1) старадаўняе земляробчае свята беларусаў, што спраўлялася пасля заканчэння жніва. З пашырэннем хрысціянства багач быў прымеркаваны да свята нараджэння Божай Маці (8 верасня с. ст.), якая лічылася заступніцай ураджаю.
2) Сімвал свята багач — сявенька з жытам ці пшаніцай і васковай свечкай (збожжа вымалочвалі з 1-га зажыначнага снапа і зносілі па жменьцы з кожнага двара). З багачом абходзілі ўсе двары ў вёсцы, а потым ставілі ў хаце пэўнага гаспадара і пакідалі да наступнага жніва. Паводле нар. павер’яў, багач забяспечваў дому багацце і шчасце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́НАВЫ,
позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Бабушкіна і Банан зімовы. Раянаваны з 1967 па ўсіх садовых зонах рэспублікі.
Дрэва моцнарослае з прыўзнята-круглаватай кронай. Плоданашэнне пачынае на 5—6-ы год пасля пасадкі. Сорт зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да паршы, сярэднеўрадлівы. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), пляската-круглаватыя, саламяна-жоўтага колеру з лёгкім загарам з сонечнага боку. Мякаць шчыльная, сакаўная, прыемнага кісла-салодкага смаку. Дэсертны, спажываецца ў свежым выглядзе, захоўваецца больш за 200 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ СІНА́П,
позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Антонаўка і Пепін літоўскі. Раянаваны ў Беларусі з 1967.
Дрэва моцнарослае, з незагушчанай шырокапірамідальнай кронай. Плоданашэнне з 4—5-га года пасля пасадкі. Сорт ураджайны, высоказімаўстойлівы, устойлівы да грыбных і ракавых захворванняў. Плады аднатыпныя, сярэдняй велічыні (120 г), круглавата-авальнай формы, з характэрнымі плоскімі рэбрамі па паверхні. Скурка шчыльная, тоўстая, спачатку зялёная, у перыяд захоўвання зеленавата-жоўтая. Мякаць плода шчыльная, дробназярністая, кісла-салодкая. Збор пладоў — у 1-й пал. кастрычніка; захоўваецца да чэрвеня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛСУКО́Ў Альберт Мікалаевіч (н. 9.12.1936, г. Архангельск, Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1963). У 1964—66, 1969—73 выкладаў у Бел.політэхн. ін-це. З 1973 у БДУ (з 1987 заг. кафедры філасофіі, з 1989 — сацыялогіі). Даследуе праблемы філасофіі, сацыялогіі, метадалогіі і гісторыі навукі. Адзін з аўтараў дапаможніка для ВНУпа гісторыі сацыялогіі, сацыялагічных слоўнікаў і інш.
Тв.:
Методы научного познания. Мн., 1974 (разам з В.С.Сцёпіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМА́Х,
наўмыснае дзеянне, непасрэдна накіраванае на ўчыненне злачынства, але не даведзенае да канца па прычынах, якія не залежаць ад волі вінаватага; адна са стадый учынення злачынства. У залежнасці ад таго, ці зрабіў вінаваты ўсё, што ён лічыў неабходным для ажыццяўлення свайго намеру, адрозніваюць закончаны і незакончаны З., у залежнасці ад выбраных сродкаў — прыгодны і непрыгодны З. Пакаранне за З. назначаецца паводле закону, які прадугледжвае адказнасць за адпаведнае злачынства, з улікам ступені ажыццяўлення злачыннага намеру і прычын, з-за якіх злачынства не было даведзена да канца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ Іван Антонавіч (18.9.1898, в. Сямёнаўка Маскоўскай вобл., Расія — 19.3.1944),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Прамакадэмію лёгкай прам-сці СССР (1937). Удзельнік грамадз. вайны. З 1926 на парт. і гасп. рабоце ў Маскоўскай вобл.З 1937 у Віцебску: дырэктар ільнопрадзільнай ф-кі, старшыня гарвыканкома. Зкрас. 1938 нам. старшыні СНКБССР. У Вял.Айч. вайну выконваў даручэнні ЦККП(б)Б і БШПРпа кіраўніцтве партыз. рухам у Беларусі. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1938—40, чл.ЦККП(б)Бз 1940. Дэп. Вярх. СаветаБССРз 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЛЕР Барыс Аляксандравіч (28.8.1874, С.-Пецярбург — 29.10.1945),
савецкі батанік. Акад.АНСССР (1931), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Казанскі ун-т (1902). З 1913 у Варонежскім с.-г. ін-це, з 1919 адначасова ў Варонежскім ун-це. З 1931 дырэктар Бат. і Глебавага (у 1931—36) ін-таў АНСССР; з 1937 дырэктар Бат. саду АНСССР. З 1941 старшыня Туркм. філіяла АНСССР. Навук. працы па геабатаніцы, экалогіі, анатоміі і фізіялогіі раслін. Распрацаваў метад экалагічных радоў.
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Сіці-каледж у Нью-Йорку (1937) і Рочэстэрскі ун-т (1941). З 1947 у Нац. ін-це аховы здароўя, з 1950 адначасова ў Каліфарнійскім ун-це, з 1953 праф. Вашынгтонскага, з 1959 — Станфардскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні ўтварэння каферментаў, выдзяленні і вызначэнні хім. структуры ферментаў, ферментатыўным каталізе. Выдзеліў фермент ДНК-полімеразу, атрымаў біялагічна актыўную ДНК, адкрыў механізм біясінтэзу РНК і ДНК. Нобелеўская прэмія 1959 (разам з С.Ачоа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЯ́НАЎ Ігар Львовіч (н. 26.6.1938, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Маскоўскі авіяц.тэхнал.ін-т (1963). З 1982 у Бел.НВА парашковай металургіі, з 1996 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы патэхнал. асновах і распрацоўцы абсталявання для нанясення ахоўных газатэрмічных пакрыццяў з павышанай трываласцю счаплення.
Тв.:
Газотермические покрытия с повышенной прочностью сцепления. Мн., 1990 (разам з М.А.Гелерам);
Электротермическая технология нанесения защитных покрытий. Мн., 1996 (разам з В.С.Івашкам, А.І.Шаўцовым).
Засн. ў 1973 у Мінску. З 1988 наз. Мінскі холадакамбінат па захаванні, перапрацоўцы і рэалізацыі рыбных тавараў, з 1990 арэнднае прадпрыемства, з 1995 адкрытае акц.т-ва «Рыбакомплекс». Працуюць асн. цэхі: вяндлярны, кулінарны, прэсерва-марынадны, сыравінны і дапаможныя, халадзільныя камеры. Выпускае (1999) больш за 100 найменняў рыбапрадукцыі, у т. л.з марской капусты 7, прэсерваў больш за 30, рыбы халоднага і гарачага вэнджання больш за 50, салёнай рыбы больш за 10 найменняў. Сыравіна завозіцца ў асн.з краін Балтыі і Расіі.