамэ́рня пацвярджае, што і гама́рня1 была запазычана непасрэдна з польск. мовы (насуперак Рудніцкаму, 553–554, які выводзіў гамарня прама з ням. крыніцы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папежы́нец ’прыхільнік папы’ (Нас.). Крыніцай слова з’яўляецца польск.papież ’папа’ (гл. Кюнэ, Poln., 85) (Параўн. рус.па́пеж < польск.papież — Фасмер, 3, 200). Цяжэй вытлумачыць словаўтварэнне; магчыма, тут, як і ў ст.-чэш.papeženec, быў першапачаткова суф. ‑enec, як у імён маладых істот і патомкаў (гл. Махэк₂, 433).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́караткі ’караткаваты’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ), сюды ж пры́каратка ’невялікая колькасць’ (Інстр. 3), пры́каратка ’недастакова, мала; караткавата’ (Нас., Шат.), прыкараць ’караткавата’ (Жд.). Вытворныя ад кораня каро́т‑/ко́рат‑ з семантыкай непаўнаты, якая захоўваецца ў прэфіксе. Цвяткоў (Запіскі, 1, 51) бачыць тут паралель да польск.przykrótki ’караткаваты’. Гл. каро́ткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́быць ‘назва зёлкі’: вуньдзіка — тубыць, а гэта прастрэл (ад апуду) (мёрск., Наша слова, 2008, 7 траўня). Несумненна, суадносіцца з іншымі назвамі лекавых ці чароўных раслін нітубіч, нятубіц і, мажліва, нятупнік (гл.), табуізаваныя назвы якіх шыфруюць іх месцазнаходжанне і прызначэнне; *‑ту(т) быць — літаральна ‘якая тут павінна знаходзіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Láchen
n -s смех, ро́гат
das ist zum ~! — гэ́та сме́шна!
da vergéht éinem das ~ — тут ужо́ не да сме́ху
zum ~ bríngen* — рассмяшы́ць
in ~ áusbrechen* — зарагата́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ґа́шта ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.), ’садовая кветка, гашта’ (Сцяшк.). Гл. ґа́рштва.
Ґа́шта ’густа зарослая лесам даліна’ (Яшкін), таксама го́шча ’тс’ (там жа). Няяснае слова. Наўрад ці звязана з гу́шча ’густы лес, зараснік, дзе цяжка прайсці; нетры’ (гл. Яшкін), якое < gǫšča < *gǫstja (да *gǫstъ ’густы’). Цяжка вытлумачыць і варыянт го́шча. Здаецца, націск тут быў спачатку на канцы слова: зыходнае *гашча́ ўспрымалася як *гошча (г. зн. пры перанясенні націску на першы склад нібы «аднавілася» «зыходнае» ‑о‑, якога тут ніколі не было). Што датычыць слова га́шча, то, магчыма, яно звязана з бел.хашч ’гушчар, зараснік, нетры’ (гл. у Яшкіна), укр.хащ, ха́ща (азванчэнне х > г?). Для варыянта гошча ўсё ж такі, здаецца, знаходзіцца паралель: укр.хо́щик ’куст’ (у Грынч. са знакам запытання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зухава́тасць, ‑і, ж.
Зухаватыя паводзіны; бойкасць, удаласць, маладзецкасць. Машыну ён вёў з вясёлай зухаватасцю. Яраш, жартаўліва папярэдзіў: — Кірыла, я не застрахаваў свайго жыцця.Шамякін.Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здзіўле́нне, ‑я, н.
Стан, выкліканы моцным уражаннем ад чаго‑н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага. Спыніцца ў здзіўленні. □ Тут былі і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці да гэтай кіпучай .. сілы жыцця, якая не любіць смерці, не любіць разбурэння.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)