рэквізі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1. Розныя рэчы, неабходныя для пастаноўкі спектакляў ці здымкі кінафільмаў. Рыгор прычыніў вузкія дзверцы за кулісы і паглядзеў на груды складзеных дэкарацый і рэквізіту. Гартны.
2. Неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным.
[Ад лац. requisitum — неабходнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святая́ннік, ‑у, м.
Травяністая расліна сямейства святаяннікавых з жоўтымі кветкамі; зверабой 2 (у 1 знач.). На высушаных сонцам лясных палянах ужо.. цвіў жоўты святаяннік, а на папарах, што былі на ўзлесках, адразу за межавымі канавамі, калыхаліся мяккія мяцёлкі палявога хвашчу, падобныя на маладыя лістоўніцы. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіве́ц, сіўцу, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў з цвёрдым шчацінападобным сцяблом, якая сустракаецца на дрэннай пашы, лузе. За шляхам, што вёў у Старочын, ляжаў абшар пяску, парослы рэдзенькім сіўцом. Чарнышэвіч. Там [на пустыры] нават трава людская не расце. Адзін сівец з быльнягом толькі раскашуюцца ўлетку. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сквярці́ся, ‑руся, ‑рэшся, ‑рэцца; незак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Верашчаць, трашчаць, сквірчэць. Ён [агонь] адразу хапаецца за бяросту, падкладзеную пад сухія дровы — аблетак, яна скручваецца і сквярэцца, нібы на патэльні смажыцца сала. Сабаленка.
2. Нудна плакаць; вішчаць, пішчаць. Дзіця сквярэцца ў калысцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́ртнік, ‑а, м.
Той, хто асуджаны на смерць. Кастусь Прыбыткоўскі ў гэты апошні момант меў адчуванне, падобнае да адчування смертніка, які ведае, што сваёю смерцю ён выратоўвае тых, хто яму даражэй за ўласнае жыццё. Чорны. На расстрэле.. [бацьку] паставілі ў сямі кроках ад смертнікаў. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спружы́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак. і (рэдка) зак.
Тое, што і спружыніць. Хай спружыняцца мускулаў пасмы, апранаецца зірк твой сталлю. Дубоўка. Жывёліна, нібы адчуўшы падтрымку, спружынілася, ірванулася ўперад, учапілася пярэднімі нагамі за купіну, .. падцягнула заднія ногі, яшчэ раз ірванулася ўперад, выкарабкалася з багны. Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэць, стрэ́ну, стрэ́неш, стрэ́не; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і сустрэць. Нас жа стрэнуць у вёсцы, У палескай, у новай, Пасланцоў маладосці Самым ветлівым словам. Нядзведскі. Цяпер жа, пасля гэтага разладу з-за дзічкі, [Платон] стрэў [Марыну] са злосцю: — Га! Прыйшла коза да воза!.. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыля́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лязе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Малады чалавек, далёкі ад грамадскіх інтарэсаў, для якога характэрны пагоня за крыклівай модай адзення і экстравагантныя манеры. Таму і глядзім так сурова На хліпкіх стыляг і пралаз. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стырнавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да стырна. Стырнавое кола.
2. у знач. наз. стырнавы́, ‑ога, м. Чалавек, які кіруе стырном на судне і пад. Усіх удзельнікаў будзе трыццаць чалавек — па пяць на кожны човен, па чатыры на вёслы і адзін за стырнавога. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.
Асоба, якая вядзе банкет. Дзе абвалаў, вадаспадаў Рэха гэткае лунае, Што не чутна, за каго там Тамада тост абвяшчае. Зразумела, пераможцам. Танк. Шалва Дад[ыя]ні — нязменны тамада і мудры гаспадар стала — сядзіць разам з Эдуардам Людвігавічам і Уладзімірам Кавальскім. Хведаровіч.
[Грузінскае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)