ЦІКА́ВЫ Вадзім Фёдаравіч (9.10.1930, в. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.12.2002),

бел. хімік і педагог. Канд. хім. н. (1961), праф. (1989). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1955), дзе і працаваў да 2002 (у 1978—95 дэкан ф-та). Навук. працы па вывучэнні неарган. палімерных сістэм на аснове солей многавалентных металаў і многаасноўных к-т. Аўтар навучальных дапаможнікаў для школ і ВНУ.

Тв.:

Полимерное строение неорганических соединений. Мн., 1985;

Пособие по химии для поступающих в вузы. 2 изд. Мн., 1986 (разам з Ф.​М.​Капуцкім);

Общая химия в формулах, определениях, схемах. Мн., 1996 (у сааўт).

П.​М.​Бараноўскі.

т. 17, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)