сукупнасць метадаў вызначэння будовы хім. злучэнняў і структуры паверхні цвёрдых цел на аснове аналізу фотаэлектронаў рэчыва пад уздзеяннем рэнтгенаўскага выпрамянення.
Спектры фотаэлектронаў атрымліваюць з дапамогай магнітных, безжалезных бэта-спектрометраў у вобласці энергій 2—10 кэВ. Метад эфектыўны ў даследаваннях цвердафазавых рэакцый, дэфектнага складу рэчыва, хіміі тонкіх плёнак, паколькі ў выпрамяненні электронаў удзельнічае толькі паверхневы слой узору. Выкарыстоўваюць для вызначэння энергіі атамных узроўняў, валентнага стану атамаў ухім. злучэнні, для хім. і фазавага аналізаў.
Літ.:
Миначев Х.М., Антошин Г.В., Шпиро Е.С. Фотоэлектронная спектроскопия и ее применение в катализе. М., 1981;
Нефедов В.И. Рентгеноэлектронная спектроскопия химических соединений: Справ М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГУ́Н Яўген Іванавіч (н. 18.1.1947, Баку),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це фізікі, з 1994 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і фотахіміі біямалекул, вывучэнні фотафіз. і фотахім. працэсаў з удзелам малекулярнага кіслароду. Даследаваў міжхрамафорныя ўзаемадзеянні і структурную дынаміку парфірынаў і іх структурна-арганізаваных сістэм, прапанаваў фотасенсібілізатары на аснове хларынаў і парфірынаў.
Тв.:
Тушение молекулярным кислородом возбужденных электронных состояний хлорофилла и родственных соединений и фотосенсибилизированное образование синглетного кислорода (разам з В.А.Ганжой, Б.М.Джагаравым) // Фотобиология и мембранная биофизика. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІКА́ВЫ Вадзім Фёдаравіч (9.10.1930, в. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.12.2002),
бел. хімік і педагог. Канд.хім.н. (1961), праф. (1989). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1955), дзе і працаваў да 2002 (у 1978—95 дэкан ф-та). Навук. працы па вывучэнні неарган. палімерных сістэм на аснове солей многавалентных металаў і многаасноўных к-т. Аўтар навучальных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
мікрамініяцюрнае электроннае ўстройства для пераўтварэння, апрацоўкі ці захавання (назапашвання) інфармацыі, пададзенай у выглядзе эл., аптычных і інш. сігналаў. Складаецца з электрычна звязаных паміж сабой электрарадыёэлементаў (ЭРЭ), сфарміраваных у адзіным тэхнал. цыкле на аснове агульнай нясучай канструкцыі (падложкі). Актыўныя ЭРЭ І.с.: дыёды, транзістары, структуры метал—дыэлектрык—паўправаднік і інш.; пасіўныя: рэзістары, кандэнсатары электрычныя, трансфарматары, індуктыўнасці шпулі і інш. Тэорыю, метады разліку, тэхналогію вырабу І.с. вывучае і распрацоўвае мікраэлектроніка.
І.с. адрозніваюць: па спосабе аб’яднання (інтэгравання) элементаў — паўправадніковыя, ці маналітныя (асн. тып), плёначныя і гібрыдныя (у т. л. шматкрышталёвыя); па выглядзе інфармацыі, што апрацоўваюць, — лічбавыя і аналагавыя; па ступені інтэграцыі (колькасці элементаў на падложцы) — малыя, сярэднія, вялікія, звышвялікія. У маналітных І.с. элементы фарміруюцца ў адным крышталі (тонкім прыпаверхневым слоі паліраванай паўправадніковай, уасн. крэмніевай ці арсенідгаліевай, пласціны) у выніку камбінацыі працэсаў легіравання, траўлення, аксідавання, металізацыі і інш., што праводзяцца метадам фоталітаграфіі. Плёначныя І.с. змяшчаюць толькі пасіўныя элементы. Падложкамі гібрыдных І.с. служаць дыэлектрычныя пласціны, напр., з керамікі, або пакрытыя дыэлектрыкам метал. пласціны, напр. на аснове алюмінію і яго аксідаў. На іх паверхні жорстка замацаваны мініяцюрныя ЭРЭ, злучаныя паміж сабой танка- ці таўстаплёначнымі праваднікамі; пасіўныя ЭРЭ могуць быць навяснымі ці плёначнымі. І.с. з’яўляюцца элементнай базай сучасных сродкаў электроннай тэхнікі. Гл. таксама Вялікая інтэгральная схема.
Літ.:
Цифровые и аналоговые интегральные микросхемы: Справ. М., 1989;
Гурский Л.И., Степанец В.Я. Проектирование микросхем. Мн., 1991.
В.У.Баранаў, А.П.Дастанка.
Інтэгральная схема з дыёднай ізаляцыяй: а — электрычная схема; б — тапалогія; 1 — металічныя міжзлучэнні; 2 — слой дыэлектрыка дыаксіду крэмнію SiO2; 3 — паўправадніковая пласціна з участкамі p, n і n+-тыпу праводнасці, А, Б, В — адпаведныя адзін аднаму пункты на рыс.а і б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКА́Я ГАСПАДА́РКА,
комплекс службаў, прадпрыемстваў, арг-цый, інж. збудаванняў і інш. для задавальнення камунальных, быт. і сац.-культ. патрэб жыхароў горада. Уключае жыллёвую гаспадарку, камунальную гаспадарку, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання насельніцтва, гандлю і грамадскага харчавання, гарадскога транспарту, сувязі, установы аховы здароўя, асветы, сац. забеспячэнне, культуры і інш. Узнікла і развіваецца з ростам гарадоў. Ужо ў сярэднявеччы многія гарады, у т. л. на Беларусі, мелі брукаваныя вуліцы, водаправоды, каналізацыю, лазні і інш. элементы ўпарадкавання. З паскарэннем росту гар. насельніцтва, удасканаленнем буд. тэхнікі і новых буд. матэрыялаў пашыралася ўзвядзенне шматпавярховых і вышынных будынкаў, забяспечаных сучаснымі сродкамі камунальнага абслугоўвання, палепшана ўпарадкаванне і догляд гар. вуліц, плошчаў, месцаў адпачынку і інш. Сучасная гарадская гаспадарка шырока выкарыстоўвае электрычнасць, прыродны газ, разнастайныя віды транспарту (трамваі, аўтобусы, тралейбусы, метро). Гарадская гаспадарка знаходзіцца ў падпарадкаванні мясц. органаў улады. У гарадах Беларусі частка гандлю, грамадскага харчавання, жыл. фонду, быт. абслугоўвання прыватызавана. На базе Мін-вабыт. абслугоўвання створаны Бел.рэсп. саюз прадпрыемстваў быт. абслугоўвання насельніцтва (Белбытсаюз). Пачаўся пераход муніцыпальных жыл.-эксплуатацыйных службаў у недзярж. альтэрнатыўныя структуры. Укараняецца практыка выбару на конкурснай аснове прадпрыемстваў і ўстаноў, што забяспечваюць эксплуатацыю і падтрыманне ў належным стане жыл. фонду розных формаў уласнасці на аснове кантрактаў з яго уладальнікамі. Ажыццяўляецца перадача ў агульную долевую ўласнасць уласнікам жылых памяшканняў, месцаў агульнага карыстання, прысядзібных тэрыторый і інш. аб’ектаў са стварэннем кандамініумаў (саўладанняў).
Літ.:
Проектирование городского хозяйства. 3 изд. М., 1991;
Чекалин В.С., Томилов В.В. Перспективное планирование капитального ремонта объектов городского хозяйства. Л., 1987;
Хатунцев В.М., Валахова В.Д. Основы финансово-кредитной системы городского хозяйства. Л.,1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДДЗЯЛЕ́ННЕ ЦАРКВЫ́ АД ДЗЯРЖА́ВЫ,
дзяржаўная палітыка адхілення царквы ад вядзення актаў цывільнага стану і ўдзелу ў дзярж. кіраўніцтве. Канстытуцыйна ажыццёўлена ў нешматлікіх краінах (ЗША, Францыя, б.СССР і інш.). У канстытуцыях больш як 40 дзяржаў прадугледжаны статус дзярж. або пануючай рэлігіі і царквы (у Іспаніі, Італіі, Балівіі — каталіцызм, Іране, Саудаўскай Аравіі, Кувейце — іслам, у Ізраілі — іудаізм, у Тайландзе — будызм). Мае месца і канстытуцыйнае прызнанне роўнасці рэлігіі і царквы без аддзялення царквы ад дзяржавы (Японія, ФРГ і інш.). У Рэспубліцы Беларусь аддзяленне царквы ад дзяржавы ажыццяўляецца на аснове неўмяшання дзяржавы ва ўнутрыцаркоўныя справы, самастойнага і канстытуцыйнага права кожнага грамадзяніна вызначаць адносіны да рэлігіі, вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЛБІК Міхаіл Сцяпанавіч (12.2.1920, в. Трашковічы Калужскай вобл., Расія — 18.2.1988),
бел. вучоны ў галіне арніталогіі. Д-рбіял.н. (1972). Скончыў БДУ (1947). З 1948 уАН Беларусі: з 1955 у Ін-це біялогіі, з 1975 у Ін-це заалогіі. Навук. працы па біял. асновах выкарыстання і аховы птушак, ландшафтнай арніталогіі, зоагеаграфіі і паляўніцтвазнаўстве. Вызначыў склад фауны птушак Палесся і Беларусі. Высветліў размеркаванне прамысл., лясных вераб’іных і птушак культ. ландшафтаў. Распрацаваў зоагеагр. раянаванне тэр. Беларусі на ландшафтнай аснове.
Тв.:
Птицы Белорусского Полесья. Мн., 1959;
Птицы Белоруссии. Мн., 1967 (разам з А.У.Фядзюшыным);
Ландшафтная структура орнитофауны Белоруссии. Мн., 1974;
Влияние мелиорации на животный мир Белорусского Полесья. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НКА Сяргей Афанасьевіч (н. 13.8.1954, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў БДУ (1976). З 1980 уНДІ прыкладных фіз. праблем, з 1986 уНДІядз. праблем БДУ. Навук. працы па дыфракцыі эл.-магн. хваль на прасторава перыядычных структурах, часовых эфектах пры распаўсюджванні і дыфракцыі хваль у лінейных асяроддзях, электрадынаміцы кіральных і біанізатропных асяроддзяў, нанаструктурах на аснове вугляродных нанатрубак і квантавых пунктаў.
Тв.:
Light pulse dispersion under Laue diffraction from a spatial holographic grating (разам 3 У.Р.Барышэўскім) // Optics Communication. 1992. Vol. 94;
Nonlinear electron transport effects in chiral carbon nanotube (у сааўт.) // Physical Review Letters. 1997. Vol. 79.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНЫЯ ВО́ЙСКІ І АРТЫЛЕ́РЫЯ,
род войск ва ўзбр. сілах шэрагу краін СНД, у т. л. Беларусі; уваходзіць у склад сухапутных войск. УСССР створаны ў пач. 1960-х г. на аснове аб’яднання артылерыі і ракетных часцей сухапутных войск (гл.Ракетныя войскі). Здольныя знішчаць сродкі ядз. нападзення, авіяцыю на аэрадромах і аб’екты ППА; паражаць пункты кіравання войскамі, склады, вузлы камунікацый і інш., выкарыстоўваюцца таксама для паражэння караблёў праціўніка, марскіх дэсантаў і ваенна-марскіх баз. Ва Узбр. Сілах Беларусі складаюцца з падраздзяленняў, часцей і злучэнняў, якія ўваходзяць у склад аператыўных аб’яднанняў, агульнавайск. злучэнняў і рэзерву вярх. галоўнакамандавання. На ўзбраенні маюць ракетныя комплексы высокаманеўраныя скарастрэльныя артыл. сістэмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
На́даўба ’засядзеўшаяся ў дзеўках, якую возяць па вёсках і прапануюць: Ці не трэба надаўба?’ (ушац., Панюціч, дыс.), рус.пск.арх.на́долба ’дзяўчына з беднай сям’і, якую бацькі возяць па вёсцы, прапануючы ўзяць замуж’, ’векавуха’. Да *nadoba, параўн. набаб ’патрэба’, надоба ’хатнія рэчы, неабходныя гаспадыні’, надобніна ’патрэбная рэч’, укр.надоба ’патрэба, неабходнасць’, рус.надоба ’патрэба, неабходнасць’, гл. надоба. У выніку пеярызацыі збліжана са словамі надаўба ’незгаворлівы ўпарты чалавек’, надоўб ’асталоп, неразумны’, рус.надолба ’дурны чалавек, дубіна, балда’, што ў сваю чаргу Узніклі на аснове канкрэтнага значэння ’слуп, калода’, параўн. Фасмер, 3, 38. Гл. таксама надабень.