патрактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.
Абл. Пачаставаць. Матушка ўстала, узяла папяросы, сама закурыла і гасцей патрактавала. Колас. Пэтэрле выняў з кішэні штаноў пачак цыгарэт, патрактаваў Венігера, і, пстрыкнуўшы запальнічкамі, абодва закурылі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчэ́нкі, ‑аў; адз. пашчанка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Абл. Сківіцы. Ткачук, відаць, не хацеў есці і, сцяўшы маршчыністыя пашчэнкі, толькі скрыгаў зубамі. Быкаў. На маё шчасце я перабіў дзіку ніжнія пашчэнкі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рулі́, ‑ёў; адз. няма.
Абл. Страва, прыгатаваная з накрышанага хлеба ў малако ці ў падсоленую (з алеем) або падсалоджаную ваду. — Накрышы ў міску хлеба, нарэж цыбулі, гуркоў, налі расолу. Вось будуць рулі! Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл. Саслабець. Прынёсшы з гары журавін, маці і дасць і пакаштаваць. Па адной будзе класці сама ёй у рот, бо яна, Таня, не можа падняць рукі — саслабла. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стоўб, стаўба, м.
Абл. Слуп. Хто цягнуў з лесу жэрдзе для стаўбоў, хто ўвіхаўся з сухастоінаю-ялінаю, апрацоўваючы яе на рубель, хто строіў кассё, хто майстраваў да парога ці да калодкі бабку. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угамава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго-што.
Абл.
1. Уціхамірыць, супакоіць. Дзе ты яго, Пацяроба, угамуеш, як раскрычыцца? Зарэцкі.
2. Утаймаваць. [Тэкля:] Буду ў цябе начаваць і дняваць, пакуль не ўгамуеш майго вар’ята! Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хто-ко́лечы, каго-колечы і пад. (гл. хто), займ. неазначальны.
Абл. Хто-небудзь. [Андрэй:] — А вось разгледжуся трохі, прыслухаюся. З кім-колечы параюся, як яно, дзе і што — можа, што-небудзь і надарыцца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Утвараць гукі, падобныя на лёскат зубоў. — Сяджу, калачуся, а .. [ваўкі] ўжо цахкаюць тут, ляскаюць зубамі. Сабаленка. Працаваў дзядзя Міша нажніцамі, але яны не цахкалі, а шапацелі, спявалі! Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарсце́ць, ‑ціць; незак.
Абл. Шуршэць, хрусцець (пра што‑н. шорсткае, сухое). Сошка крывенькая дол рэжа плытка, Толькі пясочак шарсціць. Колас. Хлопцу адчулася, як тое шкло шарсціць і скрыгоча ў яго пад нагамі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pstry
pstr|y
стракаты, пярэсты;
~a kokoszka — пярэстая квактуха; nie jedna sroka ~a абл. не адзін сабака Лыска
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)