СУПРУНЕ́НКА Дзмітрый Аляксеевіч (8.11.1915, г. Майкоп, Адыгея — 1.8.1990),
бел. матэматык. Акад.АН Беларусі (1966, чл.-кар. 1959). Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Растоўскі ун-т (1938). З 1945 у БДУ (з 1947 заг. кафедры, адначасова з 1957 дэкан ф-та). З 1963 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (у 1963—87 заг. лабараторыі). Навук. працы па лінейных групах, камутатыўных матрычных алгебрах, матэм. кібернетыцы. Развіў тэорыю лінейных вырашальных і нільпатэнтных груп. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння задач дыскрэтнай аптымізацыі. Прапанаваў падыход да рашэння некаторых задач тэорыі раскладаў, якія маюць шматлікія дастасаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Разрешимые и нильпотентные линейные группы. Мн., 1958;
Перестановочные матрицы. Мн., 1966 (разам з Р.І.Тышкевіч);
Группы матриц. Мн., 1972;
Группы подстановок. Мн., 1996.
Літ.:
Д.А.Супруненко // Весці АНБССР. Сер. фіз.-мат. навук. 1990. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Юрый Паўлавіч (н. 20.4.1935, г. Таропец Цвярской вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне ракетна-касм. тэхнікі. Акад.Рас.АН (2000, чл.-кар. 1987). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1958). Працаваў у КБ М.К.Янгеля. З 1964 у КБ С.П.Каралёва. З 1989 гал. канструктар, з 1991 ген. дырэктар НВА «Энергія». З 1994 прэзідэнт і гал. канструктар ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік рас. часткі работ па стварэнні Міжнар.касм. станцыі. Навук. працы па касм. тэхніцы і энергетыцы пілатуемых касм. комплексаў. Удзельнічаў у стварэнні касм. апаратаў для даследавання Месяца, арбітальных станцый і пілатуемых касм. караблёў для працяглых палётаў. Узначальваў работы па стварэнні касм. карабля шматразовага выкарыстання «Буран». Ленінская прэмія 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1987).
Тв.:
Новые российские технологии в ракетно-космической технике последних лет // Вестн. РАН. 2000. Т. 70, № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РЛЕ Яўген Віктаравіч (8.11.1875, Кіеў — 6.1.1955),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1927). Акад. Нарвежскай акадэміі навук і л-ры, чл.-кар. Брытанскай акадэміі для заахвочвання гіст.-філас. і філал.навук. Скончыў Кіеўскі ун-т (1896). З 1 903 прыват-дацэнт, з 1917 праф. Петраградскага і Маскоўскага ун-таў. Адначасова ў 1913—18 праф. Юр’еўскага (г. Тарту, Эстонія) ун-та. У 1930—34 рэпрэсіраваны. Аўтар прац па гісторыі Францыі і міжнар. адносін новага часу, гісторыі Расіі. Асн. працы: «Рабочы клас у Францыі ў эпоху рэвалюцыі» (т. 1—2, 1909—11), «Кантынентальная блакада» (т. 1—2, 1913—16), «Жэрміналь і прэрыяль» (1937), «Нашэсце Напалеона на Расію, 1812 г.» (1938), «Крымская вайна» (т. 1—2, 1941—43), «Рускі флот і знешняя палітыка Пятра I» (1949) «Паўночная вайна і шведскае нашэсце на Расію» (выд. 1958) і інш. Аўтар гіст. біяграфій «Напалеон» (1936), «Талейран» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1942, 1943, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЙГУ́Н (сапр.Атакузіеў Рахматула; 14.5.1905, с. Мерке Джамбульскай вобл., Казахстан — 1990),
узбекскі паэт і драматург.Засл. дз. маст. Узбекістана (1956). Нар. паэт Узбекістана (1965). Чл.-кар.АН Узбекістана (1974). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Самаркандскую пед. акадэмію (1930). Друкаваўся з 1925. Аўтар паэт. зб-каў «Радасці вясны» (1929), «Другая кніга» (1933), «Краіне сонца» (1936), «Узбекістан» (1947), «Песня пра каханне» (1975), драм. твораў «Алішэр Наваі» (1940, з І.Султанавым), «Рызыкоўны жарт» (1944), «Песня жыцця» (1947), «Хурыят» (1959), «Сябры» (1961), «Дзве эпохі» (1967), «Абу Рэйхан Біруні» (1973), «Капкан» (1975), «Абу Алі ібн Сіна» (1980) і інш. Пісаў кінасцэнарыі. На бел. мову асобныя творы У. перакладала Э.Агняцвет. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОК Уладзімір Аляксандравіч (22.12.1898, С.-Пецярбург — 27.12.1974),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1939, чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Петраградскі ун-т (1922). У 1919—23 і 1928—41 у Дзярж. аптычным ін-це, у 1924—36 у Ленінградскім фізіка-тэхн. ін-це, у 1934—41 і 1944—53 у Фіз. ін-це АНСССР. Навук. працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, распаўсюджанні эл.-магн. хваль, філас. пытаннях фізікі. Прапанаваў рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне (ураўненне Клейна—Ф.), метад набліжанага апісання ўзаемадзеяння ў многаэлектронных сістэмах (метад Хартры—Ф.). Распрацаваў метад другаснага квантавання для сістэм з пераменнай колькасцю часціц. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1960.
Тв.:
Теория пространства, времени и тяготения. 2 изд. М., 1961;
Квантовая физика и философские проблемы. М., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НЦАЎ Георгій Паўлавіч (1.10.1903, Масква — 18.4.1969),
расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). З 1937 дырэктар Музея гісторыі рэлігіі АНСССР, з 1945 дырэктар Ін-та міжнар. адносін, з 1949 заг. аддзела прэсы МЗССССР, з 1953 чл. рэдкалегіі, нам.гал. рэдактара газ. «Правда», з 1958 рэктар і заг. кафедры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1965 шэф-рэдактар час. «Проблемы мира и социализма», з 1968 нам. дырэктара Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Навук. працы па гісторыі грамадскай думкі, рэлігіі і атэізму, праблемах гіст. матэрыялізму і навук. камунізму, зах. сацыялогіі 20 ст.
Тв.:
Фетишизм и проблема происхождения религий. М., 1940;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РСЕНКА Аляксандр Васілевіч (18.1.1903, г. Сімферопаль, Украіна — 30.9.1975),
бел. і расійскі палеантолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), д-р геолага-мінералагічных н. (1963), праф. (1937). Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). З 1930 ва Усесаюзным н.-д. геолагаразведачным ін-це. З 1951 у ін-це геал. навук АН Беларусі (заг. лабараторыі), адначасова ў БДУ (заг. кафедры). З 1964 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сіб.аддз.АНСССР (заг. лабараторыі). Навук. працы па біястратыграфічным падзеле тоўшчаў асадкавых горных парод і ўдакладненні становішча нафтавых світ у геал. разрэзах розных раёнаў СССР. Правёў палеанталагічнае вывучэнне даантрапагенавых парод на Беларусі.
Тв.:
О стратиграфии девонских отложений Припятского прогиба // Тр. Ленингр. о-ва естествоиспытателей. 1957. Т. 69, вып. 2;
Фораминиферы верхнего эоцена Белоруссии и их стратиграфическое значение (разам з К.Б.Фурсенка) // Палеонтология и стратиграфия БССР. Мн., 1961. Сб. 3;
Введение в изучение фораминифер. Новосибирск, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Леанід Пятровіч (н. 3.10.1946, в. Міхайлавічы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі, алергалогіі, мікрабіялогіі і вірусалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000), д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Вучань А.П.Красільнікава. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975), дзе працаваў з 1978 (з 1988 заг. кафедры), адначасова гал. імунолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1995 дырэктар Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (адначасова з 1998 кіраўнік аддзела і лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні натуральнага імунітэту пры першасна-хранічных інфекц. захворваннях дыхальнага тракту, туберкулёзе, траўме, аўтаімунных і алергічных захворваннях. Аўтар нац. праграмы «Імунапрафілактыка». Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі. Мн., 1995 (разам з А.П.Красільнікавым, Н.Ф.Казак);
Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека: Пробл. иммуно- и химиотерапии. Мн., 2002 (разам з Н.П.Мішаевай, В.І.Вацяковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУНІ́ХІН Сяргей Антонавіч (21.9.1905, г. Харкаў, Украіна — 29.10.1985),
бел. матэматык. Акад.Нац.АН Беларусі (1966, чл.-кар. 1956). Д-рфіз.-матэм.н. (1936), праф. (1934). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1929). З 1930 у ВНУ Тулы, Масквы, Томска. З 1953 заг. кафедры Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту (Гомель). З 1960 у Гомельскім аддз. Ін-та матэматыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі, адначасова з 1978 нам. дырэктара). Навук. працы па тэорыі канечных груп. Пабудаваў агульную тэорыю фактарызацыі канечных груп. Развіў новыя метады даследавання канечных груп, пры дапамозе якіх атрымаў найб. агульныя вынікі аб існаванні падгруп зададзенага тыпу. Паказаў магчымасць новых дастасаванняў мінім. ненільпатэнтных груп (груп Шміта).
Тв.:
Подгруппы конечных групп. Мн., 1964;
Конечные группы (разам з Л.А.Шамятковым) // Алгебра. Топология. Геометрия, 1969. Мн., 1971;
К теории индексиалов конечных групп // Исследование нормального и подгруппового строения конечных групп. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМЯТКО́Ў Леанід Аляксандравіч (н. 3.7.1937, г. Гомель),
бел. матэматык, стваральнік новага навук. кірунку — тэорыі фармацый алг.сістэм.Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980). Д-рфіз.-матэм.н. (1970), праф. (1973). Акад.Міжнар.АН вышэйшай школы (1993), Бел. акадэміі адукацыі (1994). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1959). У 1962—77 у Гомельскім аддз. Ін-та матэматыкі АНБССР. Адначасова з 1969 у Гомельскім ун-це (з 1977 прарэктар, у 1989—2000 рэктар). Навук. працы па алгебры, тэорыі графаў, праблемах вышэйшай адукацыі. У тэорыі канечных груп рашыў праблему Г.Віланда аб дапаўняльнасці нармальных падгруп і праблему Дз.К.Фадзеева аб пералічэнні канечных вырашальных груп.
Тв.:
Формации конечных групп. М., 1978;
Формации алгебраических систем. М., 1989 (разам з А.М.Скібай);
Вузовское обучение: Пробл. активизации. Мн., 1989 (у сааўт.).