МЯЛЕ́НЦЬЕЎ Леў Аляксандравіч (22.12.1908, С.-Пецярбург — 8.7.1986),
расійскі вучоны ў галіне энергетыкі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар.з 1960). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1930). З 1942 у Энергет. ін-це АНСССР, з 1945 адначасова ў Ленінградскім інж.-эканам. ін-це. З 1960 дырэктар Сібірскага энергет. ін-та АНСССР, з 1973 у Ін-це высокіх т-р.Навук. працы патэарэт. асновах і метадах аптымізацыі структуры паліўна-энергет. гаспадаркі, матэм. мадэліраванні, аптымізацыі і кіраванні ў сістэмах энергетыкі, развіцці цеплавых электрастанцый і цеплафікацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКІ ЗАВО́Д ГА́ЗАВАЙ АПАРАТУ́РЫ.
Засн. ў 1944 у г. Навагрудак Гродзенскай вобл. як райпрамкамбінат, з 1960 з-д «Металіст», з 1966 сучасная назва, з 1994 адкрытае акц.т-ва. У 1967 уведзены ў дзеянне цэх прылад і рэканструяваны механазборачны, у 1971 рэканструяваны цэх газавых балонаў. У 1976 асвоены выпуск парашковых вогнетушыцеляў для аўтамабіляў. З 1977 працуе цэх па вытв-сці камплектаў вузлоў і дэталей. Асн. прадукцыя (1999): газавыя балоны, апаратура (вентылі, рэдуктары, клапаны), вогнетушыцелі, газабалонныя сістэмы для аўтамабіляў, газавыя воданагравальныя калонкі і быт. прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЭ́ГЕЛІ (Nägeli) Карл Вільгельм (27.3.1817, Кільхберг, каля г. Цюрых, Швейцарыя — 10.5.1891),
нямецкі батанік. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1865). Скончыў Цюрыхскі ун-т (1840), працаваў у ім. З 1848 праф. Фрэйбургскага, з 1855 — Цюрыхскага, з 1858 — Мюнхенскага ун-таў, адначасова з 1857 у Бат. садзе г. Мюнхен. Навук. працы па цыталогіі, анатоміі, фізіялогіі і сістэматыцы раслін. Адкрыў сперматазоіды і антэрыдыі ў папарацей, апісаў дзяленне клетачнага ядра, клетак пылку і кончыка кораня. Увёў паняцце пастаянных і ўтваральных (мерыстэма) тканак. Адзін з першых выкарыстаў матэм. метады ў біялогіі. Прыхільнік неаламаркізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎБА Яўген Аляксеевіч (н. 1.4.1949, в. Андрушоўшчына Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1999), праф. (2001). Скончыў БДУ (1971). З 1974 у Гомельскім ун-це (з 1977 заг. кафедры). З 1979 у Гродзенскім ун-це (у 1994—98 заг. кафедры; у 1980—86, 1992—94 і з 1998 прарэктар). Навук. працы па вывучэнні інтэрпаляцыйных рацыянальных аператараў і рацыянальных шэрагаў Фур’е.
Тв.:
Высшая математика. Гродно, 2000 (разам з С.А.Мінюком);
Интерполяция и ряды Фурье в рациональной аппроксимации. Гродно, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС (Richards) Тэадор Уільям (31.1.1868, г. Джэрмантаўн, штат Пенсільванія, ЗША — 2.4.1928),
амерыканскі хімік. Скончыў Гарвардскі ун-т у Кеймбрыджы (1888, д-р філасофіі), дзе і працаваў з 1889 (з 1901 праф.). Навук. працы па вызначэнні і ўдакладненні атамных мас хім. элементаў. Распрацаваў новую методыку і апаратуру, пры дапамозе якой звял. дакладнасцю вызначыў атамныя масы 25 хім. элементаў (1888—1923). Эксперыментальна пацвердзіў законы электролізу Фарадэя (1902). Даказаў існаванне ізатопаў: вызначыў, што атамныя масы свінцу, атрыманага з уранавых і з торыевых руд, розныя. Нобелеўская прэмія 1914.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ВІЧ Генадзь Віктаравіч (н. 13.4.1931, г. Чыта, Расія),
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1992, чл.-кар. 1981). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Томскі ун-т (1953), дзе і працаваў. З 1959 у НВА «Алтай» (г. Бійск, з 1984 ген. дырэктар), адначасова ў Алтайскім політэхн. ін-це (з 1972 праф.). Навук. працы па агульнай і тэхн. хіміі. Распрацаваў навукова-тэхн. асновы стварэння кампазіцыйных энергаёмістых матэрыялаў з зададзенымі фіз.-хім. ўласцівасцямі. Сінтэзаваў новыя матэрыялы з выкарыстаннем энергіі выбуху. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РНАТЭ,
неалітычная тарфянікавая стаянка 3-га — 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. ў Вентспілскім р-не Латвіі. Выяўлены рэшткі 25 жытлаў, у т. л. 5 лёгкіх чатырохвугольных пабудоў з двухсхільнымі дахамі, драўляныя вёслы, коп’і, бумерангі, лыжы, калатушкі для разбівання арэхаў, матыкі, каўшы з зааморфнымі ручкамі, рэшткі рыбалоўных сетак, гліняны посуд і інш. Даследавана свяцілішча з драўляным ідалам і майстэрня па вырабе рэчаў з бурштыну. Асн. заняткі насельніцтва — рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва. У тарфяніку С. таксама знойдзены рэшткі стаянкі з ямкава-грабеньчатай керамікай (2-я пал. 3-га тыс. да н.э.).
дзеяч ісландскага нац.-вызв. руху, гісторык. У 1833—35 вучыўся ў Капенгагенскім ун-це. З 1844 дэп. альцінга, з 1845 яго старшыня. У 1835—55 выступаў за адмену дацкай гандл. манаполіі ў Ісландыі, наданне Ісландыі абласной аўтаноміі, устанаўленне рэальнай уніі з Даніяй на ўзор швед.-нарв. уніі 1814—1905. У 1848—49 прапанаваў тэзіс пра юрыд. права Ісландыі на поўную дзярж. незалежнасць з аддзяленнем ад Даніі. Аўтар ісландскай канстытуцыі ад 5.1.1874, «бацька незалежнасці Ісландыі». Выдаваў (з 1853) крыніцы пастараж. гісторыі Ісландыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГ (Synge) Рычард Лоўрэнс Мілінгтан (28.10.1914, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 1994),
англійскі біяхімік, адзін з заснавальнікаў аналіт. хіміі бялкоў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1936). З 1941 у Асацыяцыі шарсцяной прам-сці, з 1943 у Лістэраўскім ін-це ў Лондане, з 1948 — у Роўэцкім даследчым ін-це ў г. Абердзін, у 1967—76 у Ін-це прадуктаў харчавання г. Норыдж. Навук. працы па выдзяленні і раздзяленні біялагічна актыўных злучэнняў. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі на паперы (1944). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з А.Д.П.Марцінам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́БЛЯ,
прылада для здзірання кары з бярвення і грубага іх стругання. Вядома з эпохі палеаліту. У каменным і бронзавым вяках — крамянёвая пласцінка з выгнутым дугападобным рабочым краем. У жал. веку выраблялася з жалеза. Двухручныя жал. С. класічнай формы (пласціна-дуга з вострым краем і тронкамі для драўляных ручак на канцах) шырока выкарыстоўваліся ў 10—13 ст. Іх канструкцыя заставалася практычна нязменнай на працягу ўсяго сярэдневякоўя і дажыла да нашых дзён. На Беларусі стараж. С. вядомы паархеал. і этнагр. матэрыялах, знойдзеных у Верхнядзвінску, Віцебску, Гродне, Чачэрску і інш.