ПЕ́НЗІЯС (Penzias) Арна Алан (н. 26.4.1933, г. Мюнхен, Германія),
амерыканскі астрафізік і спецыяліст у галіне інфарм. тэхналогій. Чл.Нац.АНЗША (1975), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1974). З 1940 у ЗША. Скончыў Калумбійскі ун-т (1958). З 1961 у н.-д. фірме «Бел тэлефон лаборатарыс» (з 1981 віцэ-прэзідэнт), з 1998 у кампаніі «Нью энтэрпрайс асашыэйтс». Навук. працы па радыёастраноміі, спадарожнікавай сувязі, касмалогіі, хіміі міжзоркавага рэчыва, патэнты ў галіне тэлекамунікацыйных і камп’ютэрных тэхналогій. Адкрыў эксперыментальна разам з Р.В.Вільсанам мікрахвалевае фонавае выпрамяненне (рэліктавае выпрамяненне; 1965) і міжзоркавы дэйтэрый (1973). Нобелеўская прэмія 1978 (з Вільсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Происхождение элементов // Успехи физ. наук. 1979. Т. 129, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРС (Peirce) Чарлз Сандэрс (10.9.1839, г. Кеймбрыдж, штат. Масачусетс, ЗША — 19.4.1914),
амерыканскі філосаф, логік, матэматык і прыродазнавец, адзін з заснавальнікаў прагматызму і семіётыкі. Чл.Амер.АН і мастацтваў (1877), Нац.АНЗША (1879). Скончыў Гарвардскі ун-т (1859). Праф. Кембрыджскага, Гарвардскага, Балтыморскага, Бостанскага ун-таў. Распрацаваў шэраг асноватворных ідэй агульнай і матэм. логікі. Імкнуўся спалучыць навук. даследаванні з рэліг. верай. Гал. прынцып прагматызму выклаў у працах «Як зрабіць нашы ідэі выразнымі» (1876), «Замацаванне вераванняў» (1877). Лічыў, што змест паняццяў поўнасцю вычэрпваецца ўяўленнем аб яго магчымых практычных выніках; адсюль вызначэнне ісціны як веры, якая выклікае дзеянне, што вядзе да пастаўленай мэты. Яго тэзіс «існаваць — значыць быць карысным» (т.зв. «прынцып 11.») стымуляваў распрацоўку ідэаліст. філасофіі прагматызму У.Джэмсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЭН, Пейн (Paine) Томас (29.1.1737, г. Тэтфард, Вялікабрытанія —8.6.1809), грамадскі і паліт. дзеяч ЗША і Вялікабрытаніі; асветнік радыкальнага кірунку.
З 1774 у Паўн. Амерыцы. У памфлеце «Здаровы сэнс» (1776) заклікаў англ. калоніі абвясціць сваю незалежнасць. Разам з Т.Джэферсанам выступаў за адмену рабства. Удзельнік вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. У 1777—79 П. — сакратар К-та кангрэса па замежных справах. Аўтар трактата «Правы чалавека» (1791—92), скіраванага ў абарону франц. рэвалюцыі, пасля яго забароны эмігрыраваў у Францыю; абраны чл. Канвента. У 1792—94 зняволены якабінцамі. У працы «Век розуму» (1794) выступіў як прыхільнік радыкальнага дэізму. У 1802 вярнуўся ў ЗША. Погляды П. зрабілі ўплыў на чартысцкі рух (гл.Чартызм) у Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎС, Роўс (Rous) Фрэнсіс Пейтан (5.10.1879, г. Балтымар, ЗША — 16.2.1970), амерыканскі патолаг і вірусолаг. Чл.Нац.АНЗША і інш.АН і навук. т-ваў. Скончыў мед. школу Унта Дж.Хопкінса (1905). З 1909 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1945 ганаровы чл. гэтага ін-та. Навук. працы па анкалогіі. Адкрыў пухлінародныя вірусы (вірус саркомы Р.); у 1911 паказаў, што саркома курэй можа быць перапрышчэплена ад хворай птушкі да здаровай бясклетачнымі фільтратамі пухліннай тканкі; што анкагеннасць пухлінародных вірусаў нарастае пры іх уздзеянні сумесна з канцэрагеннымі рэчывамі ці стымулятарамі клетачнага росту. Вылучыў паняцце «прагрэсіі пухлін». Нобелеўская прэмія 1966 (разам з Ч.Б.Хагінсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́ЗНЫ САВЕ́Т ДЛЯ ЯПО́НІІ Існаваў у 1945—52. Створаны ў адпаведнасці з рашэннем нарады міністраў замежных спраў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі ў Маскве (снеж. 1945) як кансультацыйны орган саюзных дзяржаў пры амер. галоўнакамандуючым акупацыйнымі войскамі саюзнікаў у Японіі. Знаходзіўся ў Токіо. Уключаў прадстаўнікоў ЗША, СССР, Кітая, Вялікабрытаніі (апошні прадстаўляў таксама Аўстралію, Новую Зеландыю і Індыю), Нідэрландаў; пазней да іх далучыліся прадстаўнікі Пакістана і М’янмы. Меў права прыпыняць рашэнні амер. акупацыйнай адміністрацыі да ўзгаднення пытання з усімі членамі савета. У цэлым адыгрываў станоўчую ролю ў распрацоўцы агульнай паліт. лініі саюзнікаў у справе пераўтварэнняў пасляваен. Японіі (аграрная рэформа, дэмакратызацыя паліт. жыцця і інш.). Распушчаны ў крас. 1952 пасля ўступлення ў сілу Сан-Францыскага мірнага дагавора 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ФТБОЛ (англ. softball літар. — мяккі мяч),
спартыўная камандная гульня з мячом; разнавіднасць бейсбола. 2 варыянты: т. зв. «фаст-піч» і «слоў-піч». Каманда складаецца з 9—10 гульцоў. Гуляюць на ромбападобным корце з даўж. бакоў 18,3—19,8 м. Інвентар: драўляная або метал. біта даўж. 86,5 см; мяч (з расл. пуху або сінт. матэрыялаў) дыяметрам 9,5 см, пальчаткі, ахоўныя маскі, камізэлькі.
Узнік у Ірландыі ў сярэднія вякі. У сучасным выглядзе склаўся ў ЗША у канцы 19 — пач. 20 ст.Міжнар. федэрацыя С. заснавана ў 1952. Чэмпіянаты свету для мужчын і жанчын праводзяцца з 1965 раз у 2 гады. Найб. пашыраны ў Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Кубе, Мексіцы, Японіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́НЛІ (Stanley) Уэндэл Мерэдыт (16.8.1904, г. Рыджвіл, штат Індыяна, ЗША — 15.6.1971),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі і біяхіміі; адзін з заснавальнікаў вірусалогіі. Чл.Нац.АНЗША (1941), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1949). Скончыў Эрлемскі каледж у Рычмандзе (1926) і Ілінойскі ун-т ва Урбане (1929). З 1929 у Ілінойскім, з 1930 у Мюнхенскім ун-тах, з 1931 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў (Нью-Йорк), з 1932 у Ракфелераўскім ін-це ў Прынстане, з 1948 праф. Каліфарнійскага ун-та ў Берклі. Навук. працы па хіміі, рэпрадукцыі і зменлівасці вірусаў. Вылучыў у крышт. выглядзе вірус мазаікі тытуню (1935), вірус поліяміэліту (1955). Нобелеўская прэмія 1946 (з Дж.Х.Нортрапам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЮ́АРТ (Stuart) Гілберт (3.12.1755, г. Нарагансет, ЗША — 9.7.1828),
амерыканскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў амер. партрэтнай школы. Вучыўся ў К.Александэра (з 1769). У 1773—92 жыў і вучыўся ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, з 1793 у ЗША, пераважна ў Бостане. Засвоіўшы віртуозную манеру Т.Гейнсбара і Дж.Рэйнальдса, ствараў работы, у якіх свежасць каларыту і мігатлівая вібрацыя мазка спалучаліся з рамантычнай прыўзнятасцю, дакладнасцю і яскравасцю характарыстык: партрэты У.Гранта («Канькабежац», 1782), місіс Перэс Мортан (1802). Строгай рэаліст. верагоднасцю вылучаюцца напісаныя з натуры партрэты Дж.Вашынгтона (1795). Пазнейшым варыянтам гэтага вобраза («Дж.Вашынгтон на Дорчэстэрскіх вышынях», 1806), а таксама заказным партрэтам ваен. дзеячаў (Дж.Манро, 1817) уласцівы высакароднасць і ўзнёслая рамантызацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФІ́ЛІП МО́РЫС КО́МПАНІЗ ІНК.»
(Philip Morris Companies Inc.),
найбуйнейшая карпарацыя ЗША па вырабе спажывецкіх тавараў. Займае 1-е месца ў свеце ў тытунёвай індустрыі, 2-е — у прадуктовай, 3-е па вытв-сці піва, лідзіруе ў вытв-сці фасаваных прадуктаў. Засн. ў 1919. Штаб-кватэра ў Нью-Йорку. Уключае тытунёвыя падраздзяленні — амерыканскае («Філіп Морыс ЗША») і міжнар. («Філіп Морыс Інтэрнэшнл Інк.»); кампаніі — па вытв-сці прадуктаў харчавання і напіткаў («Крафт Фудз Інк»), па вытв-сці піва («Мілер Брэвінг Компані»); фін. карпарацыю («Філіп Морыс Кэпітал Карпарэйшн»). Прадпрыемствы амаль у 200 краінах свету, у вытв-сці занята 175 тыс.чал. (2001). На Беларусі прадстаўніцтва тытунёвай кампаніі з 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАСТО́Ў Міхаіл Міхайлавіч (н. 27.6.1949. в. Казлоўшчына Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1975), БДУ (1989). Працаваў у Бел. гандлёва-прамысл. палаце. З 1982 у МЗС Беларусі. З 1991 1-ы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН, пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША, з 1993 нач. аддзела, упраўлення МЗС, з 1994 нам. міністра замежных спраў, з 1997 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Канадзе. У 2000—01 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях знешняй палітыкі, нам. прэм’ер-міністра — міністр замежных спраў. З вер. 2001 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з 2003 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША, Мексіцы (па сумяшчальніцтве).