стырно́, ‑а, н.

1. Руль. Камбайн папыхвае дымком, Здаецца — люльку курыць. Сядзіць Аўдуля за стырном, Пад сонцам вочы жмурыць. Калачынскі.

2. перан.; чаго або якое. Кніжн. Тое, пры дапамозе чаго кіруюць чым‑н. Наша партыя .. разбіла і скінула ўладу капітала ў Расіі і ўзяла дзяржаўнае стырно ў свае рукі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.

Параўнаць з чым‑н. або паміж сабой, узаемна суадносячы што‑н. Дастаткова супаставіць .. урывак з верша Багдановіча «Лясун» з купалаўскім «Чорным богам», каб убачыць адрозненні мэтавых установак паэтаў. Ярош. Хіба мастацкае слова не выклікае ў нас жадання супаставіць жыццёвыя з’явы, зрабіць свае вывады? Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трансфарма́цыя 1, ‑і, ж.

1. Спец. Пераўтварэнне электрычнага току пры дапамозе трансфарматара.

2. Кніжн. Пераўтварэнне, ператварэнне, відазмяненне. Трансфармацыя мастацкіх вобразаў. □ Беларуская проза рабіла свае першыя крокі,.. выкарыстоўваючы .. паэтычную трансфармацыю фальклору. «Полымя».

[Лац. transformatio.]

трансфарма́цыя 2, ‑і, ж.

Тэатральны або цыркавы номер, заснаваны на хуткім пераўвасабленні артыста, змене касцюма, грыма, парыка і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чамада́н, ‑а, м.

Дарожная скрынка з векам і ручкай для рэчаў, багажу пасажыра, зроблены са скуры, дэрмаціну, фібры ці кардону. Сярод пакоя стаяў расчынены чамадан Маі, у які яна складвала свае рэчы. Дуброўскі. Ніна хадзіла па пакоі, нешта брала, нешта клала ў чамадан, часам жартавала. Шыцік.

•••

Сядзець на чамаданах гл. сядзець.

[Перс. žāmedan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

achievement

[əˈtʃi:vmənt]

n.

1) дасягне́ньне n.

the achievement of one’s aim — дасягне́ньне свае́ мэ́ты

2) здабы́так -ку; по́сьпех -у m.

it was a great achievement — Гэ́та было́ вялі́кім здабы́ткам

achievement test — экза́мен пасьпяхо́васьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

shall [ʃæl, ʃəl] v. (should)

1. дапаможны дзеясл. для ўтварэння буд. ч. у 1-й асобе адз. i мн. л.;

I shall be glad. (Я) буду рады.

2. мадальны дзеясл., які выражае абавязковасць дзеяння, пагрозу;

He shall answer for his actions! Ён усё роўна адкажа за свае ўчынкі!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

насто́яць 1, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., што і чаго.

Зрабіць настойку або настой. Настояць чай. Настояць вішні. Настояць ягад на спірце.

насто́яць 2, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., на чым і без дап.

Тое, што і настаяць ​1. Як бы ні пярэчылі ў «Новым свеце», а аб’яднацца са старыцкім калгасам усё роўна давядзецца, настояць на гэтым — ясна. Хадкевіч. У Пасадцы былі свае добрыя краўцы, але Самуіл настояў везці шыць гарнітур няйначай, як у Даўгінава. С. Александровіч.

насто́яць 3, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і настаяць ​2. [Юрка:] — То які, пане Халуста, гной улетку! У лесе ён увесь і астаецца. А свае ў мяне колькі тае худобы! Ці многа яна настоіць за зіму... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bebachten vt

1) назіра́ць (што-н., за кім-н., за чым-н.); сачы́ць;

scharf ~ пі́льна сачы́ць

2) выко́нваць (правілы, законы);

sine Pflchten ~ выко́нваць свае́ абавя́зкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schdlos a непашко́джаны;

sich an j-m ~ hlten* пакрыва́ць свае́ стра́ты за чый-н. кошт;

sich für etw. (A) ~ hlten* узнагаро́дзіць сябе́ за што-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Leve fit, quod bene fertur, onus (Ovidius)

Цяжар, які ўмела носяць, робіцца лёгкім.

Тяжесть, которую умело носят, становится лёгкой.

бел. Свая сярмяжка не цяжка. Валу свае рогі няцяжка насіць. Свой дым вочы не есць.

рус. Своя ноша не тянет. Груз становится лёгким, когда несёшь его с покорностью. В своей сермяжке никому не тяжко. На себя работа ‒ не барщина. Своя ноша не тяжела. Свой дым глаз не ест.

фр. Le fardeau qu’on aime n’est point pésant (Ноша, которую любишь, совсем не тяжела).

англ. A load that is cheerfully born becomes light (Приятный груз становится лёгким).

нем. Eigen was wie gut ist das (Своё всегда хорошо).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)