першаадкрыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто першым адкрыў што-н. (землі, краіны, мясцовасці і пад.).

Першаадкрывальнікі калійнай солі ў Беларусі.

|| ж. першаадкрыва́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ука́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ўказвае іншым, што і як трэба рабіць.

Ён нам не ў.

Бач, які ў. знайшоўся.

|| ж. ука́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франдзёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Удзельнік фронды (у 1 знач.; гіст.).

2. перан. Той, хто франдзіруе, выказвае незадаволенасць чым-н.

Ён вядомы ф.

|| прым. франдзёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хада́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто хадайнічае за каго-н.

2. Асоба, якая вядзе чыю-н. справу ў судах (уст.).

|| ж. хада́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экзамена́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто прымае экзамен, ацэньвае веды тых, хто яго здае.

|| ж. экзамена́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. экзамена́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эсперанты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па эсперанта; той, хто карыстаецца мовай эсперанта.

|| ж. эсперанты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эсперанты́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апладня́льнік, ‑а, м.

Той, хто апладняе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акампанія́тар, ‑а, м.

Той, хто акампаніруе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́льшчык, ‑а, м.

Той, хто поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сука́льшчык, ‑а, м.

Той, хто суча.